На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
АвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
31 марта 2005
Пресс-бюллетень за апрель 2005г.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ПРЭС-ЦЭНТР ПРЕСС-ЦЕНТР
вул. Савецкая, 9 ул. Советская, 9
220010, Мінск, 220010, Минск
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83 тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: ivchenkov@minedu.unibel.by E-mail: konchits@minedu.unibel.by

ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ

(Красавік 2005 г.)

У красавіку ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца выстава літаратуры "Грамадзянінам быць абавязаны", прысвечаная 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Тэл. 227-12-06

1 красавіка Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць свята птушак "Дзень добры, птушыны сябра!".

Тэл. 264-87-28

1 красавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ладзіць конкурсна-забаўляльную праграму, прысвечаную Дню смеха, для выхаванцаў Цэнтра і навучэнцаў школ г. Мінска.

Тел. 227-12-06

З 1 па 30 красавіка ў галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва будзе экспанавацца выстава работ удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу "Дзень Зямлі. Беларусь-2005".

Тел. 264-87-28

З 1 красавіка па верасень Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць рэспубліканскі фестываль дзіцячай творчасці, прысвечаны 75-годдзю дзяржаўнай сістэмы экалагічнай адукацыі "Які цудоўны гэты свет!".

Тел. 264-87-28

З 1 красавіка па кастрычнік Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва будзе праводзіць рэспубліканскі агляд-конкурс сярод устаноў адукацыі на лепшую арганізацыю работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі, фарміраванню ў навучэнцаў экалагічнай пісменнасці і беражлівых адносін да прыроды "Упрыгожым зямлю сваімі рукамі".

Тел. 264-87-28

4-8 красавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце пройдзе Х рэспубліканская алімпіяда школьнікаў па эканоміцы.

Тел. 222-66-47

5-6 красавіка ў Мінску адбудзецца Міжнародны форум "Адукацыя для ўстойлівага развіцця: на шляху да грамадства ведаў".

Арганізатарамі форума з'яўляюцца Маскоўскае бюро ЮНЕСКА, Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Адначасова плануецца правядзенне Х Канферэнцыі міністраў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД і XVII пасяджэння Савета па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД. Інфармацыя на сайце "Адукацыя ў СНД"

Тэма форуму прадугледжвае правядзенне шырокай дыскусіі аб шляхах рэфармавання адукацыі як неабходнай умовы для забеспячэння ўстойлівага развіцця дзяржаў рэгіёна, а таксама абмен думкамі па перспектывах супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД, краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, пашырэння ўзаемадзеяння з ЮНЕСКА.

У рамках форуму плануецца абмеркаванне мэтаў і задач Дзесяцігоддзя ААН па адукацыі для ўстойлівага развіцця, а таксама прадугледжваецца правядзенне "круглага стала" з удзелам прадстаўнікоў ЮНЕСКА і міністраў адукацыі СНД, на якім будуць абмеркаваны перспектывы развіцця ўзаемадзеяння дзяржаў-удзельніц СНД і ЮНЕСКА ў галіне адукацыі.

Будуць працаваць навуковыя секцыі па тэмах:

  1. Рэалізацыя адукацыі для ўсіх.
  2. Прафесійная адукацыя для ўстойлівага развіцця.
  3. ВіЧ/СНіД і адукацыя.
  4. інтэграцыя ў галіне вышэйшай адукацыі і Балонскі працэс.
  5. Сацыяльная ўключанасць.
  6. Якасць адукацыі.
  7. Вышэйшая школа і навука.
  8. Адукацыя без межаў.
  9. Экалагічная адукацыя і яе роля ва ўстойлівым развіцці грамадства.

Для ўдзелу ў форуме запрашаюцца кіраўнікі органаў кіравання адукацыяй дзяржаў-удзельніц СНД, прадстаўнікі Міжпарламентскай асамблеі СНД, кіраўнікі нацыянальных акадэмій адукацыі, вядомыя міжнародныя эксперты.

інфармацыя аб правядзенні Міжнароднага форуму размешчана ў інтэрнэце на сайце.

Тел. 200-45-39

5-6 красавіка на базе Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі пройдзе рэспубліканскі семінар-практыкум "Комплексны падыход да фарміравання і развіцця інфармацыйнага асяроддзя ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі".

Тел. 217-56-06, 200-13-04

5-8 красавіка Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі правядзе рэспубліканскі завочны конкурс на лепшы турысцкі паход.

Тел. 262-54-19

7 красавіка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва пройдзе Дзень здароўя.

Тэл 264-87-28

8-10 красавіка Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі праводзіць у Мінскім раёне розыгрыш Кубка Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў па спартыўнаму арыентаванню.

Адкрыццё спаборніцтваў 9 сакавіка ў 10.00.

Тел. 262-54-19

8-10 красавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) адбудуцца Х рэспубліканскія спаборніцтвы навучэнцаў па трасаваму мадэлізму, прысвечаныя 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікі - навучэнцы аўтамадэльных гурткоў, пераможцы гарадскіх, раённых і абласных спаборніцтваў па трасаваму мадэлізму.

Адкрыццё спаборніцтваў 9 красавіка ў 10.00.

Тел. 264-78-80

11-14 красавіка ў філіяле "Прафесійна-тэхнічны каледж" Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі пройдзе рэспубліканская алімпіяда прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, па групе спецыяльнасцей "Машынабудаўнічае абсталяванне і тэхналогіі".

Тел. 296-35-25, 225-58-91

11-15 красавіка ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (вул. Някрасава, 20) будзе экспанавацца VIII рэспубліканская выстава метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту. Тэма: "Ідэалагічнае суправаджэнне і маніторынг выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі".

Тел. 227-12-06

11-17 красавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул Кірава, 16) будзе працаваць выстава дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей" для выхаванцаў Цэнтра і навучэнцаў школ г. Мінска.

Тел. 227-12-06

13 красавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца пасяджэнне рэспубліканскай навукова-метадычнай секцыі. Тэма: "Фарміраванне адзінай метадычнай прасторы пазашкольнага выхавання і навучання ў рэспубліцы: новыя падыходы".

Тел. 227-12-06

14 красавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць рэспубліканскі семінар-нараду арганізатараў летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей.

Тел. 227-12-06

15-16 красавіка на базе Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці адбудзецца міжрэгіянальны фестываль патрыятычнай песні, прысвечаны 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Тел. 227-12-06

15-17 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў пройдуць ііі рэспубліканскія спаборніцтвы па мотамнагаборству памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава, прысвечаныя 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адкрыццё спаборніцтваў 16 красавіка ў 9.30.

Тел. 264-78-80

16-17 красавіка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел у інтэлектуальным турніры "Кубак губернатара Санкт-Пецярбурга", які будзе праходзіць у Санкт-Пецярбургу.

Тел. 227-12-06

19-22 красавіка на базе Маладзечанскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя будзе праходзіць рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Муляр" сярод навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Тэл. 222-64-90

20 красавіка ў юрыдычным каледжы Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбудзецца рэспубліканскі семінар-практыкум "Удасканаленне падрыхтоўкі юрыдычных кадраў ва ўмовах рэалізацыі адукацыйнага стандарта".

Тел. 229-29-43, 200-18-04

20-22 красавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) праводзіць рэспубліканскі фестываль-конкурс самадзейнай мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, "АРТ-вакацыі", прысвечаны 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Тел. 227-12-06

21-24 красавіка ў Мінскай вобласці пройдзе рэспубліканскі турысцкі злёт студэнтаў.

Тел. 262-54-19

З 21 красавіка па 11 мая ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня" будзе працаваць рэспубліканская змена "Пабедны марш".

Тел. 264-87-28

22 красавіка Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць Дзень Зямлі - "Зямлі - наш клопат".

Тел. 264-87-28

23 красавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць у Міханавічскім доме фальклору свята "Юр'я" з удзелам гурткоў "Верас", "Гронка", "Квецень".

Тел. 227-12-06

25-30 красавіка ў горадзе Катавіца (Рэспубліка Польшча) адбудзецца міжнародная канферэнцыя маладых вучоных па матэматыцы, фізіцы, экалогіі, хіміі, біялогіі.

Тел. 200-98-39

З 26 красавіка па 26 мая ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул Кірава, 16) будзе працаваць рэспубліканская выстава работ народных калектываў выяўленчай творчасці ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання.

Тел. 227-12-06

З 29 красавіка па 1 мая ў спартыўна-тэхнічным комплексе "Баравая" адбудуцца Х рэспубліканскія спаборніцтвы навучэнцаў па картынгу, прысвечаныя 60-годдзю Перамогі ў вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікі - навучэнцы гурткоў картынгу, пераможцы абласных спаборніцтваў па картынгу.

Адкрыццё спаборніцтваў 30 красавіка ў 12.00.

Тел. 264-78-80

У красавіку Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі праводзіць наступныя курсы павышэння кваліфікацыі:

  1. Намеснікаў дырэктараў па метадычнай рабоце, метадыстаў ПТНУ: "Праблемы арганізацыі метадычнай службы вучэбнай установы. Яе мэты, задачы і мадэлі дзейнасці".
  2. Выкладчыкаў агульнаадукацыйных дысцыплін: "Сучасны ўрок: методыка прадмета" (руская мова і літаратура).
  3. Выкладчыкаў дапрызыўнай падрыхтоўкі: "Сучасныя падыходы да стварэння ўмоў бяспечнай жыццядзейнасці суб'ектаў адукацыйнага працэсу".
  4. Майстроў вытворчага навучання: "Сучасныя падыходы да арганізацыі вытворчага навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі" (бытавое абслугоўванне, лёгкая прамысловасць харчовая прамысловасць і гандаль).
  5. Педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі: "Роля псіхалагічнай службы ў фарміраванні асобы навучэнца ва ўмовах прафесійнай адукацыі".
  6. Галоўных бухгалтараў (намеснікаў), бухгалтараў: "Актуальныя праблемы бухгалтарскага ўліку ва ўстановах адукацыі".
  7. Выхавацеляў устаноў адукацыі: "Стварэнне сістэмы выхавання і арганізацыя выхаваўчай работы ў інтэрнаце".

Мэтавыя курсы:

  1. Дырэктараў, намеснікаў дырэктараў ССНУ: "Стратэгічнае планаванне развіцця ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі".
  2. Намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце, начальнікаў аддзелаў выхаваўчай работы, выхавацеляў: "Методыка правядзення маніторынга якасці выхаваўчага працэсу ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
  3. Педагогаў-псіхолагаў, сацыяльных педагогаў: "Карэкцыя эмацыянальнага развіцця асобы ў падлеткавым і юнацкім узросце".
  4. Загадчыкаў бібліятэк, бібліятэкараў: "Iнфармацыйныя тэхналогіі ў рабоце бібліятэкара".

Тел. 235-84-43

30 марта 2005
XII Белорусский форум по информационно-коммуникационным технологиям ИКТ-форум ТИБО-2005
Подробности на сайте 12-ой специализированной выставки, конгресса Тибо-2005.
28 марта 2005
Пресс-релиз

30 марта 2005 года в Учреждении образования «Белорусский государственный экономический университет» (проспект Партизанский, 26, корпус No 1, 2-ой этаж, зал заседаний Совета университета) состоится встреча Министра образования Республики Беларусь А.М. Радькова с выпускниками высших учебных заведений 2002, 2003 и 2004 годов. Начало мероприятия в 11.00.

На встречу приглашены выпускники высших учебных заведений 2002, 2003 и 2004 годов из числа бывшего студенческого актива, а также студентов, имевших отличные показатели в учебной, научной деятельности, лидерские и организаторские качества (50 человек).

На мероприятие приглашены также представители Главного идеологического управления Администрации Президента Республики Беларусь, Министерства образования, проректоры по учебной и учебно-воспитательной работе ряда вузов.

Цель встречи: оптимизация системы работы с выпускниками в вузах, обсуждение и анализ эффективности системы профессиональной подготовки выпускников, их степени готовности к трудовой деятельности; действенность системы государственной поддержки молодых специалистов, изучение роли вузовской среды в формировании гражданско-патриотических, семейных и духовно-нравственных ценностей выпускников, выработка путей решения существующих проблем.

В ходе подготовки встречи обобщены материалы опыта работы с выпускниками: информация о деятельности клубов (ассоциаций) выпускников, технологии пополнения банка данных о выпускниках, сотрудничество с выпускниками ВУЗа – руководителями профильных предприятий, профориентационная работа.

В ходе встречи внимание будет обращено также на степень реализации полученных знаний в профессиональной деятельности, социальное положение выпускников – молодых специалистов, общественно-значимую деятельность студента как условие формирования будущего управленца, участие в стройотрядовском и волонтерском движении как условие формирования будущего специалиста, систему подготовки молодых научных кадров вуза.

01 марта 2005
Пресс-бюллетень за март 2005г.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ПРЭС-ЦЭНТР ПРЕСС-ЦЕНТР
вул. Савецкая, 9 ул. Советская, 9
220010, Мінск, 220010, Минск
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83 тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: ivchenkov@minedu.unibel.by E-mail: konchits@minedu.unibel.by

ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ

(Сакавік 2005 г.)

З 28 лютага па 1 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) праходзіць рэспубліканскі семінар культарганізатараў пазашкольных устаноў "Сацыякультурнае праектаванне і мадэліраванне вольнага часу дзяцей і моладзі".

У рамках рэспубліканскага семінара 1 сакавіка пройдзе майстар-клас "Веснавыя гульні" гуртка "Гронка".

Тэл. 227-12-06

Да 13 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць юбілейная выстава Народнай скульптурна-керамічнай студыі "Крынічка".

Тэл. 227-12-06

3 сакавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуе заезд дзяцей у Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня" для ўдзелу ў змене-форуме "Я – Будучыня".

Тэл. 227-12-06

З 3 па 20 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе арганізавана работа экспертных груп па фарміраванню адзінага метадычнага стэнда ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання на VIII рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання "ідэалагічнае суправаджэнне і маніторынг выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі"

Тэл. 227-12-06

4 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) адбудзецца канцэрт Узорнага эстрадна-сімфанічнага аркестра, прысвечаны Дню 8 Сакавіка.

Тэл. 227-12-06

4 сакавіка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка, 8) пройдзе пасяджэнне бацькоўскага клуба "Мы і нашы дзеці", прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Пачатак у 18.00.

Тэл. 264-87-28

4-5 сакавіка ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі праводзіць на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі рэспубліканскі семінар "Актуальнасць і праблемы дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі вучняў".

Тэл. 222-66-47

4-6 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) пройдзе чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод дзяцей школьнага ўзросту.

Тэл. 227-12-06

З 4 па 26 сакавіка ў галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва будзе экспанавацца рэспубліканская выстава работ навучэнцаў Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва і Цэнтра выхаваўчай работы Магілёўскага раёна "Золата Беларусі".

Тэл. 264-87-28

5 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) ладзіцца забаўляльна-гульнёвая праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка.

Тэл. 227-12-06

10-11 сакавіка на базе Віцебскага абласнога інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі (г. Віцебск, праспект Фрунзе, 21) пройдзе семінар "Сям’я і яе ўплыў на развіццё дзіцяці ранняга ўзросту".

Семінар праводзіцца ў рамках узаемадзеяння з ЮНіСЭФ па праекту "Развіццё дзяцей ранняга ўзросту (0-7 год)". Яго ўдзельнікамі будуць трэнеры і эксперты праекта.

Прадугледжваецца правядзенне ток-шоу "Шчаслівая сям’я", у якім прымуць удзел педагогі, бацькі, адказныя спецыялісты, якія займаюцца праблемамі сям’і.

Тэл. 200-14-82

10-11 сакавіка Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць рэспубліканскі навукова-метадычны савет "Стан, праблемы, перспектывы развіцця пазашкольнага эколага-біялагічнага выхавання і навучання".

Тэл. 264-87-28

10-11 сакавіка ў абласным ліцэі No 3 г. Магілёва адбудзецца рэспубліканскі семінар "Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці ўстаноў адукацыі".

Тэл. 222-62-98

10-11 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца выстава метадычных матэрыялаў педагогаў Цэнтра.

Тэл. 227-12-06

11-12 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) праводзіцца міжнародны міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева-вясна-2005".

Тэл. 227-12-06

11-13 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі будзе праходзіць адкрытае першынство Цэнтра па спартыўнаму скалалазанню.

Тэл. 262-54-21

12 сакавіка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва будзе працаваць патрыятычны клуб "Доблесць" – "Беларускія традыцыйныя святы. Масленіца".

Тэл. 264-87-28

12-13 сакавіка на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праходзіць рэспубліканскі семінар "Арганізацыя пазакласнай работы: забеспячэнне права дзіцяці на ўсебаковае развіццё".

Тэл. 222-65-31

13 сакавіка інтэлектуальныя каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел у Міжнародным турніры інтэлектуальных каманд.

Тэл. 227-12-06

15-18 сакавіка ў Гомельскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы No 230 лёгкай прамысловасці адбудзецца рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Швачка".

Тэл. 222-64-90, 45-84-24

16 сакавіка ўпраўленне спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі праводзіць на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі рэспубліканскі семінар-практыкум "Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах інтэграванага навучання".

Тэл. 222-64-73

16 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць "метадычная гасціная" па тэме "Умовы эфектыўнасці выхавання. Методыка і практыка маніторынгавай дзейнасці" для метадыстаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання – удзельнікаў курсаў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Тэл. 227-12-06

16-17 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пройдзе рэспубліканскі конкурс "Метадыст-2005", у якім прымуць удзел метадысты і арганізатары дзіцячага руху.

Тэл. 227-12-06

17 сакавіка ўстановы адукацыі рэспублікі будуць прымаць удзел у міжнародным матэматычным конкурсе "Кенгуру".

Тэл. 200-98-39

17 сакавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ладзіць дабрачынную канцэртную праграму "Вясенняя песенька" з удзелам творчых калектываў Цэнтра, студэнтаў БДПУ імя М.Танка.

Тэл. 227-12-06

17 сакавіка на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка пройдзе рэспубліканскі семінар старшынь прадметных камісій вышэйшых навучальных устаноў па арганізацыі і правядзенню ўступных іспытаў па творчых прадметах у 2005 годзе.

Тэл. 227-21-90

17-20 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) адбудзецца XV рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў.

Тэл. 264-78-80

17-20 сакавіка Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў праводзіць канферэнцыю пераможцаў ХХі рэспубліканскай выставы тэхнічнай творчасці навучэнцаў і XV рэспубліканскай выставы фотаработ навучэнцаў.

Пачатак работы канферэнцыі 17 сакавіка ў 14.00.

Тэл. 264-78-80

З 17 па 31 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе экспанавацца выстава дзіцячай творчасці Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Тэл. 227-12-06

18-20 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пройдзе чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях "Кубак Надзеі-2005".

Тэл. 227-12-06

22-25 сакавіка ў Баранавіцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання адбудзецца рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Агент страхавы".

Тэл. 222-64-90, 47-04-48

23-24 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе экспанавацца іі рэспубліканская выстава метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання "Мадэлі педагагічнай дзейнасці ў пазашкольным асяроддзі: арганізацыя, змест, тэхналогіі-2005".

Тэл. 227-12-06

25 сакавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) ладзіць забаўляльна-гульнёвую праграму "Ура, канікулы!" для выхаванцаў Цэнтра і навучэнцаў школ г. Мінска.

Тэл. 227-12-06

25-27 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў будуць праходзіць Х рэспубліканскія спаборніцтвы навучэнцаў па трасаваму мадэлізму, прысвечаныя 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікі – навучэнцы аўтамадэльных гурткоў, пераможцы гарадскіх, раённых і абласных спаборніцтваў па трасаваму мадэлізму.

Адкрыццё спаборніцтваў 26 сакавіка ў 10.00.

Тэл. 264-78-80

26-28 сакавіка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва пройдуць рэспубліканскія вучэбныя зборы Беларускай малой лясной завочнай акадэміі і абарона дыпломных работ.

Тэл. 264-87-28

З 28 сакавіка па 1 красавіка ва ўстановах адукацыі будзе праводзіцца заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах вучняў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Тэл. 200-98-39, 222-64-92

29 сакавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуе заезд дзяцей у Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня" для ўдзелу ў сацыяльна-адукацыйнай праграме "Здароўе – гэта лад жыцця".

Тэл. 227-12-06

29-30 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў будзе працаваць рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Краязнаўства і патрыятычнае выхаванне моладзі".

Тэл. 262-54-19

30 сакавіка на базе Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа адбудзецца рэспубліканскі семінар-нарада "Арганізацыя ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай работы ў сучасных умовах".

Тэл. 226-45-19, 200-60-54

30-31 сакавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуе рэспубліканскі круглы стол па тэме: "Адаптацыя народнага касцюма ў аматарскім фальклорным аб’яднанні".

У рамках рэспубліканскага круглага стала 30 сакавіка праводзіцца свята "Гуканне вясны" з удзелам гурткоў аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, фальклорных калектываў рэспублікі.

Тэл. 227-12-06

З 30 сакавіка па 2 красавіка навучэнцы гуртка тэхналогіі і фізікі метала Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў будуць прымаць удзел у ХХ Расійскай адкрытай канферэнцыі навучэнцаў "Юнацтва, навука, культура".

Тэл. 264-78-80

31 сакавіка ў 10.00 у Цэнтральным доме афіцэраў адкрыецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Патрыятычнае выхаванне – важнейшы фактар нацыянальнай бяспекі".

Тэл. 262-54-19

Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі плануе правесці ў сакавіку на базе Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа рэспубліканскі семінар-нараду "Арганізацыя ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай работы ў сучасных умовах".

Тэл. 226-45-19

На працягу сакавіка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праводзіць іі этап завочнай работы каардынацыйнага савета фотакаррэспандэнцкай гульні "60 кадраў аб вайне".

Тэл. 227-12-06

У сакавіку Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі праводзіць наступныя курсы павышэння кваліфікацыі:

  1. Дырэктараў, намеснікаў дырэктараў ПТНУ і ССНУ: "Прадпрымальніцкая дзейнасць ва ўстановах адукацыі".
  2. Выкладчыкаў інфарматыкі: "інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці выкладчыка інфарматыкі".
  3. Выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання: "Псіхафізіялагічныя асновы паспяховасці навучання і захавання здароўя навучэнцаў ва ўмовах інфармацыйных перагрузак у сучаснай прафесійнай школе".
  4. Выкладчыкаў агульнаадукацыйных дысцыплін: "Сучасны ўрок: методыка прадмета" (беларуская мова і літаратура).
  5. Майстроў вытворчага навучання: "Сучасныя падыходы да арганізацыі вытворчага навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі" (электроніка, электратэхніка, радыётэхніка; машынабудаўнічы профіль).

Мэтавыя курсы:

  1. Дырэктараў, намеснікаў дырэктараў навучальных устаноў: "Методыка распрацоўкі тэстаў кантролю якасці прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі".
  2. Выкладчыкаў, метадыстаў, майстроў вытворчага навучання: "Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе" (для пачынаючых).
  3. Выкладчыкаў, намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай рабоце, метадыстаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі: "Педагагічныя асновы праектавання і рэалізацыі зместу сярэдняй спецыяльнай адукацыі".
  4. Кіраўнікоў, выкладчыкаў, метадыстаў, майстроў вытворчага навучання спецыялістаў органаў кіравання і метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай адукацыі, распрацоўшчыкаў вучэбна-праграмнай дакументацыі: "Тэхналогія праектавання адукацыйных стандартаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі".
  5. Выкладчыкаў, метадыстаў, выхавацеляў: "Удасканаленне прафесійнага майстэрства" (падрыхтоўка да атэстацыі і экзамен на вышэйшую катэгорыю).

Тэл. 235-84-43