На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
СентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
29 октября 2004
VІ Рэспубліканскі мастацкі конкурс

Першы (адборачны) тур па абласцях і г. Мінску працягваўся да 1 кастрычніка, другі праводзіцца з 1 па 6 лістапада 2004 г.

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях "Жывапіс", "Скульптура", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".

Змагацца за перамогу будуць каля 120 прэтэндэнтаў з усіх куткоў Беларусі.

Удзельнікі другога тура павінны прадставіць на разгляд журы адну творчую работу; яе ацэнка ў балах дадаецца да ацэнкі конкурсных работ. Творчыя работы будуць вернуты канкурсантам.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеняў і прызамі. Колькасць дыпломаў кожнай ступені вызначаецца журы. Прысуджэнне месцаў ажыццяўляецца па выніках ацэнкі зашыфраваных работ па кожнаму кандыдату на падставе большасці балаў. Пры роўным падзеле галасоў перавага аддаецца голасу старшыні журы. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і не пераглядаецца.

Гэты конкурс стаў традыцыйным мерапрыемствам, якое садзейнічае выяўленню і заахвочванню маладых талентаў, прапагандзе іх творчасці, дазваляе адкрыць новыя імёны і школы.

Урачыстае адкрыццё конкурсу адбудзецца 1 лістапада 2004 года ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, 14.

Кантактныя тэлефоны: (017) 281-33-81, 222-65-31

29 октября 2004
Пресс-бюллетень за ноябрь 2004г.

1-12 лістапада на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праходзіць рэспубліканскі семінар "Аптымізацыя дзейнасці кіраўніка вячэрняй школы ва ўмовах рэфармавання адукацыі".

Тэл. 222-66-47

З 1 па 30 лістапада Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва будзе праводзіць конкурс "Юны патрыёт Беларусі".

Тэл. 264-87-28

6-8 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) адбудзецца ІІ міжнародны фестываль дзіцячага і маладзёжнага відэа "Крыштальны бусел".

Сярод удзельнікаў – дзіцячыя і маладзёжныя калектывы відэааматараў Рэспублікі Беларусь, Украіны, Літвы, Малдовы, Расіі, Швецыі.

Святочнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 6 лістапада ў 14.00.

Тэл.264-78-80

10-11 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул Кірава, 16) будзе працаваць рэспубліканскі семінар-практыкум кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў педагогаў сацыяльных "Сацыяльныя тэхналогіі ў рабоце педагога сацыяльнага з дэвіянтнымі дзецьмі і падлеткамі".

Тэл. 200-12-60

10-11 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пройдзе пасяджэнне рэспубліканскай навукова-метадычнай секцыі "Прафесійная адукацыя і самаадукацыя педагагічных кадраў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання як аб’ект маніторынгу якасці навучання і выхавання".

Тэл. 200-12-60

10-11 лістапада на базе гімназіі № 12 г. Мінска праводзіцца міжнародная алімпіяда па рускай мове і літаратуры, хіміі і біялогіі.

Тэл. 222-64-92, 220-98-39

14 лістапада ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва пройдзе свята працы і ўраджаю.

Тэл. 264-87-28

17-18 лістапада на базе Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў будзе працаваць рэспубліканскі семінар "Актуальныя пытанні фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў у 2004/2005 вучэбным годзе".

Тэл. 220-85-43

У сярэдзіне лістапада ў Міністэрстве адукацыі адбудзецца пасяджэнне дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадсказнаўчай сферы.

Тэл. 227-21-90

З 17 па 20 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) будзе праходзіць фестываль творчасці студэнтаў замежных краін, якія навучаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, "F-APT.by"

Тэл. 200-12-60

18-19 лістапада на базе Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага тэхнікума адбудзецца рэспубліканскі семінар "Экалагічная адукацыя навучэнцаў у свеце праблемы рэабілітацыі забруджаных тэрыторый Рэспублікі Беларусь.

Тэл. 220-13-04

19 лістапада ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва будзе экспанавацца тэматычная выстава-агляд літаратуры "Кніжная паліца эколагаў".

Тэл. 264-87-28

23 лістапада на базе Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць творчая лабараторыя "Удасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання з дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі".

Тэл. 200-12-60

25 лістапада ў Міністэрстве адукацыі адбудзецца пасяджэнне калегіі па выніках прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2004 годзе.

Тэл. 227-21-90

25 лістапада Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць лекторый "Сям’я. Падлетак. Закон". "Дыялог у сямейных зносінах".

Тэл. 264-87-28

25 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул Кірава, 16) будзе працаваць рэспубліканская педагагічная лабараторыя "Вектар" – творчая пляцоўка пераможцы Першага рэспубліканскага агляду-конкурсу аўтарскіх адукацыйных праграм С.А.Маліноўскай, кіраўніка тэатра "Батлейка" Барысаўскага гарадскога Дома дзіцячай і юнацкай творчасці". Пачатак у 11.00.

Тэл. 200-12-60

25-26 лістапада ў Мазырскім дзяржаўным політэхнічным тэхнікуме пройдзе рэспубліканскі семінар "Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі і адукацыйная вобласць "матэматыка".

Тэл. 220-13-04

У трэцяй дэкадзе лістапада на базе Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа адбудзецца рэспубліканскі семінар "Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у працэсе прафесійнай падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў".

Да удзелу ў семінары запрашаюцца дырэктары абласных (Мінскага гарадскога) вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі, абласнога вучэбна-метадычнага кабінета Мінаблвыканкама; загадчыкі кабінетаў інфармацыйных тэхналогій абласных (Мінскага гарадскога) вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі; дырэктары і намеснікі дырэктараў па вучэбнай (вучэбна-вытворчай) рабоце ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі і з’яўляюцца апорнымі па метадычнай рабоце.

Тэл. 222-64-90

 

26-27 лістапада на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праходзіць рэспубліканскі семінар "Выкладанне беларускай мовы і літаратуры: праблемы, тэндэнцыі, пошукі".

Тэл. 222-64-92

26-28 лістапада ў Мінску будзе праходзіць рэспубліканскае першынство па спартыўнаму скалалазанню сярод навучэнскай моладзі.

Тэл. 262-54-21

26-28 лістапада на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца рэспубліканскі фестываль дзіцячых харавых калектываў школ і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання "Спяваю табе, Беларусь", прысвечаны 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыйнай вайне.

Тэл. 200-12-60

З 26 па 31 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў будуць экспанавацца ХХІ рэспубліканская выстава тэхнічнай творчасці навучэнцаў і ХV рэспубліканская выстава фотаработ навучэнцаў, прысвечаныя 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Тэл. 264-78-80

27 лістапада патрыятычны клуб "Доблесць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва запрашае на свята "Асаблівасці нацыянальнай кухні".

Тэл. 264-87-28

30 лістапада ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар "Стратэгічныя прыярытэты і вартасці ідэалогіі беларускай дзяржавы ў выкладанні сацыяльна-гуманітарных прадметаў".

Тэл. 220-13-04

У лістападзе Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі праводзіць наступныя курсы павышэння кваліфікацыі:

1.Дырэктараў навучальных устаноў: "Тэорыя і практыка кіравання вучэбнай установай".

2.Майстроў вытворчага навучання: "Сучасныя падыходы да праектавання і арганізацыі вытворчага навучання ў ПТНУ" (сельскагаспадарчы профіль, харчовая прамысловасць і гандаль).

3. Майстроў вытворчага навучання, выкладчыкаў і інструктараў вучэбных цэнтраў, ВВК: "Праектаванне, арганізацыя і тэхналогія вытворчага навучання вучняў".

4.Культарганізатараў, куратараў, выхавацеляў: "Распрацоўка праграм і сцэнарыяў правядзення пазакласных мерапрыемстваў".

Мэтавыя курсы:

1.Метадыстаў базавых устаноў адукацыі па спецыяльнасці і метадыстаў ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі: "Структура, змест і тэхналогія распрацоўкі комплекснага метадычнага забеспячэння спецыяльнасці, дысцыпліны".

Тэл. 235-84-43

26 октября 2004
Пресс-релиз

В семинаре примут участие представители Министерства образования, Академии последипломного образования, Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения, Республиканского центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья, управлений образования облисполкомов, объединений внешкольного воспитания и обучения, Белорусской ассоциации клубов ЮНЕСКО и др.

Планируется работа следующих секций:

    1. Межведомственное взаимодействие при организации летней оздоровительной кампании.
    2. Организационно-финансовые основы функционирования оздоровительного лагеря.
    3. Совершенствование деятельности профильных оздоровительных лагерей.
    4. Психолого-педагогическая поддержка детей и детских общественных организации и объединений в условиях детского оздоровительного лагеря.
    5. Работа оздоровительных лагерей по сохранению и укреплению здоровья детей и формированию навыков здорового образа жизни.

Предусматривается также работа мастер-классов по следующим темам:

    1. Проектирование и моделирование лагерной смены.
    2. Технологизация учебно-воспитательного процесса в оздоровительном лагере.
    3. Обеспечение безопасности жизни и деятельности детей в лагере.
    4. Система кружковой и клубной работы в условиях детского оздоровительного лагеря.
    5. Гражданско-патриотическое и национальное воспитание в условиях детского оздоровительного лагеря.
    6. Игровая деятельность как ведущая деятельность в лагере.
    7. Основы методической подготовки воспитателей к работе с временным детским коллективом.
    8. Роль и место психологической службы в лагере.
    9. Формирование навыков здорового образа жизни в условиях временного детского коллектива.

В последний день работы семинара состоится "круглый стол" по теме "Пути совершенствования деятельности оздоровительных лагерей".

Контактный телефон 222-66-11

Пресс-центр Министерства образования