На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
АвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
30 декабря 2003
Пресс-бюллетень за январь 2004 г.

У студзені ўпраўленне дашкольнага выхавання Міністэрства адукацыі правядзе аналіз сітуацыі ў рэгіёнах па поўнаму ахопу дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы, вывучыць становішча якасці дашкольнай адукацыі ў Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях і будзе распрацоўваць праект Закона аб дашкольнай адуацыі (стварэнне творчага калектыву па абмеркаванню праета Закона аб дашкольнай адуацыі і арганізацыя яго работы).

Тэл. 220-14-82

Упраўленне спецыяльнай адукацыі будзе займацца ў студзені распрацоўкай вучэбных планаў для санаторных і агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў і для спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў), а таксама уносіць змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-інтэрнаце) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Плануецца таксама нарада ў намесніка Міністра Фарыно К.С. "Аб выніках работы па выкананні планаў работы за 2003 год НІА, АПО і каардынацыі сумеснай дзейнасці з упраўленнем спецыяльнай адукацыі".

Тэл. 222-64-73

Галоўнае ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі плануе правесці ў студзені пасяджэнне дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.

Будуць таксама ўзгадняцца папраўкі да Закона Рэспублікі Беларусь "Аб вышэйшай адукацыі" (які плануецца ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь) і распрацоўвацца праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі". З вышэйшымі навучальнымі ўстановамі будзе ўзгоднены дакумент, які рэгламентуе парадак і асаблівасці правядзення ўступных іспытаў у 2004 годзе.

Тэл. 227-21-90

З 1 па 7 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца рэспубліканская выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка".

Тэл. 220-12-60

3-4 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) будзе праходзіць Кубак клуба вясёлых і знаходлівых. Пачатак у 17.00.

Тэл. 220-12-60

5 студзеня ў в. Зялёнае Мінскага раёна адбудзецца турысцкае свята "Добры дзень, Новы год!". Пачатак у 11.00.

Тэл. 262-54-19

6 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне "Навагодні серпанцін" для выхаванцаў Цэнтра, навучэнцаў сярэдніх школ г. Мінска. Пачатак у 16.00.

Тэл. 220-12-60

15 студзеня на базе Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (вул. Старажоўская, 5) адбудзецца пасяджэнне Цэнтральнага савета Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі "Наш край". Пачатак у 11.00.

Тэл. 262-54-19

15-16 студзеня Галоўнае ўпраўленне сацыяльнай і выхаваўчай работы праводзіць на базе пансіяната "Залатыя пяскі", што ў Гомельскім раёне, рэспубліканскі семінар "Організацыя работы з бацькамі па фарміраванні здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей, якія жывуць у раёнах, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Пачатак у 11.00.

Тэл. 222-49-93

15-17 студзеня ў г.п. Бягомль Віцебскай вобласці пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжных гонках для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю (дапаможныя школы).

Тэл. 222-65-84

20-21 студзеня на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (вул. Някрасава, 20) пройдзе рэспубліканскі семінар "Каардынацыя дзейнасці інстытутаў павышэння кваліфікацыі па пытаннях выкладання беларускай мовы і літаратуры". Пачатак у 10.00.

Тэл. 222-64-92

21-22 студзеня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (вул. Някрасава, 20) будзе працаваць рэспубліканскі семінар "Каардынацыя дзейнасці структур інстытутаў павышэння кваліфікацыі па засваенні новага зместу моўнай і літаратурнай адукацыі". Пачатак у 10.00.

Тэл. 222-64-92

22 студзеня ў глядзельнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) адбудзецца свята для абаронцаў і жыхароў блакаднага Ленінграда, якія жывуць у г. Мінску, прысвечанае 61-й гадавіне зняцця блакады. Пачатак у 15.00.

Тэл. 220-12-60

22 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) адбудзецца пасяджэнне каардынацыйнага савета дырэктараў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.

Тэл. 220-12-60

23-25 студзеня Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) праводзіць рэспубліканскія спаборніцтвы на прыз Цэнтра па трасавым мадэлізме. У спаборніцтвах будуць удзельнічаць 50 навучэнцаў аўтамадэльных гурткоў. Адкрыццё спаборніцтваў 24 студзеня ў 10.00.

Тэл. 264-78-80

25 студзеня на базе Мінскага палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) праводзіцца рэспубліканскі сінхронны турнір па гульні "Што?Дзе?Калі?" (абласныя цэнтры і г. Мінск). Пачатак у 12.00.

Тэл. 220-12-60

26-27 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16 і вул. Фабрыцыуса, 5) будзе праходзіць рэспубліканскі семінар-практыкум для кіраўнікоў раённых, гарадскіх метадычных аб’яднанняў педагогаў сацыяльных па тэме: "Змест дзейнасці педагога сацыяльнага па ажыццяўленні сацыяльна-псіхалагічнага суправаджэння недабранадзейных сем’яў".

Тэл. 220-12-60

У другой дэкадзе студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным ліцэі № 1 адбудзецца ўрачыстае ўручэнне прэмій пераможцам рэспубліканскіх прадметных алімпіяд і конкурсаў прафесійнага майстэрства. У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, абласных упраўленняў адукацыі, Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Тэл. 220-71-36

28-29 студзеня ў Віцебску адбудзецца пасяджэнне рэспубліканскай навукова-метадычнай секцыі "Сучасныя падыходы да арганізацыі рэгіянальных метадычных службаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання".

Тэл. 220-12-60

29 студзеня Міністэрства адукацыі праводзіць пасяджэнне калегіі з павесткай дня:

1. Аб выніках работы Міністэрства адукацыі за 2003 год і асноўных задачах у 2004 годзе.

2. Аб выніках выканання Пагаднення паміж Міністэрствакм адукацыі Рэспублікі Беларусь і Цэнтральным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на 2001-2003 гг. і заключэнні пагаднення на 2004-2006 гг.

3. Аб выніках разгляду зваротаў, пісьмаў і скаргаў грамадзян у Міністэрстве адукацыі ў 2003 годзе.

Пасяджэнне пройдзе ў зале пасяджэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (вул. Савецкая, 9). Пачатак у 11.00.

Тэл. 222-64-58

29 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе працаваць творчая лабараторыя для кіраўнікоў выяўленчых студый рэспублікі на базе Народнай студыі "Арт-востраў".

Тэл. 220-12-60

29-30 студзеня ў зале пасяджэнняў Міністэрства адукацыі адбудзецца рэспубліканская нарада кіраўнікоў дзіцячых дамоў, якія забяспечваюць выхаванне і навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту, "Змест выхаваўча-адукацыйнага працэсу ва ўмовах дзіцячага дома".

У нарадзе прымуць удзел 20 кіраўнікоў дзіцячых дамоў, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, часопіса "Пралеска".

Тэл. 220-14-82

29-30 студзеня ў зале пасяджэнняў Міністэрства адукацыі адбудзецца таксама нарада пры намесніку Міністра адукацыі Фарыно К.С. "Аб выніках работы ўпраўлення дашкольнай адукацыі па выкананню плана і задач 2003 года і каардынацыі сумеснай дзейнасці Цэнтра дашкольнай адукацыі, абласных упраўленняў адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Дэпартамента кантролю якасці дашкольнай адукацыі".

Тэл. 220-14-82

30 студзеня - 1 лютага ў глядзельнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) будзе праходзіць фестываль КВЗ г. Мінска і Мінскай вобласці ў рамках рэспубліканскага сезона КВЗ каманд навучэнскай моладзі (школьная ліга беларускага КВЗ). Пачатак у 17.00.

Тэл. 220-12-60

19 декабря 2003
Структура управления отраслью "Образование"

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ

   

Подведомственные организации

   
               

ВСЕГО
по Министерству образования

Управление образования Брестского облисполкома

Управление образования Витебского облисполкома

Управление образования Гомельского облисполкома

Управление образования Гродненского облисполкома

Комитет по образованию Минского горисполкома

Управление образования Минского облисполкома

Управление образования Могилевского облисполкома

162 отдела (управления) образования рай(гор)
исполкомов (администраций районов)

21 отдел (управление) образования рай(гор)
исполкомов

28 отделов образования рай(гор)
исполкомов

27 отделов образования рай(гор)
исполкомов (администраций районов)

21 отдел образования рай(гор)
исполкомов

9 управлений образования администраций районов

28 отделов (управлений) образования рай(гор)
исполкомов

28 отделов (управлений) образования рай(гор)
исполкомов (администраций районов)

09 декабря 2003
Пресс-бюллетень за декабрь 2003 г.

У снежні ўпраўленнем прафесійна-тэхнічнай адукацыі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь будуць распрацоўвацца наступныя
нарматыўна-прававыя акты:

Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні прыкладнай формы дагавора аб падрыхтоўцы рабочых (служачых) і вызначэнні парадку яго заключэння" і "Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў".

Палажэнне аб структурных падраздзяленнях установы, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Палажэнне аб паэтапным навучанні навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Палажэнне аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Палажэнне аб спецыялізаваных установах (адасобленых падраздзяленнях) вытворчага навучання.

Інструкцыя аб бягучай і выніковай атэстацыі навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Інструкцыя аб парадку пераводу, выключэння і аднаўлення навучэнцаў ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Інструкцыя аб парадку навукова-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Упраўленне будзе таксама працаваць над унясеннем змяненняў і дапаўненняў у Закон аб адукацыі; Палажэнне аб арганізацыі вытворчага навучання навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі; Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі; Палажэнне аб мэтавай падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў і іншыя нарматыўныя прававыя акты.

Тэл. 22-64-90

Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі праводзіць у снежні маніторынг узроўню навучальнасці і рыхтуе да выдання экзаменацыйныя білеты для правядзення экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы.

Тэл. 222-66-47

1 снежня Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16 і вул. Фабрыцыуса, 5) праводзіць акцыю "Моладзь супраць СНІДу і наркаманіі".

Тэл. 220-12-60

1-2 снежня на базе Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) праводзяцца рэспубліканскія семінары кіраўнікоў гурткоў картынгу і радыёспорту "Арганізацыя і кіраванне спартыўнай дзейнасцю навучэнцаў".

Тэл. 264-78-80

2 снежня ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня" (Мядзельскі раён) адкрыецца спецыялізаваная профільная змена "Я - будучыня" для лідэраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, пераможцаў творчых конкурсаў і алімпіяд, лідэраў школьнага самакіравання. Пачатак у 16.00.

Тэл. 222-66-11

3-4 снежня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка пройдзе рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Беларуская філалогія і культура на сучасным этапе: праблемы, тэндэнцыі, перспектывы".

Тэл. 220-99-80

4 снежня на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Міністэрства адукацыі праводзіць калегію па пытанні "Аб выніках прыёму ва ўстановы Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ў 2003 годзе і
падрыхтоўцы да правядзення прыёму ў 2004 годзе". Пачатак у 10.00.

Тэл. 220-60-62

4 снежня ў Міністэрстве адукацыі пройдзе пасяджэнне Сатета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Тэл. 220-60-62


4 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) адбудзецца сустрэча дыпламатычнага корпуса з творчымі калектывамі Цэнтра. Пачатак у 15.30.

Тэл. 220-12-60

5-7 снежня на базе Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) праводзіцца рэспубліканскі семінар кіраўнікоў аўтамадэльных гурткоў "Арганізацыя і кіраванне спартыўнай
дзейнасцю навучэнцаў".

Тэл. 264-78-80

6-7 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) пройдзе чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па сучасных танцах. Пачатак у 10.00.

Тэл. 220-12-60

7 снежня ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва (вул Макаёнка, 8) адбудзецца свята "Хвала рукам, што пахнуць хлебам". Пачатак у 12.00.

Тэл. 264-87-28

8 снежня Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць майстар-клас для кіраўнікоў тэатральных калектываў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання рэспублікі "Драматургія для
дзіцячага тэатра".

Тэл. 220-12-60

8 снежня Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіцьу кінатэатры "Мір" кіналекторый "Экалогія для ўсіх". Пачатак у 15.00.

Тэл. 264-87-28

З 8 па 14 снежня Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва (вул Макаёнка, 8) праводзіць Тыдзень кветкаводства.

Тэл. 264-87-28

9-10 снежня на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта пройдзе рэспубліканская навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў "НДРС-2003".

Тэл. 220-99-80

10-11 снежня ў Бабруйскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы адбудзецца нарада кіраўнікоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама рэспубліканская
навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі".

Тэл. 220-60-54

14 снежня ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва адбудзецца свята "Кветкі пяці кантынентаў. Амерыка". Пачатак у 15.00.

Тэл. 264-87-28

15-17 снежня на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (вул. Някрасава, 20) пройдзе рэспубліканскі агляд-конкурс "Сацыяльны педагог года".

Тэл. 220-12-60

16 снежня ў гімназіі № 10 (вул. Голубева, 9) адбудзецца рэспубліканскі фестываль асацыіраваных школ ЮНЕСКА, а 17 снежня - рэспубліканскі конкурс даследчых работ вучняў па тэматыцы ЮНЕСКА.

Тэл. 222-62-98

16-17 снежня ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна пройдзе рэспубліканская нарада "Асноўныя напрамкі развіцця сацыяльна-гуманітарных навук і павышэння іх ролі ў ідэйна-маральным выхаванні моладзі" з удзелам загадчыкаў кафедр і выкладчыкаў
сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Тэл. 222-67-98

16-17 снежня на базе Віцебскага абласнога аб'яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі будзе працаваць рэспубліканская навукова-метадычная секцыя "Сучасныя падыходы да арганізацыі рэгіянальных метадычных службаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання".

Тэл. 220-12-60

17 снежня Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць лекторый "Сям'я, падлетак, закон". Пачатак у 15.00.

Тэл 264-87-28

17-18 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) праводзіцца рэспубліканскі семінар кіраўнікоў тэатраў моды ПТНУ, ССНУ, ВНУ па тэме: Рэальнасць і перспектывы развіцця сучаснага тэатра моды".

Тэл. 220-12-60

20-22 снежня Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць рэспубліканскі семінар для кіраўнікоў абласных школьных ліг КВЗ.

Тэл. 220-12-60

22-23 снежня на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пройдуць ІV міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Навуковыя, сацыяльныя і культурныя праблемы студэнцкай моладзі" і ХІІІ рэспубліканскі навукова-метадычны семінар "Вопыт і праблемы арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў".

Тэл. 220-99-80

23 снежня ў зале пасяджэнняў Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (вул. Старажоўская, 5) адбудзецца рэспубліканскі семінар-нарада старшынь абласных, Мінскага гарадскога саветаў Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў "Наш край". Пачатак у 14.00.

Тэл. 262-54-21, 262-54-19

23-24 снежня на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Бесперапыннае навучанне замежным мовам: метадалогія, тэорыя, практыка".

Тэл. 220-99-80

З 23 снежня 2003 г. па 10 студзеня 2004 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца рэспубліканская выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка".

Тэл. 220-12-60

З 23 снежня 2003 г. па 26 студзеня 2004 года ў галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул Макаёнка, 8) будзе працаваць рэспубліканская выстава фітадызайна "Зімовыя сны".

Тэл. 264-87-28

27 снежня Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць свята для дашкольнікаў "Навагоднія казкі". Пачатак у 10.00.

Тэл. 264-87-28

26-28 снежня ў Палацы рэспублікі пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" і дабрачыннае свята для дзяцей.

Тэл. 220-12-60

29 снежня ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва адбудзецца навагодняе свята "Снежная краіна".

Тэл. 264-87-28