На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
СентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
03 ноября 2003
Пресс-бюллетень за ноябрь 2003 г.

1-2 лістапада каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будуць прымаць удзел у адкрытым Рэспубліканскім інтэлектуальным турніры "Кубак Кронана" ў г. Гродна.

Тэл. 227-12-84

1-6 лістапада ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў пройдзе рэспубліканскі конкурс юных мастакоў.

Тэл.222-65-31

З 1 па 15 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца выстава работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя Глебава (аддзяленні скульптуры, жывапісу, дызайну).

Тэл. 227-12-84

3-6 лістапада па ініцыятыве Расійскай асацыяцыі дзіцячых псіхіятраў і псіхолагаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі ў Мінску на базе факультэта псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта пройдзе ІІ Міжнародны кангрэс "Маладое пакаленне ХХІ стагоддзя: актуальныя пытанні сацыяльна-псіхалагічнага здароўя".

У гэтым форуме прымуць удзел больш за 80 вядучых вучоных і практыкаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Казахстана.

Асноўная задача Кангрэса – умацаванне прафесійных сувязей, стварэнне перадумоў для доўгатэрміновага супрацоўніцтва спецыялістаў краін СНД у мэтах узмацнення эфектыўнай дапамогі дзецям і падлеткам як самай безабароннай частцы насельніцтва ў перыяд крызісаў і сацыяльных узрушэнняў.

Адкрыццё Кангрэса адбудзецца 3 лістапада ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, галоўны корпус БДПУ, актавая зала. У адкрыцці і пленарных пасяджэннях прымуць удзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Радзькоў, намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Т.М.Кавалёва, намеснік Міністра адукацыі, Статс-сакратар Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі Е.Е.Чэпурных, рэктар БДПУ П.Д.Кухарчык і іншыя.

Для прадстаўнікоў прэсы 3 лістапада ў 17.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя (ауд. 42 галоўнага корпуса).

Тэл. 263-42-40, 263-92-01

3-6 лістапада на базе сярэдняй школы № 13 Першамайскага раёна г.Мінска пройдзе Рэспубліканскі форум дзяцей і моладзі "Не пакунуць без увагі ніводнае дзіця". Пачатак у 14.30.

Тэл. 220-85-43, 227-12-84

З 3 па 30 лістапада Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць конкурс дзіцячай творчасці "Юны патрыёт Беларусі".

Тэл. 264-87-28

З 3 лістапада па 24 снежня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс навуковых работ студэнтаў па гуманітарных, сацыяльна-эканамічных, прыродазнаўчых і тэхнічных навуках.

Тэл. 220-99-80

4-5 лістапада ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) адбудзецца Рэспубліканскі семінар-нарада з намеснікамі кіраўнікоў органаў кіравання адукацыяй, рэктарамі абласных і Мінскага гарадскога інстытутаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, загадчыкамі метадычных кабінетаў, аўтарамі падручнікаў, дырэктарамі школ, настаўнікамі.

У семінары-нарадзе прымуць таксама ўдзел супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

З дакладам "Асноўныя прыярытэты развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на сучасным этапе рэфармавання школы" выступіць Міністр адукацыі Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў.

На семінары-нарадзе будуць разглядацца пытанні нарматыўна-прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння ўстаноў адукацыі, эксперыментальнай апрабацыі абноўленага зместу адукацыі, асаблівасцей арганізацыі ідэалагтчнай і выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, цэнтралізаванага тэсціравання і адзінага дзяржаўнага экзамену, профільнага навучання на старэйшай ступені школы, адукацыйных стандартаў і вучэбна-метадычных комплексаў ва ўмовах рознаўзроўневага навучання, пераемнасці адукацыйнага працэсу на старэйшай ступені школы і ў вышэйшых навучальных установах.

Тэл.222-67-98


4-6 лістапада члены гуртка спартыўнай аэробікі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел у спаборніцтвах на кубак горада Мінска.

Тэл. 227-12-84

6-8 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) адбудзецца ІІ нацыянальны і І міжнародны фестываль дзіцячага і міжнароднага відэа "Хрустальны бусел", у якім прымуць удзел дзіцячыя і маладзёжныя калектывы відэааматараў Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.

Тэл. 264-78-80

10 лістапада Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць у кінатэатры "Мір" кіналекторый "Экалогія для ўсіх". Пачатак у 15.00.

Тэл. 264-87-28

10 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў пройдзе пасяджэнне Савета дырэктараў цэнтраў тэхнічнай творчасці "Стан і прыярытэты тэхнічнай творчасці навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь".

Тэл. 264-78-80

10-12 лістапада на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар "Сучасны ўрок рускай літаратуры. Пошукі і знаходкі".

Тэл. 222-64-92

10-12 лістапада Акадэмія паслядыпломнай адукацыі праводзіць выяздныя курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па тэме "Інавацыйныя тэхналогіі і сродкі выхаваўчага працэсу Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі".

Тэл. 227-12-84

З 10 лістапада па 10 снежня ў галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва будзе экспанавацца аўтарская выстава работ навучэнцаў і педагогаў Дзяржынскага раённага цэнтра юных натуралістаў.


Тэл. 264-87-28

11 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў пройдзе рэспубліканскі семінар "Ідэйна-патрыятычнае выхаванне ў дзейнасці цэнтраў тэхнічнай творчасці", у якім прымуць удзел работнікі пазашкольных устаноў, кіраўнікі аддзелаў выхаваўчай работы абласных упраўленняў адукацыі.

Тэл. 264-78-80


12 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць метадычная гасціная з удзелам педагагічнага калектыву Смаргонскага Дома дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.


Тэл. 227-12-84

12-14 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пройдзе акцыя для дзяцей і моладзі, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, "З надзеяй у будучае".

Тэл. 227-12-84

13-15 лістапада на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі праводзіцца ІІІ міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Дыстанцыйнае навучанне – адукацыйнае асяроддзе ХХІ стагоддзя" і выстава "Электронна-метадычнае забеспячэнне дыстанцыйнага навучання".

Адначасова ў рамках Канферэнцыі планіруюцца пасяджэнні Пастаяннай камісіі па дыстанцыйнай адукацыі Савета па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД і яе рабочых груп:

-адукацыйныя тэхналагічныя стандарты;

-аналіз і развіццё тэхналогій дыстанцыйнага навучання;

-нарматыўнае, прававое і метадычнае забеспячэнне дыстанцыйнай адукацыі;

-трансфармацыя навучальных устаноў у сувязі з развіццём дыстанцыйнага навучання.

Тэл. 220-99-80

14-15 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) будзе праходзіць фестываль творчасці замежных студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска "FART.by".

Тэл. 227-12-84

15 лістапада ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва будзе працаваць бацькоўскі клуб "Мы і нашы дзеці".

Тэл. 264-87-28

17-20 лістапада Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) праводзіць рэспубліканскі семінар кіраўнікоў дзіцячых харэаграфічных калектываў школ і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання.

Тэл. 227-12-84

З 17 па 21 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праходзіць адзіны метадычны тыдзень для педагогаў Цэнтра "Традыцыйныя і сучасныя тэхналогіі ў дзіцячых мастацкіх калектывах".

Тэл. 227-12-84

18-19 лістапада на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта будзе працаваць семінар-практыкум "Новыя падыходы да арганізацыі выхаваўчай работы ва ўмовах інтэрнатаў".

Тэл. 227-39-53, 226-45-19

19-21 лістапада ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі адбудзецца рэспубліканскі семінар дырэктараў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.

Тэл. 264-87-28

19-21 лістапада на базе Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў пройдзе рэспубліканскі семінар кіраўнікоў суднамадэльных гурткоў "Арганізацыя і кіраванне спартыўнай дзейнасцю навучэнцаў".

Тэл. 264-78-80

20 лістапада ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканская нарада кіраўнікоў спецыяльных школ для дзяцей з парушэннем слыху і школ з цяжкімі парушэннямі мовы "Вынікі апрабацыі вучэбна-метадычных комплексаў у 6 класах рэфармуемых спецыяльных школ, якія забяспечваюць базавы ўзровень адукацыі".

Тэл. 222-64-73

20-21 лістапада Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы праводзіць міжнародную канферэнцыю "Менеджмент вышэйшай школы: стан і перспектывы".

Тэл. 220-99-80

20-21 лістапада ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва адбудзецца рэспубліканскае свята творчасці "Прырода – наш агульны дом".

Тэл. 264-87-28

21 і 29 лістапада Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць гульні 2 этапа сярод каманд КВЗ г. Мінска (у рамках рэспубліканскага сезона КВЗ каманд навучэнскай моладзі "Школьная ліга Рэспублікі Беларусь").


Тэл. 227-12-84

22-23 лістапада на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пройдзе міжнародны фестываль сцэнічнага мастацтва "Фестывальны рух краін СНД і Балтыі".

Тэл. 227-12-84

24-26 лістапада Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў праводзіць рэспубліканскі семінар кіраўнікоў ракета- і авіамадэльных гурткоў "Арганізацыя і кіраванне спартыўнай дзейнасцю навучэнцаў".


Тэл. 264-78-80

25 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца пасяджэнне педагагічнага савета "Праблема вынікаў і якасці дзейнасці Цэнтра".

Тэл. 227-12-84

25-26 лістапада Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Цэнтр дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, дабрачыннае грамадскае аб’яднанне "Свет без межаў" праводзяць у канферэнцзале гасцініцы "Беларусь" Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Становішча, праблемы, перспектывы якасці дашкольнай адукацыі: айчынны і міжнародны вопыт". Адкрыццё ў 10.00.

Тэл. 220-14-82

26 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе экспанавацца рэгіянальная выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці выхаванцаў школы № 9 г. Салігорска.

Тэл. 227-12-84

26 лістапада Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць семінар-практыкум для кіраўнікоў гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Кампазіцыя ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці".

Тэл. 227-12-84

26-28 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбудзецца ІІІ рэспубліканская канферэнцыя маладых вучоных і студэнтаў "Сучасныя праблемы матэматыкі і вылічальнай тэхнікі".

Тэл. 220-99-80

26-28 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя "Інтэгратыўныя тэндэнцыі сучаснай спецыяльнай адукацыі".

Тэл. 222-64-73

26-28 лістапада на базе Бабруйскага дзяржаўнага аўтатранспартнага каледжа будзе праходзіць рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Праблемы інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі".

Тэл. 220-18-04, 7-37-75

27-28 лістапада Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій праводзіць рэспубліканскую навукова-метадычную канферэнцыю "Праблемы і перспектывы павышэння кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў: метадалагічныя аспекты".

Тэл. 220-99-80

27-28 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца пасяджэнне Рэспубліканскага каардынацыйнага савета дырэктараў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.

Тэл. 227-12-84

28-29 лістапада Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Інтэграцыя педагагічнай навукі і практыкі як дамінуючы фактар развіцця адукацыі ХХІ стагоддзя: метадалогія, тэорыя, тэхналогія".

Тэл. 220-99-80

У лістападзе Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі праводзіць наступныя курсы павышэння кваліфікацыі.

1. Дырэктараў навучальных устаноў: "Тэорыя і практыка кіравання навучальнай установай".

2. Кіраўнікоў (выкладчыкаў) фізічнай культуры: "Асновы арганізацыі і методыкі правядзення вучэбных заняткаў па фізічнай культуры".

3. Выкладчыкаў агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін: "Сучасныя падыходы да праектавання і арганізацыі тэарэтычнага навучання ў навучальных установах прафесійнай адукацыі" (сельскагаспадарчы профіль).

4. Майстроў вытворчага навучання, выкладчыкаў і інструктараў вучэбных цэнтраў, ВВК, настаўнікаў прадмета "Тэхналогія" сярэдніх школ: "Праектаванне, арганізацыя і тэхналогія вытворчага навучання вучняў".

Мэтавыя курсы для персаналу перыферыйных вузлоў сеткі Profnet (выкарыстальнікаў сетак, ІПР навучальных устаноў і АВМЦ, адміністратараў сетак): "Сеткавыя тэхналогіі і тэлекамунікацыі".

Тэл. 235-84-43