На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
МартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
28 октября 2003
Пресс-бюллетень за сентябрь 2003 г.

1 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці Слуцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот.

Тэл.222-66-98

З 1 па 10 верасня Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць у школах Першамайскага раёна сталіцы экалагічныя сустрэчы.

Тэл. 264-87-28

З 1 верасня 2003 г. па 30 ліпеня 2004 г. Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі будзе праводзіць рэспубліканскую краязнаўча-патрыятычную акцыю "Аперацыя Багратыён", у якой прымуць удзел 300 навучэнцаў.

Тэл. 262-04-25

У верасні ў Мінскай вобласці пройдзе рэспубліканскае першынство па турысцка-прыкладных мнагаборствах у тэхніцы велатурызму.

Тэл. 262-04-25

З 10 па 30 верасня ў галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка, 8) будзе экспанавацца выстава "Дары прыроды".

Тэл. 264-87-28

У верасні Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі будзе праводзіць розыгрыш Кубка Рэспублікі Беларусь па спартыўнаму арыентаванню сярод дзіцяча-юнацкіх каманд.

У Раўбічах (Мінская вобласць) плануецца правесці ў верасні рэспубліканскі турысцкі злёт педагагічных работнікаў.

Тэл. 262-04-25

У трэцяй дэкадзе верасня ўпраўленне прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь плануе правесці ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі рэспубліканскую нараду па пытанні каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх і рэгіянальных метадычных органаў, метадычных службаў навучальных устаноў прафтэхадукацыі па актывізацыі дзейнасці па распрацоўцы тыпавой вучэбна-праграмнай дакументацыі ў адпаведнасці з Каардынацыйным планам, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі ад 3 мая 2001 г. № 188.

У нарадзе прымуць удзел начальнікі (намеснікі начальнікаў) упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, старшыня (намеснік старшыні) Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, дырэктары абласных (Мінскага гарадскога) вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі, абласнога вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, вучэбна-метадычнага аб’яднання прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Тэл. 220-31-16

14 верасня ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва адбудзецца свята першага званка. Пачатак у 12.00.

Тэл. 264-87-28

25 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры рэабілітацыі дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямі слыху Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (вул.Адаеўскага, 75А, тэл. 251-45-48) пройдзе акцыя ў падтрымку дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У акцыі прымуць удзел Міністэрства адукацыі, Нацыянальны інстытут адукацыі, Камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама, Адміністрацыя Фрунзенскага раёна г. Мінска, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, Рэспубліканскі цэнтр паталогіі слыху, мовы і голасу, навукова-метадычны часопіс "Пралеска", грамадскія аб'яднанні, якія аказваюць сацыяльную падтрымку дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

>>>>

Тэл. 222-65-69

25 верасня Міністэрства адукацыі праводзіць пасяджэнне калегіі па пытанні “Аб рэалізацыі правоў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на атрыманне адукацыйных паслуг”.

Тэл. 220-45-39

27-30 верасня Міністэрства адукацыі і ўстановы адукацыі нашай краіны будуць прымаць удзел у Днях Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць у г. Маскве. У праграме: выстава дзіцячага малюнка “Пэндзлік міру”; маладзёжны шахматны турнір паміж студэнтамі МДУ і БДУ; сустрэча прадстаўнікоў моладзі Рэспублікі Беларусь і г. Масквы; канцэртная праграма “Кубак гумару”.

Тэл. 222-66-98

З 29 верасня па 15 кастрычніка Народны ансамбль танца "Белая Русь" Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе выступаць у Ірландыі.

Тэл. 227-12-84

27 октября 2003
Информационное письмо

Министерство образования Республики Беларусь приглашает всех заинтересованных специалистов принять участие в международной конференции "Интегративные тенденции современного специального образования", которая состоится 26-28 ноября 2003 года в г.Минске.

Цель конференции: установление профессиональных контактов между специалистами Республики Беларусь, России, стран Союза Независимых Государств и Международного Сообщества, работающих в области образования детей с особенностями психофизического развития, в том числе и детей-инвалидов, для обмена практическим опытом и организации международного и междисциплинарного творческого взаимодействия.

Проблемное поле конференции

  1. Интеграция в социокультурном и образовательном контексте:

  • концептуальные основы образовательной интеграции;
  • современное состояние, перспективы организации и нормативно-правового обеспечения образовательной интеграции;
  • проблемы трансформации целей на разных этапах интегрированного обучения;
  • методологические аспекты образовательной интеграции;
  • проблемы целостности и системности в условиях интегрированного образования;
  • основные парадигмы интегрированного обучения;
  • семейный контекст в образовательной интеграции.

  1. Проблемы содержания и технологий интегрированного обучения:

  • формирование социального взаимодействия учащихся в условиях интегрированного обучения;
  • трансформация требований к подготовке специалистов в современных условиях;
  • проблемы коррекционной работы в условиях интегрированного обучения;
  • социальное воспитание учащихся в условиях образовательной интеграции;
  • культурно-психологические и здоровьесберегающие аспекты межличностного социально-педагогического взаимодействия в условиях образовательной интеграции;
  • воспитательные технологии в решении проблем ребенка и его семьи.

  1. Психолого-педагогическое сопровождение развития учащихся в условиях образовательной интеграции:

  • сопровождение развития ребенка в образовательном процессе;
  • службы психолого-педагогического сопровождения и сферы их деятельности;
  • программы психолого-педагогического сопровождения развития ребенка с особенностями психофизического развития;
  • психолого-педагогическое сопровождение семьи ребенка с особенностями психофизического развития.

  1. Ранняя коррекционно-педагогическая помощь:

  • междисциплинарная подготовка и взаимодействие педагогов, психологов, работников здравоохранения, других специалистов в организации работы по оказанию ранней коррекционно-педагогической помощи;
  • эффективные модели социально-психологической помощи ребенку и семье;
  • моделирование ранней коррекционно-педагогической помощи;
  • гуманизация отношений "ребенок-взрослый" в русле концепции К. Роджерса;
  • технология стимуляции сенсорного опыта детей с особенностями психофизического развития в возрасте до 3 лет.

Для участия в конференции необходимо до 20 октября 2003 года подать заявку в управление специального образования Министерства образования Республики Беларусь по следующей форме:

Ф.И.О. специалиста (полностью)____________________________________

Наименование представляемой организации __________________________

_________________________________________________________________

Персональная информация об участнике:

образование_____________________________________________________

специальность, стаж работы по специальности________________________

ученая степень, звание_____________________________________________

адрес( с указанием индекса)_________________________________________

контактный телефон________________________________________________

Е-МАIL___________________________________________________________

необходимость в размещении: нуждаюсь в гостинице, не нуждаюсь (нужное подчеркнуть). Организаторы конференции не обеспечивают оплату проезда, проживания и питания.

Заявки на участие высылать по адресу:220010, ул.Советская 9, г.Минск, управление специального образования или на e-mail: Petkevich@minedu.unibel.by /

Заявки на участие, высланные позже указанного срока, рассматриваться не будут.

К открытию конференции будет издан сборник материалов конференции. Материалы направлять в управление специального образования Министерства образования Республики Беларусь до 3 ноября 2003 года на е-mail Petkevich@minedu.unibel.by или на бумажном носителе (220010, ул.Советская 9, г.Минск, каб.310). Авторы от учреждений Республики Беларусь направляют материалы на е-mail Petkevich@minedu.unibel.by или в электронном варианте на дискете с обязательным приложением копии на бумажном носителе.

Требования к оформлению материалов:

объем не более 5-6 страниц формата А4, шрифт Times New Roman Cur, размер 14, межстрочный интервал одинарный.

Образец оформления материалов:

название доклада;

И.О.Фамилия автора;

ученая степень, звание;

полное название организации, которую представляет автор;

текст…..

Материалы, присланные позднее указанного срока, не рассматриваются и обратно не высылаются.

Интересующие Вас вопросы Вы можете задать по тел.: +375 17 2226584, +375 17 2226473 или по электронной почте: Petkevich@minedu.unibel.by

09 октября 2003
Пресс-бюллетень за октябрь 2003 г.

Упраўленне дашкольнага выхавання Міністэрства адукацыі будзе вывучаць у кастрычніку стан эксперыментальных пляцовак у дашкольных установах рэспублікі па апрабацыі і ўкараненню сучасных адукацыйных тэхналогій развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, новага зместу і форм дашкольнай адукацыі, а таксама стан работы па выкананню "Праграмы дадатковых мер па пашырэнню беларускамоўнай адукацыі" ў дашкольных установах Брэсцкай вобласці. Будзе таксама праведзены аналіз сітуацыі ў рэгіёнах па формах падрыхтоўкі да школы дзяцей 5-гадовага ўзросту.

Тэл. 222-65-69

У кастрычніку Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць рэспубліканскую маладзёжную акцыю "Скажам здароўю - Так!" сярод прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў па прапагандзе здаровага ладу жыцця і барацьбе са шкоднымі звычкамі.

Тэл( 227-12-06

З 1 па 25 кастрычніка ў галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка, 8) будзе экспанавацца выстава работ навучэнцаў і педагогаў цэнтра дзіцячай творчасці г. Салігорска.

Тэл. 264-87-28

2 кастрычніка ў Нацыянальным прэс-цэнтры (вул. Кастрычніцкая, 5) адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Радзькова, прысвечаная Дню настаўніка. Пачатак у 11.00.

Тэл. 220-54-14

2 кастрычніка ў Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) адбудзецца рэспубліканскае свята, прысвечанае Дню настаўніка. Пачатак у 16.00.

Тэл. 220-54-14

7 кастрычніка на базе Баранавіцкага вышэйшага прафесійнага вучылішча лёгкай прамысловасці адбудзецца рэспубліканская нарада па тэме: "Распрацоўка адукацыйных стандартаў і тыпавой вучэбна-праграмнай дакументацыі для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі".

У нарадзе прымуць удзел намеснікі начальнікаў упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, старшыня (намеснік старшыні) Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, дырэктары абласных (Мінскага гарадскога) вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі, абласнога вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, вучэбна-метадычнае аб'яднанне прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, упраўленне прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тэл. 220-71-36

9 кастрычніка ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце праводзіцца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Вопыт і праблемы інвесціравання прадпрыемстваў і рэгіёнаў".

Тэл. 220-99-80

15 кастрычніка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва будзе працаваць лекторый "Прырода вакол нас", а 22 кастрычніка - лекторый "Сям'я, падлетак, закон". Пачатак у 15.00.

Тэл. 264-87-28

16-19 кастрычніка ля вёскі Зацень Мінскай вобласці праводзіцца Кубак Рэспублікі Беларусь сярод дзіцяча-юнацкіх каманд па спартыўнаму арэентаванню.

Тэл. 262-54-21

17-19 кастрычніка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел у міжнародным турніры па інтэлектуальных гульнях "Несцерка - 2003", які будзе праходзіць у Мінскім Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

Тэл. 227-12-06

20 кастрычніка ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) адбудзецца пасяджэнне Савета дырэктараў цэнтраў тэхнічнай творчасці "Стан і прыярытэты тэхнічнай творчасці навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь".

Тэл. 264-78-80

20-22 кастрычніка Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі праводзіць рэспубліканскую нараду арганізатараў Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў "Наш край".

Тэл. 262-54-21

21 кастрычніка Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў запрашае работнікаў пазашкольных устаноў, кіраўнікоў аддзелаў выхаваўчай работы абласных упраўленняў адукацыі на рэспубліканскі семінар "Выхаваўчая работа ў гуртках тэхнічнай творчасці на прыкладах станаўлення і гістарычнага развіцця навукі, тэхнікі, сучаснай вытворчасці Беларусі - важнейшы фактар ідэалагічнага, грамадзянска-патрыятычнага і ідэйна-маральнага выхавання навучэнцаў".

Тэл. 264-78-80

22-23 кастрычніка на базе Аршанскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа будзе праходзіць рэспубліканскі семінар-практыкум "Фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў малодшых школьнікаў".

Тэл. 226-58-91, 21660

22-23 кастрычніка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) праводзіць рэспубліканскі семінар для арганізатараў вольнага часу дзяцей і моладзі "Гуманістычны патэнцыял гульнёвай дзейнасці ў вольны час"

Тэл. 227-12-06

24 кастрычніка ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы адбудзецца 5-я міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Стан і перспектывы развіцця вышэйшай адукацыі".

Тэл. 220-99-80

24 кастрычніка Міністэрства адукацыі праводзіць калегію па пытанню гатоўнасці ўстаноў адукацыі да асенне-зімовага сезону.

Тэл. 222-64-58

З 27 па 30 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праходзіць акцыя "З надзеяй у будучае" для выхаванак Петрыкаўскага СПТВ № 1.

Тэл. 227-12-06

29 кастрычніка Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць навукова-практычную канферэнцыю "Юныя вопытнікі і даследнікі - навуцы". Пачатак у 15.00

Тэл. 264-87-28

29-30 кастрычніка ў Аршанскім механіка-эканамічным каледжы адбудзецца рэспубліканскі семінар-практыкум "Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу навучальнай установы ў фарміраванні светапогляду будучых спецыялістаў".

Тэл. 226-45-19, 31419

30 кастрычніка (арыентыровачна) Міністэрства адукацыі праводзіць сумесную з Міністэрствам спорту і турызму калегію.

Тэл. 222-64-58

31 кастрычніка на базе Нацыянальнага інстытута адукацыі пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Тэхналогіі ў агульнай сярэдняй адукацыі: стварэнне, адаптацыя, выкарыстанне".

Тэл. 220-99-80