МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Задачы і функцыі ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі

Забеспячэнне функцыянавання і кіравання сістэмай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі, якое з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Галоўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

• распрацоўка і забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

• арганізацыйна-практычнае забеспячэнне выканання дэкрэтаў, дырэктыў, указаў, распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь «Аб правах дзіцяці», «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм’ер- міністра Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных праграм у частцы, якая тычыцца сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі;

• забеспячэнне функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ў рэспубліцы;

• распрацоўка і ўкараненне нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць адносіны ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

• каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, аддзелаў (упраўленняў) адукацыi, спорту і турызму рай (гар) выканкамаў па рэалізацыі функцый сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

• арганізуе працу па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі і выкананне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

• аналізуе стан і прагназуе перспектывы развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, вывучае сусветныя тэндэнцыі і вызначае прыярытэтныя напрамкі развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ў рэспубліцы;

• распрацоўвае і ўзгадняе праекты нарматыўных прававых актаў і іншых прававых актаў, канцэпцый, дзяржаўных і іншых праграм у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, рыхтуе прапановы аб адмене нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, унясенні змяненняў і дапаўненняў у нарматыўныя прававыя і іншыя прававыя акты Міністэрства па пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі;

• садзейнічае распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі, аказвае дапамогу ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі ў стварэнні сучасных тэхналогій і методык педагагічнай дзейнасці, спрыяе распрацоўцы і ўкараненню ў практыку работы інавацыйных праграм, абагульненню i распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту;

• узаемадзейнічае з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;

• удзельнічае ва ўзгадненні кандыдатур на пасады кіраўнікоў упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, аддзелаў (упраўленняў) адукацыi, спорту І турызм рай (гар) выканкамаў, адміністрацый раёнаў у гарадах, а таксама кандыдатур на пасады кіраўнікоў арганізацый сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

• узаемадзейнічае з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, упраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама ў вырашэнні пытанняў функцыянавання сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі;

• узаемадзейнічае па напрамках развіцця агульнай сярэдняй адукацыі з падначаленымі арганізацыямі;

• ажыццяўляе вучэбна-метадычнае кіраўніцтва, контроль і каардынацыю дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іншых арганізацый незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формаў уласнасці па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;

• ажыццяўляе меры па захаванні, развіцці і аптымізацыі існуючай сеткі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, распрацоўвае неабходныя для гэтага нарматыўныя прававыя акты;

• ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва дзейнасцю ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграма агульнай сярэдняй адукацыі;

• садзейнічае развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

• ажыццяўляе супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Саюзнай дзяржавай, дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД у сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

• арганізуе і праводзіць сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскія і міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, алімпіяды па вучэбных прадметах, конкурсы, турніры, семінары, нарады, сустрэчы, фэстывалі, выставы і іншыя мерапрыемствы ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

• каардынуе дзейнасць упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама па фарміраванні банка дадзеных адораных дзяцей на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;

• ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» па пытаннях распрацоўкі навукова-метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі, дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» – па пытаннях павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў » – па пытаннях падрыхтоўкі спецыфікацый па вучэбных прадметах для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання;

• разглядае ва ўстаноўленыя тэрміны вусныя, пісьмовыя, электронныя звароты, якія паступаюць ад грамадзян і юрыдычных асоб, прымае неабходныя меры па ліквідацыі выяўленых недахопаў, дае тлумачэнні і рэкамендацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;

• уносіць прапановы па прызначэнні, прадаўжэнні кантрактаў і звальненні кіраўнікоў падначаленых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

• разглядае прапановы па маральных і матэрыяльных формах стымулявання работнікаў і калектываў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі за дасягненні ў арганізацыі адукацыйнага працэсу;

• забяспечвае адзіны парадак працы з дакументамі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі па справаводстве і архіўнай справе, іх якасную падрыхтоўку і выкананне ва ўстаноўленыя тэрміны.