Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

Kadlubaj.jpg

Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч з 1 жніўня 2019 года – намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 28 красавіка 1982 года ў в. Варонча Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам гісторыі СШ № 8 г. Ліды Гродзенскай вобласці, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Мажэйкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. З верасня 2012 года ўзначальваў упраўленне адукацыі (раней - аддзел адукацыі, спорту і турызму) Лідскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці. 

Кампетэнцыя: кіруе наступнымі напрамкамі дзейнасці міністэрства:

забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі; дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы апекі і папячыцельства над непаўналетнімі;
забеспячэнне функцыянавання сістэм дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, дзяржаўнага рэгулявання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
распрацоўка дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі па курыруемых напрамках дзейнасці, кантроль за іх фактычным выкананнем;
арганізацыя распрацоўкі, ўзгаднення праектаў і прыняцця прававых актаў, арганізацыя распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння адукацыйных стандартаў, ажыццяўленне навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі;
ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва і каардынацыі дзейнасці па забеспячэнні функцыянавання ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
арганізацыя і ажыццяўленне каардынацыі эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, аховы дзяцінства;
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы адораных вучняў пры атрыманні дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, адораных студэнтаў і навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
арганізацыя ўзаемадзеяння з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў па пытаннях вывучэння моў нацыянальных меншасцяў (навучання на мовах нацыянальных меншасцяў) ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыя інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння правядзення ва ўстановах адукацыі палітычных кампаній, акцый, культурных і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае значэнне;
развіццё школьнага і студэнцкага спорту;
правядзенне ў межах кампетэнцыі міністэрства дзяржаўнай палітыкі ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі ў сістэме адукацыі;
ажыццяўленне дзейнасці па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
ажыццяўленне арганізацыйнага і навукова-метадычнага кіраўніцтва ідэалагічнай і выхаваўчай працай з дзецьмі і навучэнскай моладдзю;
садзейнічанне арганізацыі фізічнага выхавання і спорту ва ўстановах адукацыі, супрацоўніцтва па гэтых пытаннях з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, грамадскімі арганізацыямі;
забеспячэнне арганізацыі работы па аздараўленні дзяцей у межах кампетэнцыі міністэрства, рэалізацыя заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аздараўлення дзяцей за мяжой, якое ажыццяўляецца на аснове замежнай бязвыплатнай дапамогі, узаемадзеянне па гэтых пытаннях з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
каардынацыя дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый у межах іх паўнамоцтваў у сферы адукацыі па фарміраванні ў вучнёўскай моладзі навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыкі ВІЧ, узаемадзеянне па гэтых напрамках з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
забеспячэнне выканання норм Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый", арганізацыя супрацоўніцтва з Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
арганізацыя правядзення афіцыйных спартыўных спаборніцтваў, а таксама фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, у тым ліку накіраванай на выкананне Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне ўдзелу навучэнцаў устаноў адукацыі ў названых мерапрыемствах.

Тэл.: (017) 222-68-48

Факс: (017) 200-84-83