МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Задачы і функцыі ўпраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці

Рэалізацыю дзяржаўнай навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі ў сістэме адукацыі ажыццяўляе ўпраўленне навукі і інавацыйнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

  • нарматыўна-метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме Міністэрства адукацыі; 
  • арганізацыйна-метадычнае і фінансавае забеспячэнне планавання і выканання ва ўстановах, падведамных Міністэрству адукацыі, навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ; 
  • арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне стварэння і каардынацыя дзейнасці інавацыйных структур; 
  • арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне развіцця міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва; 
  • арганізацыя выставачнай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый; 
  • забеспячэнне развіцця і эфектыўнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў вышэйшай адукацыі ў інтарэсах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці; 
  • нарматыўна-метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне падрыхтоўкі ва ўстановах сістэмы Міністэрства адукацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі; 
  • развіццё маладзёжнай навукі, навукова-даследчай работы студэнтаў; 
  • забеспячэнне дзейнасці Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі: 

  • каардынацыя дзейнасці падведамных устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый па ажыццяўленні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі; 
  • садзейнічанне стварэнню на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі інавацыйных структур, навуковых лабараторый, малых інавацыйных прадпрыемстваў, метадычнае забеспячэнне арганізацыі інавацыйных структур; 
  • арганізацыя і каардынацыя работы па выкананні і фінансаванні навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, прэзідэнцкіх, галіновых і рэгіянальных праграм, міжнародных навукова-тэхнічных праектаў, што выконваюцца ў рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, інавацыйных праектаў, асобных праектаў НДР, галіновых НДВКП, трохбаковых дагавораў, грантаў на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі і студэнтамі; 
  • арганізацыя работы па фінансаванні навуковых, навукова-тэхнічных мерапрыемстваў і ўдзелу ў міжнародных навукова-тэхнічных мерапрыемствах за мяжой, падрыхтоўцы і выданню манаграфій, развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі; 
  • суправаджэнне дакументаў, прадстаўленых установамі вышэйшай адукацыі і навуковымі арганізацыямі, на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі; 
  • арганізацыя мэтавай падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў адпаведнасці з патрэбамі падведамных устаноў; 
  • арганізацыя работы па фарміраванні і прадстаўленні калектыўных экспазіцый Мінадукацыі ў раздзелах навукова-тэхнічных распрацовак на выставах-кірмашах у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой; 
  • каардынацыя патэнтна-ліцэнзійнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацыях; арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне па пытаннях выкарыстання аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці пры стварэнні канкурэнтаздольнай прадукцыі і камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці; 
  • арганізацыя работы па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі, стварэнні цэнтраў калектыўнага карыстання, аснашчэнні іх унікальнымі навуковымі прыборамі і абсталяваннем; 
  • арганізацыя работы па забеспячэнні дзейнасці савета Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.