Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Вышэйшая адукацыя

Функцыянаванне сістэмы вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на падставе Канцэптуальных падыходаў да развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2020 года і на перспектыву да 2030 года, адобраных Рэспубліканскім педагагічным саветам з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у жніўні 2017 года, з захаваннем нацыянальных інтарэсаў і патрэб эканомікі Рэспублікі Беларусь, паляпшэння іміджу і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі, павышэння пазіцый устаноў вышэйшай адукацыі ў міжнародных рэйтынгах, пашырэння экспарту адукацыйных паслуг.

У рэспубліцы функцыянуе 51 установа вышэйшай адукацыі (33 універсітэты, 10 акадэмій, 8 інстытутаў), у тым ліку 42 дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні 12 міністэрстваў і ведамстваў, а таксама 9 устаноў вышэйшай адукацыі прыватнай формы ўласнасці.

sb2.jpg

Падрыхтоўка спецыялістаў па ўсіх напрамках эканомікі і сацыяльнай сферы з улікам структуры і патрэб рынку працы ажыццяўляецца па 380 спецыяльнасцях I ступені.

sb3.jpg

На II ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў для сферы навукі, інавацыйнай і адукацыйнай дзейнасці.

sb4.jpg

Вядзецца пастаянная работа па ўзмацненні практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

Наладжана ўзаемадзеянне з сектаральнымі саветамі па распрацоўцы прафесійных стандартаў, створанымі пры міністэрствах і ведамствах. Працуе сектаральны савет пры Міністэрстве адукацыі. Выпрацаваны падыходы да распрацоўкі адукацыйных стандартаў новага пакалення ў звязку з прафесійнымі стандартамі.

Развіваецца супрацоўніцтва з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў. На высокатэхналагічных прадпрыемствах рэспублікі, у арганізацыях Парка высокіх тэхналогій, інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых арганізацыях эканомікі і сацыяльнай сферы функцыянуе больш за 1100 філіялаў кафедр.

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі працуе больш за 80 сумесных з вядучымі сусветнымі кампаніямі лабараторый і каля 50 адукацыйных цэнтраў вядучых сусветных кампаній.

Для вырашэння перспектыўных задач эканомікі ў сістэме вышэйшай адукацыі ўкараняюцца новыя падыходы пры падрыхтоўцы спецыялістаў: «Універсітэт 3.0», «Лічбавы ўніверсітэт».

sb5.jpg

У рамках рэалізацыі мадэлі «Універсітэт 3.0» асаблівая ўвага ва ўстановах вышэйшай адукацыі надаецца вывучэнню пытанняў інавацыйнай і вынаходніцкай дзейнасці, развіццю ў навучэнцаў кампетэнцый і навыкаў, неабходных для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, рэалізацыі стартапаў у бізнес-інкубатарах, каманднага выканання высокатэхналагічных праектаў, стварэнні сеткі інавацыйных структур.

Рэалізацыю праекта «Універсітэт 3.0» ажыццяўляюць 8 устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі, у тым ліку 3 рэгіянальныя.

sb6.jpg

Пачынаючы з 2018 года 8 устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі пачалі рэалізацыю праекта «Лічбавы ўніверсітэт» (арганізацыя адукацыйнага працэсу на аснове інфармацыйных тэхналогій).

Ажыццяўленне праекта «Лічбавы ўніверсітэт» накіравана на рэалізацыю ва ўніверсітэтах трох асноўных узаемазвязаных кампанентаў (атрыбутаў):

інфраструктура і інструменты доступу да інфармацыйных рэсурсаў;

інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе, у тым ліку ў дыстанцыйнай адукацыі;

цыфравізацыя працэсаў кіравання ўніверсітэтам (бізнес-працэсаў).

sb7.jpg

Вышэйшым кансультатыўным органам у сістэме вышэйшай адукацыі з’яўляецца Рэспубліканскі савет рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі.