МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

КАРПЕНКА Iгар Васільевіч – Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь

КАРПЕНКО Игорь Васильевич

КАРПЕНКА Ігар Васільевіч нарадзіўся 28 красавіка 1964 года ў г. Новакузнецку Кемераўскай вобласці. 

Адукацыя вышэйшая - скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. М. Горкага, настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і англійскай мовы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны». 

Працоўную дзейнасць пачаў старшым піянерважатым у сельскай сярэдняй школе. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела, упраўлення выхаваўчай работы, прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. Максіма Танка. 

Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў. Узначальваў камісію па міжнародных справах і сувязях СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. 

У ліпені 2011 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 

Узнагароджаны Падзячным пісьмом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медалём "За працоўныя заслугі", ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Тэл.: (017) 327-47-36 

Факс: (017) 200-84-83