МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Вывучаем беларускую мову

Апублікавана: 04.09.2018

музей (2).JPG

Урачыстае закрыццё 4-й Міжнароднай летняй школы беларусістыкі прайшло ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. Удзельнікам гэтага пректа, якiя прыехалi з Германіі, ЗША, Італіі, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі і Чэхіі, уручылi імянныя сертыфікаты аб заканчэнні навучання. Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы ўжо чацвёрты год прымае замежных студэнтаў, якія замайюцца вывучэннем беларускай мовы і даследаваннямі беларускай культуры. Падчас заняткаў на міжнароднай аўдыторыі выпрабоўваўся адукацыйны стандарт беларускай мовы як замежнай, які быў у распрацоўцы і дагэтуль не ўжываўся. Вучэбная праграма ўключала 18 лекцыйных і 40 практычных заняткаў па фанетыцы, граматыцы, развіццю вуснай і пісьмовай мовы. У якасці лектараў былі запрошаны вядомыя беларускія даследчыкі.
Школа беларусістыкі праходiла з 20 жніўня па 1 верасня 2018 года. На працягу амаль двух тыдняў слухачы школы былі задзейнічаны ў трох відах акадэмічнай актыўнасці: практыцы беларускага маўлення, лекцыях на абраныя тэмы, а таксама культурнай праграме. Удзельнікі азнаёмiлicя з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі, наведалi музеі-запаведнікі "Заслаўе", "Нясвіж", Нацыянальныя гістарычны і мастацкi музеi, музей НАН Беларусі.

Пресс-центр Министерства образования.
Вярнуцца да спісу навін