Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Фiнал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

Апублікавана: 02.09.2019

20190831_193501.jpg

1 верасня 2019 года у Слонімскім драматычным тэатры, у рамках Дня беларускага пісьменства, адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", у якім прынялі ўдзел 15 фіналістаў.
Юныя удзельнікі конкурсу ішлі да фінала цэлы год, чытаючы кнігі, шукалі блізкія ім па духу творы, шчыра пражывалі кожны радок. На гала-канцэрце ўсе госці змаглі ўбачыць сапраўднае майстэрства чытання, неверагодную любоў да беларускага слова і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Гала-канцэрт стаў сапраўдным святам беларускага слова, яркіх эмоцый і натхнення. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы.
Са сцэны гучалі творы Кандрата Крапівы, Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанкі, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Янкі Маўра і іншых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Падтрымаць і павіншаваць юных чытальнікаў прыйшлі ганаровыя госці: Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь – Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь – Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч, знакамітыя пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва.
Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч павіншаваў пераможцаў і прызёраў конкурсу і ўзнагародзіў дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і падарачнымі сэртыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».

Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”:
Узроставая катэгорыя I-IV класы:
1 месца – Пінчук Паліна навучэнка ДУА «Гімназія г. Петрыкава» (Педагог: Марцынкевіч Вольга Мікалаеўна);
2 месца – Свібовіч Кіра навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Брэста» (Педагогі: Ітарава Святлана Федараўна Альховік Людміла Валер’еўна);
3 месца – Булгакава Марыя навучэнка ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» (Педагог: Маліноўская Таццяна Аляксандраўна);
3 месца – Ткачонак Станіслаў навучэнец ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1» (Педагог: Лузінава Наталля Яўгенаўна).
Узроставая катэгорыя V-VI класы:
1 месца – Наско Марыя навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы» (Педагог: Кулак Генадзь Віктаравіч);
2 месца – Тавоніус Аляксандра навучэнка установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і молодзі» Міністэрста адукацыі Рэспублики Беларусь (Педагог: Рачкоўская Наталля Яўгенаўна);
3 месца – Чопка Маргарыта навучэнка УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» (Педагог: Брыч Віялета Крыштофаўна).
Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:
1 месца – Будзько Віялета навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы» (Педагог: Шкелка Іван Аляксандравіч);
2 месца – Маісеенка Глеб навучэнец ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа» (Педагог: Грынцэвіч Іна Віктараўна);
3 месца – Дзеркачоў Вячаслаў навучэнец ДУА «Гімназія № 10 г. Гомеля» (Педагог: Дзеркачова Вікторыя Сяргееўна);
3 месца – Саковіч Ілья навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №126 г.Мінска» (Педагог: Краўчанка Ала Раманаўна).
Узроставая катэгорыя IX-X класы:
1 месца – Шпілеўскі Мікіта навучэнец ДУА «Гімназія №71 г.Гомеля» (Педагог: Зелянкоўская Ірына Сяргееўна);
2 месца – Полагава Аляксандра навучэнка ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа» (Педагог: Камера Ларыса Мікалаеўна);
3 месца – Гарэлікава Яна навучэнка ДУА «Свенская сярэдняя школа» (Педагог: Гарэлікава Ніна Васільеўна);
3 месца – Аль-Каттан Луіза навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №94 г. Мінска» (Педагог: Калініна Эліна Анатольеўна).

Віншуем пераможцаў!

Пресс-центр Министерства образования.
Вярнуцца да спісу навін