МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларусь-Куба: У працяг цёплых, сяброўскіх адносін

Апублікавана: 19.12.2017

DSC_1428_1.jpg

У Міністэрстве адукацыі адбылася сустрэча міністра адукацыі І.В.Карпенка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспубліка Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігероа. Нованазначаны кіраўнік дыпламатычнай місіі Кубы выказаў жаданне абмеркаваць планы аб супрацоўніцтве і ўручыць кіраўніку галіновага міністэрства нашай краіны запрашэнне ад імя міністра вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба прыняць удзел у Міжнародным кангрэсе, які адбудзецца на пачатку будучага года ў сталіцы Кубы Гаване і дзе збяруцца міністры адукацыі і рэктары УВА з многіх краін свету.
-Я радушна вітаю вас у нашым міністэрстве, - звярнуўся да госця Ігар Васільевіч Карпенка. - І спадзяюся, што наша сустрэча - гэта працяг цёплых,сяброўскіх адносін паміж нашымі краінамі. За папярэдні перыяд ўзаемадзеяння з Кубай мы мелі шмат праектаў. А сёння мы маем намер, і спадзяюся, што ён узаемны з кубінскім бокам, развіваць як ужо існуючыя напрамкі супрацоўніцтва, так і распачынаць новыя праекты, узаемавыгадныя дзвюм краінам.
Ігар Карпенка нагадаў паслу аб сустрэчы з кіраўніком міністэрства вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба, якая адбылася на нядаўнім ХІХ Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў. У час яе беларуская дэлегацыя перадала кубінскім калегам праект праграмы развіцця супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі паміж Кубай і Беларуссю на 2017-2020 гады.Акрамя таго, у ходзе перамоў у Сочы з боку Беларусі была выказана прапанова супрацоўніцтва ў сферы прафесійнай адукацыі і стварэння цэнтра прафесійнай падрыхтоўкі на тэрыторыі Кубы па тых спецыяльнасцях, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі для гэтай краіны, а таксама арганізацыі перападрыхтоўкі кадраў.
DSC_1434_1.jpg

Міністр адукацыі І.В.Карпенка расказаў госцю аб сучасным стане супрацоўніцтва паміж краінамі і намеціў яго перспектывы на бліжэйшы час. Сёння ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кубай ажыццяўляецца згодна міжведамаснага пагаднення, заключанага амаль10 гадоў назад. Адно з яго палажэнняў прысвечана развіццю міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння. На сённяшні дзень заключаны тры прамыя дагаворы аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі. Гэта Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытут міжнародных адносін імя Рауля Роа Гарсіі, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Універсітэт Гаваны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Універсітэт Гаваны. Мяркуецца ў далейшым заключыць новыя прамыя дагаворы паміж універсітэтамі Беларусі і Кубы, а таксама развіваць маладзёжную палітыку паміж краінамі, супарацоўніцтва паміж дзіцяча-юнацкімі грамадскімі аб’яднаннямі.
DSC_1438_1.jpg

Пасол Кубы Хуан Вальдэс Фігероа падзякаваў І.В.Карпенку за сустрэчу і заверыў, што будзе працягваць мацаваць супрацоўніцтва на ўзроўні дыпламатычнай місіі на карыць дзвюх краін.

DSC_1420.jpg

Ала Клюйко для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега Ігнатовіча.
Вярнуцца да спісу навін