МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Электронны зварот

Для таго каб адправіць электронны зварот Вам неабходна азнаёміцца з наступнымі ўмовамі і пагадзіцца з імі

Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі

Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў"

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот у абавязковым парадку павiнна ўтрымлiваць:
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронныя звароты, якія паступілі ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПАКІНУТЫ БЕЗ РАЗГЛЯДУ ПА СУТНАСЦІ, КАЛІ ЯНЫ:
  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адказ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".