МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Прастаўленне апастыля

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 1992 г. № 754 «Аб мерах па рэалізацыі палажэнняў Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 г., якія адмяняюць неабходнасць легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў», устаноўлена, што з 1 студзеня 1993 г. афіцыйныя дакументы, складзеныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і аформленыя ва ўстаноўленым парадку ў мэтах выкарыстання на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Гаагскай канвенцыі, сведчацца шляхам прастаўлення апастыля на гэтых дакументах (з нормамі Гаагскай канвенцыі можна знаёміцца ў сетцы Інтэрнэт па адрасе: http://pravo.by).

Прастаўленне апастыля ажыццящляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь мае права на прастаўленне апастыля толькі на дакументах, выходных з устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Апастыль прастаўляецца на арыгіналах дакументаў, выдадзеных установамі адукацыі (дакументы аб адукацыі і навучанні і дадатку да іх, архіўныя дакументы ўстаноў адукацыі, іншыя дакументы, падпісаныя кіраўніцтвам устаноў адукацыі і завераныя гербавай пячаткай установы адукацыі).

Прадставіць дакументы для прастаўлення апастыля і атрымаць іх пасля афармлення мае права любая асоба, у тым ліку тая, якая не з’яўляецца уладальнікам дакументаў. Перасылка дакументаў па пошце не дапускаецца.

За прастаўленне апастыля спаганяецца дзяржаўная пошліна ў памеры 0,5 базавай велічыні за кожны дакумент.

Дакументы, прынятыя для прастаўлення апастыля, выдаюцца, як правіла, на наступны працоўны дзень. Пры правядзенні спецыяльнай праверкі, запыце дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый тэрмін афармлення дакументаў – 15 каляндарных дзён.

Падставай для выдачы аформленых дакументаў з’яўляецца прад’яўленне дакумента аб выплаце дзяржаўнай пошліны.

Звяртаем увагу! Рабіць аплату за прастаўленне апастыля на арыгіналах дакументаў, выходных з устаноў Рэспублікі Беларусь, неабходна пасля іх падачы, так як дзяржаўная пошліна пералiчваецца ў бюджэт, і ў выпадку адмовы ў прыёме дакументаў, ажыццявіць вяртанне грашовых сродкаў не прадстаўляецца магчымым. Рэквізіты аплаты дзяржаўнай пошліны за прастаўленне апастыля можна атрымаць пры падачы дакументаў.

Для выкарыстання дакументаў, выдадзеных ўстановамі адукацыі Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі дзяржаў, якія не далучыліся да Гаагскай канвенцыі, неабходна консульская легалізацыя (ажыццяўляе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь). У такім выпадку, згодна з пастановай Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2010 г. № 16

«Аб арганізацыі работы па ажыццяўленні консульскай легалізацыі афіцыйных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе папярэдняе засведчанне дакументаў, якія падлягаюць консульскай легалізацыі.

Дзяржаўная пошліна за папярэдняе засведчанне дакументаў не спаганяецца.

Прыём дакументаў для прастаўлення апастыля і (або) іх папярэдняга засведчання для консульскай легалізацыі, а таксама выдача раней прынятых і аформленых дакументаў выконваецца ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

па працоўных днях з 8.00 да 13.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 28, каб. 201.

Праезд ад станцыі метро «Плошча Перамогі» трамваем

№ 3, № 6 да прыпынку «вуліца Батанічная», аўтобусам № 19 да прыпынку «Гіпсавы завод».

Кантактны тэлефон 8 (017) 290 41 51.

Электронная пошта dkkomorb@tut.by