МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Палажэнне аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

ЗАЦВЕРДЖАНА
пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
04.08.2011 № 1049

ПАЛАЖЭННЕ

АБ МІНІСТЭРСТВЕ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 

1. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінадукацыі) – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі, які ажыццяўляе рэгуляванне, кіраванне і кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі і які каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый.

Мінадукацыі падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, нясе перад ім адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач і арганізацыю працы падначаленых яму дзяржаўных арганізацый. 

У структуру Мінадукацыі ўваходзяць Дэпартамент кантролю якасці адукацыі з правамі юрыдычнай асобы, упраўленні і аддзелы, а таксама структурныя падраздзяленні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі і па справах моладзі, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Мінадукацыі (далей, калі не пазначана іншае, – арганізацыі Мінадукацыі).

2. У сваёй дзейнасці Мінадукацыі кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем і іншымі актамі заканадаўства. 

3. Галоўнымі задачамі Мінадукацыі з’яўляюцца:

3.1. забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, апекі і папячыцельства над непаўналетнімі;

3.2. забеспячэнне функцыянавання сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, стварэнне сістэмы бесперапыннай адукацыі;

3.3. правядзенне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;

3.4. правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі ў сістэме адукацыі;

3.5. каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, упраўленняў адукацыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, па пытаннях рэалізацыі функцый сістэмы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, абароны правоў непаўналетніх, апекі і папячыцельства над непаўналетнімі;

3.6. ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі, а таксама ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;

3.7. ажыццяўленне аналізу рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы дзяцінства;

3.8. ажыццяўленне дзейнасці па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;

3.9. арганізацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, а таксама па iншых напрамках дзейнасцi ў межах сваёй кампетэнцыі;

3.10. арганізацыя і развіццё навуковых даследаванняў ва ўстановах вышэйшай адукацыі;

3.11. забеспячэнне дзяржаўнага рэгулявання адукацыі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дадзены від эканамічнай дзейнасці.

Мінадукацыі ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

4.1. усебакова аналізуе стан і прагназуе развіццё сферы адукацыі, сацыяльных працэсаў у асяроддзі моладзі, вывучае сусветныя тэндэнцыі і вызначае прыярытэтныя напрамкі развіцця ў гэтых сферах;

4.2. вызначае асноўныя напрамкі развіцця і ўдасканалення якасці адукацыі;

4.3. ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы адукацыі;

4.4. узаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, прымае сумесныя з абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі меры па пытаннях развіцця сістэмы адукацыі, выхавання навучэнскай моладзі, маладзёжнай палітыкі і аховы дзяцінства;

4.5. распрацоўвае праекты заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, праграмы развіцця сістэмы адукацыі, праграм развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і дадатковай адукацыі дарослых;

4.6. у рамках сваёй кампетэнцыi прымае нарматыўныя прававыя акты, якія падпісвае Міністр, а ў выпадку яго адсутнасці – асобай, якая выконвае яго абавязкі, паўнамоцтвы якой пацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку, і арганізуе праверку іх выканання;

4.7. узгадняе ў адпаведнасці з заканадаўствам палажэнні аб структурных падраздзяленнях абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі і па справах моладзі;

4.8. зацвярджае ва ўстаноўленым парадку:

асаблівасці рэгулявання працы педагагічных работнікаў;

тыпавыя штаты і нарматывы колькасці работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі, акрамя спецыялізаваных ліцэяў, сярэдніх школ – вучвлішч алімпійскага рэзерву, сувораўскіх вучылішч, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры;

пералікі мэблі, інвентара, сродкаў навучання, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу;

iншыя нарматыўныя прававыя акты, паўнамоцтвы на прыняцце якіх утрымліваюцца ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншых актах заканадаўства;

4.9. усталёўвае ўзоры білета навучэнца, кніжкі паспяховасці, студэнцкага білета, білета слухача, заліковай кніжкі, тыпавыя формы асобных дакументаў, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі;

4.10. арганізуе падрыхтоўку і выпуск вучэбных выданняў, вызначае парадак іх выкарыстання, у тым ліку камплектавання імі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, дзяржаўных арганізацый адукацыі, якія забяспечваюць функцыянаванне сістэмы адукацыі;

4.11. ажыццяўляе ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ліцэнзаванні;

4.12. праводзіць дзяржаўную акрэдытацыю ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, пацверджанне дзяржаўнай акрэдытацыі;

4.13. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку ведамасны кантроль за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства дзейнасці арганізацый Мінадукацыі, у тым ліку іх адасобленых падраздзяленняў, якія маюць уліковы нумар плацельшчыка;

4.14. заключае міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару з дзяржаўнымі органамі замежных дзяржаў і (або) міжнароднымі арганізацыямі ў сферы адукацыі;

4.15. ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам функцыі кампетэнтнага органа па рэалізацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi;

4.16. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў і рэалізацыю планаў па ўдзеле Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах у рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi;

4.17. распрацоўвае і рэалізуе ў межах сваёй кампетэнцыі меры па развіцці экспарту адукацыйных паслуг;

4.18. вызначае асаблівасці складу затрат пры рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове ў дзяржаўных установах адукацыi;

4.19. ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, валоданне, карыстанне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю, што знаходзіцца на яго балансе;

4.20. стварае, рэарганізуе і ліквідуе арганізацыі ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам, ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю падпарадкаваных дзяржаўных арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, заключае працоўныя дагаворы (кантракты) з іх кіраўнікамі, зацвярджае статуты, кіруе іх маёмасцю;

4.21. ажыццяўляе планаванне расходаў на ўтрыманне падпарадкаваных дзяржаўных арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, на рэалізацыю ажыццяўлення іншых функцый, ускладзеных на Мінадукацыя;

4.22. вызначае аб’ёмы фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падначаленых дзяржаўных арганізацый у межах выдзеленых бюджэтных асігнаванняў і рэсурсаў;

4.23. ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам кіраванне прыналежнай Рэспубліцы Беларусь і перададзенай у кіраванне Мінадукацыі дзяржаўнай долі акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод»;

4.24. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку закупкі тавараў (работ, паслуг) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў межах каштарысу на чарговы фінансавы год;

4.25. ажыццяўляе дзяржаўную кадравую палітыку ў сферы адукацыі, накіраваную на камплектаванне Мінадукацыі, арганізацый Мінадукацыі высокакваліфікаванымі работнікамі, забяспечвае іх падбор і расстаноўку, фармуе ў межах сваёй кампетэнцыі кіруючы кадравы склад галіны і яго рэзерв;

4.26. вызначае асаблівасці і парадак атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі, акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі;

4.27. узгадняе кандыдатуры на пасады кіраўнікоў упраўленняў адукацыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама кандыдатуры на пасады кіраўнікоў арганізацый сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

4.28. забяспечвае арганізацыю і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, у тым ліку ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства і маладзёжнай палітыкі, укараненне вынікаў навуковых даследаванняў у сферы адукацыі, садзейнічае ўкараненню вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне эканомікі, развіццю інавацыйнай дзейнасці;

4.29. забяспечвае арганізацыю і правядзенне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі, у тым ліку вызначае парадак яе ажыццяўлення;

4.30. разглядае кандыдатуры таленавітых маладых вучоных, рэкамендаваныя ўстановамі вышэйшай адукацыі, у ходзе правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рыхтуе прапановы па прызначэнні стыпендый для прадстаўлення ў Міжведамасную камісію па разгляду кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным;

4.31. забяспечвае арганізацыю і правядзенне алімпіяд, конкурсаў, конкурсаў навукова-даследчых работ, турніраў, фестываляў, канферэнцый, сімпозіумаў, кангрэсаў, семінараў і іншых адукацыйных, навуковых мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародных, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначае парадак і ўмовы іх правядзення, а таксама накіраванне навучэнцаў для ўдзелу ў міжнародных адукацыйных мерапрыемствах;

4.32. арганізуе правядзенне афіцыйных спартыўных спаборніцтваў, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы і забяспечвае ўдзел навучэнцаў устаноў адукацыі ў названых мерапрыемствах;

4.33. ажыццяўляе выдачу пісьмовых дазволаў на накіраванне грамадзян, якія навучаюцца ў арганізацыях сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на вучобу за мяжу;

4.34. узгадняе размяшчаемыя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь інфармацыйныя (рэкламныя) аб’явы пра вучобу грамадзян за мяжой;

4.35. ажыццяўляе кантроль за стварэннем здаровых і бяспечных умоў працы ў арганізацыях сістэмы адукацыі;

4.36. ажыццяўляе агульную каардынацыю работ па фарміраванні студэнцкіх атрадаў і іх дзейнасці;

4.37. ажыццяўляе сумесна з Міністэрствам аховы здароўя метадалагічнае кіраўніцтва ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі;

4,38. распрацоўвае і рэалізуе меры па развіцці рэспубліканскай сістэмы інфармацыі ў сферы адукацыі;

4.39. разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб (далей – звароты);

4.40. па выніках разгляду звароту, аўтар якога не задаволены вынікамі яго разгляду ў арганізацыях Мінадукацыі, пры наяўнасці падстаў для станоўчага вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў выдае названым арганізацыям абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў;

4.41. ажыццяўляе праверкі выканання ў арганізацыях Мінадукацыі парадку разгляду зваротаў, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, – выязныя праверкі работы са зваротамі, па кожным выпадку неналежнага разгляду зваротаў накіроўвае іх кіраўніку прадстаўленне аб прыцягненні службовых асоб, якія дапусцілі парушэнне парадку разгляду зваротаў, да дысцыплінарнай адказнасці;

4.42. ажыццяўляе ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі і функцыямі iншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя заканадаўствам. 

5. Мінадукацыі права:

5.1. запытваць у рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, інфармацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у парадку , устаноўленым заканадаўствам;

5.2. ва ўстаноўленым парадку ствараць за кошт вызначаных заканадаўствам крынiц спецыяльныя галіновыя і міжгаліновыя мэтавыя фонды і прымаць рашэнні па распараджэнні іх сродкамі;

5.3. ствараць экспертныя саветы і камісіі па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку для экспертызы праектаў навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў і студэнтаў падпарадкаваных арганізацый, якія прадстаўляюцца на конкурс грантаў Мінадукацыі;

5.4. праводзіць конкурс асобных праектаў навукова-даследчых работ, што прадстаўляюцца падначаленымі дзяржаўнымі арганізацыямі для фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту на падставе палажэння, што зацвярджаецца Мінадукацыі;

5.5. праводзіць міжнародныя і рэспубліканскія канферэнцыі, кангрэсы, сімпозіумы, нарады, семінары і іншыя мерапрыемствы па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Мінадукацыі;

5.6. праводзіць рэспубліканскія спартакіяды навучэнцаў, рэспубліканскія ўніверсіяды, рэспубліканскія агляды ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў, іншыя спартыўныя мерапрыемствы, а таксама прадстаўляць інтарэсы Рэспублікі Беларусь на сусветных універсіядах і чэмпіянатах свету сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту, еўрапейскіх гульнях і чэмпіянатах Еўропы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Еўрапейскай асацыяцыяй студэнцкага спорту, сусветных гімназіядах, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй школьного спорту;

5.7. браць удзел у працы міждзяржаўных арганізацый, камісій і камітэтаў, грамадскіх аб’яднанняў, арганізоўваць міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Мінадукацыі;

5.8. ва ўстаноўленым парадку ўносіць прапановы аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў Мінадукацыі, арганізацый сістэмы адукацыі, прымяняць у адносінах да іх, а таксама да навучэнцаў меры заахвочвання. 

6. Мінадукацыі ўзначальвае Мiнiстр, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстр мае намеснiкаў, якiя назначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку.

Міністр адукацыі:

7.1. кіруе дзейнасцю Мінадукацыі, самастойна ў межах сваёй кампетэнцыi прымае рашэнні, нясе персанальную адказнасць за выкананне Мінадукацыі ўскладзеных на яго задач і функцый;

7.2. размяркоўвае паміж намеснікамі Міністра абавязкі па кіраўніцтву асобнымі напрамкамі дзейнасці Мінадукацыі;

7.3. вызначае ступень адказнасці сваіх намеснікаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Мінадукацыі за кіраўніцтва асобнымі напрамкамі дзейнасці Мінадукацыі;

7.4. зацвярджае структуру i штатны расклад Камiтэта ў межах устаноўленага фонду аплаты працы;

7.5. уносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiтэта;

7.6. ажыццяўляе выдачу пісьмовых дазволаў на ўсынаўленне дзяцей – грамадзян Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі;

7.7. ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымае на працу, а таксама звальняе з работы работнiкаў Мінадукацыі, кіраўнікоў падпарадкаваных дзяржаўных арганізацый;

7.8. прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады кіраўнікоў прыватных устаноў вышэйшай адукацыі па прадстаўленні іх заснавальнiкаў;

7.9. зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях апарату Мінадукацыі (акрамя Дэпартамента кантролю якасці адукацыі з правамі юрыдычнай асобы);

7.10. зацвярджае графікі праверак выканання ў структурных падраздзяленнях абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне адукацыі і па справах моладзі, і падпарадкаваных арганізацыях парадку разгляду зваротаў;

7.11. стварае ва ўстаноўленым парадку фонды на прадстаўнiцкiя мэты i iншыя неплановых мерапрыемствы;

7.12. узначальвае калегію Мінадукацыі і кіруе яе работай;

7.13. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Мінадукацыі, прадстаўляе яго iнтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца яго маёмасцю, адкрывае рахункі ў банках, заключае дагаворы;

7.14. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам. 

8. У Мінадукацыі ствараецца калегiя ў складзе Мiнiстра (старшыня калегii), намеснікаў Міністра, кіраўнікоў Дэпартамента кантролю якасці адукацыі і ведамаснай кантрольнай службы па пасадзе, а таксама іншых кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінадукацыі і арганізацый сістэмы адукацыі.

Колькасны i персанальны склад калегii зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Калегiя на сваiх пасяджэннях разглядае асноўныя пытанні развіцця сістэмы адукацыі, абмяркоўвае пытанні дзейнасці Мінадукацыі, падпарадкаваных арганізацый, пытанні ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў і арганізацый сістэмы адукацыі. Рашэнні калегіі афармляюцца загадамі і пастановамі.

У выпадку рознагалоссяў памiж Мiнiстрам i членамi калегii пры абмеркаваннi пытанняў i прыняццi рашэнняў Мiнiстр праводзiць у жыццё сваё рашэнне i паведамляе аб гэтым у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а члены калегii маюць права iнфармаваць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб сваёй пазіцыі.

9. Пры Мінадукацыі на грамадскіх пачатках могуць стварацца каардынацыйныя і іншыя саветы па напрамках дзейнасці ў сферы адукацыі са складу работнікаў Мінадукацыі, прадстаўнікоў зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый сістэмы адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб.

10. Фінансаванне дзейнасці Мінадукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. 

11. Мінадукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.