МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у адносінах да юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнiкаў

АКТУАЛЬНА           

Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва"

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур "

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян

Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»

11.1 выключаны

11.2 Узгадненне размяшчаемых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інфармацыйных (рэкламных) аб’яў пра вучобу грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой

11.3. Узгадненне спісаў дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу ў складзе агульных арганізаваных груп, і суправаджаючых іх асоб

11.4. Уключэнне рэспубліканскіх маладзёжных і (або) дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у рэспубліканскі рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай

11.5. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць:

11.5.1. на адпаведнасць заяўленаму віду – для ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, спецыяльнай адукацыі, а таксама для ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, якія рэалізуюць адукацыйную праграму перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, адукацыйную праграму перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў , якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, і (або) адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў

11.5.2. па кожнай спецыяльнасці – для спецыяльнасцяў, па якіх рэалізуюцца адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю

11.5.3. па профілі адукацыі, накірунку адукацыі – для профіляў адукацыі, напрамкаў адукацыі, па якіх рэалізуецца адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць

11.5.4. пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду, па спецыяльнасці, па профілі адукацыі, накірунку адукацыі

11.6. Узгадненне рашэння аб фарміраванні студэнцкага атрада

11.7. Уключэнне мясцовых маладзёжных і (або) дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у мясцовы рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай

11.8. Узгадненне запрашэнняў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на навучанне

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян, у адпаведнасці з Пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у дачыненнi да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў згодна з адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 17.02.2012 N 156

Прызнанне дакумента аб адукацыі замежных дзяржаў