14 лістапада 2015
Асноўная функцыя настаўніка — вучыць і выхоўваць дзяцей
Прямая линия 14.11.2015 с 10.00 до 12.00
 
Асноўная функцыя настаўніка — вучыць і выхоўваць дзяцей
 
У Міністэрстве адукацыі прайшла прамая лінія, у якой прыняў удзел міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Кіраўніку міністэрства паступіў шэраг пытанняў ад педагогаў, кіраўнікоў устаноў, навучэнскай моладзі, якія тычацца развіцця сістэмы адукацыі на найбліжэйшую перспектыву, а таксама пытанні прыватнага характару.
 
— Як Вы, Міхаіл Анатольевіч, ставіцеся да статусу класнага кіраўніка і да таго, каб класнае кіраўніцтва ажыццяўляў не настаўнік-прадметнік, а вызвалены педагог? Як вы лічыце, ці трэба ўзмацніць прафесійны адбор пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці?
 
— Сёння асаблівая ўвага ўдзяляецца статусу класнага кіраўніка. Узмацненне яго ролі — важная задача дзейнасці сучаснай установы адукацыі. Педагагічны работнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка, з’яўляецца ключавой фігурай выхаваўчага працэсу. Я супраць таго, што настаўнік-прадметнік павінен быць вызвалены ад класнага кіраўніцтва. Наадварот, сёння асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на ўзмацненне выхаваўчага патэнцыялу ўрока, паколькі большую частку часу навучэнцы праводзяць менавіта на вучэбных занятках. У настаўніка-прадметніка ёсць унікальная магчымасць выхоўваць навучэнцаў як праз змест вучэбнага прадмета (падбор вучэбных заданняў, дыдактычнага матэрыялу і інш.), так і праз розныя формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, якія спрыяюць развіццю камунікатыўных уменняў, фарміраванню навыкаў самаацэнкі дзейнасці.
Разам з тым я згодны, што трэба ўзмацніць прафесійны адбор пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці. Магчыма, трэба вярнуцца да характарыстык-рэкамендацый з улікам удзелу ў валанцёрскім руху, дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднаннях і інш.
Сучасная інфармацыйная прастора дазваляе ўкараняць новыя тэхналогіі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы. У практыку дзейнасці класных кіраўнікоў для зносін з вучнямі і іх бацькамі ўсё больш павінна ўваходзіць прымяненне электроннай пошты, развіццё ўнутрысеткавага ўзаемадзеяння на аснове пазітыўнага дыялогу. Педагогам рэкамендуецца звярнуць асаблівую ўвагу на культуру сеткавых зносін з навучэнцамі і бацькамі, не забываць аб этыцы і маралі.
Даведка: у адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі ад 20 снежня 2011 года № 283, выхаваўчую работу з вучнямі класа ўстановы адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізоўвае настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка. Падставай для ажыццяўлення настаўнікам арганізацыйна-выхаваўчай работы (класнага кіраўніцтва) служаць службовыя абавязкі настаўніка, вызначаныя ў 28 выпуску Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых, зацверджанага пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 кастрычніка 2011 года № 105.
Класны кіраўнік прызначаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі з ліку настаўнікаў на перыяд навучання вучняў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Аплата працы класнага кіраўніка забяспечваецца за кошт выдзеленых на клас 5 гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы. Як паказвае практыка, гэтыя гадзіны выкарыстоўваюцца ў школах не толькі для аплаты працы класных кіраўнікоў, але і для аплаты за загадванне кабінетам, за прышкольны ўчастак і г.д.
Арганізацыя работы класнага кіраўніка рэгламентуецца інструктыўна-метадычным пісьмом аб арганізацыі класнага кіраўніцтва і работы куратара вучэбнай групы ва ўстановах адукацыі (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі № 24, 2012 год).
Дакументацыя класнага кіраўніка: план ідэалагічнай і выхаваўчай работы класнага кіраўніка на чвэрць або паўгоддзе (уключаючы работу на канікулах, у шосты школьны дзень); сацыяльна-педагагічная характарыстыка класа (падтрымліваецца ў актуальным стане на працягу года); аналітычная справаздача аб выхаваўчай рабоце за год.
 
На жаль, школьная нагрузка “класны кіраўнік” з’яўляецца не зусім прэстыжнай і не папулярная сярод настаўнікаў. Адна з прычын — гэта неабходнасць вядзення вялікай колькасці дакументаў.
На класных кіраўнікоў ускладаюцца функцыі па зборы сродкаў на рамонт класаў, распаўсюджванне білетаў на спартыўныя мерапрыемствы, музеі, кінатэатры. Таксама настаўнікі прыцягваюцца да розных дзяжурстваў, суботнікаў, патрулявання і інш.
Лічу, што асноўнай функцыяй настаўніка павінна быць функцыя вучыць і выхоўваць дзяцей, усе іншыя функцыі, непасрэдна не звязаныя з педагагічнай працай, павінны быць прыбраны з практыкі дзейнасці школ. Неабходна максімальна выключыць непатрэбныя і дублюючыя дакументы, а вядзенне дакументацыі перавесці ў электронны фармат.
 
- Міхаіл Анатольевіч, Вы з’яўляецеся кіраўніком Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту. Чым сёння займаецца асацыяцыя і ці ўдаецца ёй выконваць самую галоўную функцыю - папулярызаваць спорт сярод студэнтаў?
 
- Центральное месца ў сістэме масавага студэнцкага спорту займае рэспубліканская ўніверсіяда. Штогод спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца сярод устаноў вышэйшай адукацыі па 29 відах спорту, па летніх і зімовых мнагаборствах “Здароўе” па праграме Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу нашай краіны. За апошнія гады значна вырас статус гэтых спаборніцтваў. У мэтах фарміравання зборных каманд для ўдзелу ў іх праводзяцца ўнутрыўніверсітэцкія спаборніцтвы па відах спорту, у якіх толькі ў мінулым годзе прынялі ўдзел каля 124 тысяч студэнтаў.
У 48 УВА створаны і працуюць кафедры фізічнага выхавання і спорту. У гэтым годзе ў 39 УВА для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы са студэнтамі і выкладчыкамі дзейнічаюць асобныя структурныя падраздзяленні - спартыўныя клубы.
У мэтах развіцця студэнцкага спорту ва ўстановах вышэйшай адукацыі ствараюцца спартыўныя вучэбныя аддзяленні з ліку студэнтаў, якія паказалі добрую фізічную падрыхтоўку у абраным відзе спорту. У іх навучаюцца студэнты толькі асноўнай медыцынскай групы, якія маюць спартыўныя разрады і званні. За апошнія шэсць гадоў колькасны склад спартыўных вучэбных аддзяленняў і студэнтаў-спартсменаў, якія там займаюцца,   павялічыўся ў два разы. Так у 2015/2016 годзе арганізавана 986 спартыўнае вучэбнае аддзяленне з агульнай колькасцю студэнтаў 14873 чал.
Падрыхтоўку фізкультурных і спартыўных кадраў у краіне сёння ажыццяўляюць 12 устаноў вышэйшай адукацыі, у якіх ёсць факультэты па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне фізічнай культуры і спорту. Спецыялістаў рыхтуюць па 5 спецыяльнасцях і 12 напрамках, у тым ліку па кірунку “Трэнерская работа” па 32 відах спорту. З 9 педагагічных УВА падрыхтоўку трэнерскіх кадраў вядуць 5 універсітэтаў.
У адпаведнасці з мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады на базе УВА неабходна развіваць гульнявыя віды спорту.
У цяперашні час пры 17 вышэйшых навучальных установах функцыянуе 18 клубаў, у склад якіх уваходзяць 18 каманд па гульнявых відах спорту, і ў 10 УВА - 13 каманд па гульнявых відах спорту. У нацыянальным чэмпіянаце 2015-2016 года прымаюць удзел 29 каманд, з іх 24 каманды ва УВА, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, 2 - Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, па адной - Міністэрству спорту і турызму, Міністэрству абароны, Міністэрству транспарту і камунікацый.
 
- Раскажыце, калі ласка, пра дзейнасць Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.
 
- Яна была створана для кансалідацыі намаганняў па развіцці сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву рашэннем ўстаноўчага сходу 8 лістапада 2012 года. Заснавальнікамі БАСС выступілі 54 установы вышэйшай адукацыі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Мэтай дзейнасці гэтай арганізацыі з’яўляецца садзейнічанне развіццю студэнцкага спорту ў нашай краіне,правядзенне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод навучэнскай моладзі, а таксама папулярызацыя здаровага ладу жыцця маладога пакалення, як аднаго з кірункаў дзяржаўнай палітыкі. Па асноўных напрамках дзейнасці асацыяцыя ўзаемадзейнічае з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам спорту і турызму, нацыянальнымі федэрацыямі (асацыяцыямі) па відах спорту, упраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, аддзеламі адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама 7 рэгіянальнымі цэнтрамі фізічнага выхавання і спорту.
На пасяджэнні выканаўчага камітэта асацыяцыі выносіліся найбольш актуальныя пытанні. Сярод іх - аб заснаванні імянных стыпендый студэнтам-спартсменам, якія дасягнулі найвышэйшых спартыўных вынікаў, аб арганізацыі рэспубліканскага конкурсу сярод УВА на лепшае правядзенне спартыўнай работы са студэнтамі, аб стварэнні студэнцкага штаба па падрыхтоўцы і правядзенні VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ.
Са сродкаў заснавальнікаў БАСС па выніках удзелу у сусветных летняй і зімовай універсіяд, чэмпіянатаў свету сярод студэнтаў з 2013 года забяспечваюцца выплаты грашовых узнагарод студэнтам, які заваяваў медалі ў названых міжнародных спаборніцтвах, і іх трэнерам.
У 2012 годзе Рэспубліка Беларусь была афіцыйна прынята ў члены міжнароднай федэрацыі школьнага спорту (ISF), а ў лістападзе 2013 года беларускія школьнікі ўпершыню прынялі ўдзел у XV Сусветнай гімназіядзе ў г. Бразіліа (Федэратыўная Рэспубліка Бразілія), дзе заваявалі адну залатую, две сярэбраныя і адну бронзавую ўзнагароды.
Для павышэння палітычнага і спартыўнага іміджу краіны, павышэння аўтарытэту БАСС ў міжнароднай спартыўнай супольнасці РЦФВС, прадстаўляючы Рэспубліку Беларусь, у 2013 годзе выйграў конкурс на правядзенне VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ. Чэмпіянат адбыўся ў жніўні 2014 года на вяслярным канале г/п Заслаўе. У гісторыі суверэннай дзяржавы названыя спаборніцтвы міжнароднага маштабу сярод студэнцкай моладзі праводзіліся ўпершыню.
 
- Міхаіл Анатольевіч, растлумачце, калі ласка, як вядзецца дзейнасць па ўдасканаленню Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый?
 
- Нацыянальная сістэма кваліфікацый - гэта шматмерны механізм, які ўключае: шэраг класіфікатараў (рынку працы, адукацыі і г.д.), прафесійныя і адукацыйныя стандарты, саму Нацыянальную рамку кваліфікацый, галіновыя кваліфікацыйныя саветы і органы па сертыфікацыі кваліфікацый. Нацыянальная (галіновая) рамка кваліфікацый з’яўляецца інструментам спалучэння сферы працы і сферы адукацыі і ўяўляе сабой абагульненае апісанне кваліфікацыйных узроўняў.
Распрацоўка Нацыянальнай рамкі кваліфікацый з’яўляецца неад’емным элементам інструментарыя Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і адным з важных кампанентаў Дарожнай карты рэформы вышэйшай школы Беларусі.
Як вядома, папярэдне былі распрацаваны пілотныя праекты па распрацоўцы галіновых сістэм кваліфікацый для IT-галіны і сферы кіравання, якія дазволіць прымяніць напрацаваныя механізмы і метадалогію пры пабудове ўсёй Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый нашай краіны.
Міністэрства адукацыі актыўна ўдзельнічае ў працэсе пабудовы НСК і засяроджвае сваю работу на распрацоўцы і ўвядзенні ў заканадаўства, якое тычыцца адукацыйнай сферы, элементаў нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, якія сёння з’яўляюцца неад’емнымі кампанентамі сістэмы адукацыі або стануць імі пасля завяршэння ўсёй неабходнай работы.
Сёння ў Кодэкс аб адукацыі мы ўносім змяненні, якія прадугледжваюць змены назвы ўзроўняў вышэйшай адукацыі і іх суаднясенне з найменнямі і зместам падрыхтоўкі на ўзроўнях Еўрапейскай рамкі кваліфікацый і адпаведных нацыянальных сістэм кваліфікацый еўрапейскага рэгіёну. Заканадаўча замацоўваем арыентацыю адукацыйных стандартаў на прафесійна-кваліфікацыйныя стандарты, якія вызначаюць прафесійныя патрабаванні да спецыялістаў, занятых у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы.
Акрамя гэтага, мы пераглядаем Агульнадзяржаўны класіфікатар “Спецыяльнасці і кваліфікацыі” ў мэтах прывядзення нацыянальнай прафесійна-кваліфікацыйнай структуры ў адпаведнасць з агульнаеўрапейскімі падыходамі. У стадыі распрацоўкі знаходзіцца канцэпцыя перапраектавання ўсіх адукацыйных стандартаў з арыентацыяй на новы Агульнадзяржаўны класіфікатар “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”, кампетэнтнасны падыход і апісанне вынікаў навучання.
Лічым, што наша работа дазволіць сфарміраваць умовы для апераджальнага развіцця прафесійна арыентаванай адукацыі і яе станоўчага ўплыву на працэс ўстойлівага, інавацыйнага развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы краіны.
Што тычыцца непасрэдна перагляду Агульнадзяржаўнага класіфікатара “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”, які з’яўляецца асноўным дакументам для ўсёй нацыянальнай прафесійна-кваліфікацыйнай сістэмы нашай краіны, то гэтай работай займаецца Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.
 
Сёння праектаванне новага класіфікатара спецыяльнасцей ажыццяўляецца РІВШ на падставе наступных канцэптуальных падыходаў, якія былі разгледжаны і адобраны рэктарскім корпусам на адным з пасяджэнняў Рэспубліканскага Савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі ў кастрычніку 2014 года. Так, у прыватнасці, асноўнымі элементамі класіфікацыі будуць толькі спецыяльнасці і кваліфікацыі (ад больш дробных элементаў адмаўляемся і пакідаем толькі “ўзбуйненыя” спецыяльнасці, а “шырокія” кваліфікацыі забяспечаць варыятыўнасць выбару выпускнікамі рабочых месцаў.
Спецыяльнасці будуць размеркаваны па ўзроўнях у адпаведнасці з ўзроўнямі Еўрапейскай рамкі кваліфікацый і Міжнароднай стандартнай класіфікацыі адукацыі (МСКА 2011) - напрыклад, спецыяльнасці I ступені вышэйшай адукацыі будуць аднесены да 6 узроўню, а магістратуры - да 7 узроўню. Спецыяльнасці таксама будуць размеркаваны па профілях адукацыі, згодна з патрабаваннямі Міжнароднай стандартнай класіфікацыі адукацыі (МСКА 2011) да прадметных галін і суаднесены з канкрэтнымі відамі эканамічнай дзейнасці, прадстаўленымі ў адпаведным класіфікатары Рэспублікі Беларусь.
Будзе забяспечана пераемнасць адукацыі на ўсіх узроўнях прафесійнай адукацыі праз рэалізацыю прынцыпу “скразных” спецыяльнасцей, што забяспечыць магчымасць навучэнцам выбудоўваць разнастайныя адукацыйныя маршруты. Установам вышэйшай адукацыі будуць прадастаўлены акадэмічныя правы на вызначэнне профілю адукацыйнай праграмы па кожнай узбуйненай спецыяльнасці, што дазволіць кожнай УВА самастойна фарміраваць ад 50% (па спецыяльнасцях I ступенi) да 70% (па спецыяльнасцях магістратуры) зместу падрыхтоўкі без ўзгаднення з Міністэрствам адукацыі. Гэта азначае, што ўстановам вышэйшай адукацыі будзе прадастаўлена свабода самастойнага вызначэння значнай часткі адукацыйнага працэсу, што дазволіць ім фарміраваць самастойныя і унікальныя для кожнага ўніверсітэта праграмы навучання.
Адзначу, што ўся дзейнасць па праектаванні новага класіфікатара “Спецыяльнасці і кваліфікацыі” будуецца на прынцыпах шырокага абмеркавання і з улікам заўваг і прапаноў. На працягу гэтага года адбылося больш за 30 семінараў і круглых сталоў з удзелам усіх устаноў адукацыі і зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання па абмеркаванні і выпрацоўцы ўзгодненых падыходаў па новай класіфікацыі адукацыі.
 
Даведачна: перагляд Агульнадзяржаўнага класіфікатара “Спецыяльнасці і кваліфікацыі” быў запланаваны яшчэ да афіцыйнага далучэння Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў маі 2015 года. Неабходнасць такога перагляду была прадыктавана шэрагам прычын, сярод якіх “грувасткасць” нацыянальнай сістэмы спецыяльнасцей і кваліфікацый і залішняя дробнасць кваліфікацыйных адзінак - г.зн. спецыялізацый (колькасць варыянтаў падрыхтоўкі ва УВА з улікам спецыяльнасцей, напрамкаў спецыяльнасцей і кампанента УВА сёння складае больш за 1,6 тыс.). Акрамя таго, існуе адарванасць многіх спецыяльнасцей і кваліфікацый ад рэальных патрэб галін эканомікі і сацыяльнай сферы краіны (многія спецыяльнасці не працуюць на тыя віды эканамічнай дзейнасці, якія прадстаўлены ў Рэспубліцы Беларусь, або ў бліжэйшай перспектыве стануць важнымі для ўстойлівага развіцця нашай дзяржавы).
 
- У рэгіёнах навучальным установам па-ранейшаму даводзяцца нормы па збору другаснай сыравіны. Горш за ўсё, што гэтыя нормы не толькі не правамерныя, але і не рэальныя для выканання. А Вы як лічыце?
 
- На сённяшні дзень планы па зборы другаснай сыравіны не даводзяцца. Ва ўстановах адукацыі ў мэтах прывіцця дзецям і падлеткам ведаў пра каштоўнасць прыродных рэсурсаў, прыцягнення іх да сацыяльнай працы, значнай для захавання лясных запасаў краіны, праводзяцца розныя акцыі, да якіх прыцягваюць вучняў рознага ўзросту, малодшых і старэйшых класаў.
Падобныя акцыі ладзяцца ў гульнявой, спаборніцкай форме, яны не абцяжарваюць школьнікаў нейкімі клопатамі і абавязкамі, але дазваляюць адчуць сваю значнасць у грамадстве, а таксама праявіць лідэрскія якасці. За ўдзел у такіх акцыях, як правіла, узнагароджваюць ўсіх удзельнікаў, а лідэраў заахвочваюць падарункамі.
 
- Як Вы ставіцеся да таго, што ў сталічных дашкольных установах з мэтай запоўніць выхавальнікамі пустуючыя стаўкі сталі прымаць людзей без адукацыі?
 
- Мяркую, што з дзецьмі дашкольнага ўзросту павінны працаваць кваліфікаваныя спецыялісты. Дзіцячы сад - гэта не проста догляд і нагляд, гэта адукацыя. А галоўнае - гэта здароўе і бяспека маленькага дзіцяці. Мы нашай сталіцы і таму прыцягваюцца на працу спецыялісты без адпаведнай адукацыі. У дадзеным выпадку неабходна вырашаць пытанне аб іх адпаведнай перападрыхтоўцы.Мяркуючы па захадах, якія прадпрымае кіраўніцтва сталічнай адукацыі па падрыхтоўцы выхавальнікаў для мінскіх дашкольных устаноў, у хуткім часе сітуацыя пераменіцца ў лепшы бок.
 
- Мой сын, в целом, успевающий ребенок (средний балл за первую четверть 7,5), но ему не совсем дается русский язык, четверка за четверть. При этом учительница на каждом уроке вызывает его к доске. Возможно, она считает, что таким образом стимулирует ребенка к учебе, хотя, я думаю, что она создает для него стрессовую ситуацию и просто загоняет в угол. Вопрос: насколько методически правильно постоянно вызывать к доске неуспевающего ребенка? Мне кажется, что учитель, во-первых, впустую тратит драгоценное время урока, а во-вторых, угнетает психику ребенка (он уже боится русского, как огня). К слову, с учительницей я разговаривала, но она, к сожалению, не слышит моих доводов. С уважением Галина.
 
- Если возникают проблемы подобные описанной Вами, необходимо срочно обратиться за помощью к администрации учреждения образования. Именно заместитель по учебной работе или директор должны разобраться в данной ситуации: провести беседу с учителем-предметником, посетить его уроки, привлечь педагога-психолога для оказания психологической помоши учащемуся. Кроме того, с целью успешного усвоения Вашим ребенком учебного материала по предмету, нужно организовать проведение поддерживающих занятий по русскому языку. И, самое главное – разрешить возникшую проблему.
Отмечу, что для проведения текущей и промежуточной аттестации учащихся устанавливается поурочный и тематический контроль.
Поурочный контроль осуществляется в устной и письменной формах или в их сочетании посредством проведения опроса (индивидуального, группового, фронтального). Тематический контроль осуществляется посредством проведения самостоятельных и контрольных работ, других методов и средств контроля.
Методы и средства контроля определяются педагогом с учетом возрастных особенностей учащихся в целях получения объективной информации о качестве учебно-познавательной деятельности учащихся и их учебных достижениях, исходя из целесообразности и индивидуальных учебных достижений учащихся с учетом предоставления равных возможностей всем учащимся быть оцененными в соответствии с 10-балльной системой оценки знаний.
 
- В Беларуси недавно вступили в силу изменения в Закон об альтернативной службе в армии. В то же время наблюдается недостаток учителей в школах. Почему бы не приравнять работу учителем к альтернативной службе для молодых людей, которые имеют соответствующее образование или знания для обучения детей? Выпускники мехмата, ФПМ БГУ, например, при переподготовке с легкостью смогут преподавать в школах математику. Они смогут работать и не терять квалификацию. 
 
- Хорошая инициатива. Мы подумаем над этим предложением. Сейчас для того, чтобы учреждения образования были включены в перечень организаций для прохождения альтернативной службы необходимо, чтобы они были внесены в специальный список, который формируется в областных (Минском городском) исполнительных комитетах. А решение о включении в этот перечень каких либо учреждений или организаций принимает Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь с учетом заявок и  на основании перечня видов работ, определяемого Советом Министров Республики Беларусь.
В соответствии со статьей 1 Закона Республики Беларусь «Об альтернативной службе» эта служба представляет собой общественно-полезную деятельность, осуществление которой возлагается на граждан Республики Беларусь взамен воинской службы. Согласно статье 4 граждане проходят альтернативную службу в организациях здравоохранения, социальной сферы, жилищно-коммунального, сельского и лесного хозяйства, в организациях, занимающихся благоустройством территорий, строительством и ремонтом дорог и железнодорожных путей.
 
- Якой павінна быць сучасная інклюзіўная школа ў кантэксце працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, мігрантамі, адоранымі, з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы?
 
- Інклюзіўная школа - гэта школа, у якой улічваюцца асаблівасці і патрэбы кожнага вучня, школа, якая гатова прыняць любога навучэнца, не залежна ад яго праблем або дасягненняў.І не проста прыняць, а стварыць усе неабходныя ўмовы для яго ўключэння ў адукацыйны працэс. Спецыяльныя ўмовы - гэта і спецыяльныя педагагічныя методыкі, сучасныя тэхналогіі, у тым ліку інфармацыйна-камунікацыйныя, дыстанцыйныя, гэта і забеспячэнне індывідуальнага падыходу, і падрыхтаваныя кадры, у некаторых выпадках - дадатковыя штатныя адзінкі.
Вядома, павінна быць створана добразычлівае адукацыйнае асяроддзе, у шырокім сэнсе гэтага слова: ад безбар’ернага архітэктурнага асяроддзя для пэўных катэгорый навучэнцаў да талерантнага стаўлення, якое дазваляе раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці, забяспечыць найбольш поўны ўдзел кожнага навучэнца ў жыццядзейнасці ўстановы адукацыі.
Сёння ў нашай краіне мы разглядаем інклюзіўную адукацыю часцей у адносінах да дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Прынята Канцэпцыя развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўваецца План мерапрыемстваў па рэалізацыі дадзенай Канцэпцыі. Ідзе эксперыментальная работа ў некалькіх школах краіны. Пэўны імпульс развіццю інклюзіўнай адукацыі дадзенай катэгорыі навучэнцаў надае і факт падпісання нашай краінай Канвенцыі аб правах інвалідаў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2015 № 401).
 
- Ці прыраўноўваюцца дырэктары школ да дзяржслужачых?
 
-         Не, дырэктары школ не прыраўноўваюцца да дзяржаўных служачых.
Разам з тым, дырэктары ўстаноў адукацыі выконваюць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя абавязкі. У гэтай сувязі згодна з артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” іх можна аднесці да дзяржаўных службовых асоб, на якія распаўсюджваюцца абмежаванні, прадугледжаныя гэтым законам.
 
- Як Вы ставіцеся да ўвядзення безадзнакавага навучання на ўроках фізкультуры? Ці магчыма ўвядзенне гэтай сістэмы ацэньвання ў бліжэйшы час?
 
- У 2015/2016 навучальным годзе ў рамках маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі (загад Міністра адукацыі ад 9 верасня 2015 № 712) будзе вывучана пытанне мэтазгоднасці ўвядзення ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі безадзнакавага навучання па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”.
 
Здравствуйте. Работаю педагогом дополнительного образования во Фрунзенском районе. Недавно было принято решение о запрещении проведения занятий по  воскресеньям в учреждениях образования района. С чем это связано? Ведь в выходной день наиболее благоприятно для проведения занятий, отвлечения детей от " улицы".
 
- В этом вопросе нужно разобраться дополнительно, позвонив в управление образования Фрунзенского района Минска, так как в соответствии с п. 71.4 Санитарных норм и правил «Требования к учреждениям дополнительного образования детей и молодежи, специализированным учебно-спортивным учреждениям» утвержденных постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 04.06.2013 №43, с изменениями и дополнением от 29.07.2014г. № 63, занятия с детьми (в учреждениях дополнительного образования) могут проводиться в любой день недели, включая воскресные и каникулярные дни.
 
- После окончания университета я планировал поступать в аспирантуру Академии наук. Но недавно прочитал в «Настаўнiцкай газеце», что в новом кодексе аспирантура будет считаться третьей ступенью высшего образования. Значит ли это, что аспирантура останется только в университетах? Василий, Минск.
 
- Проект Закона не содержит положений, ущемляющих права научных организаций, находящихся в ведении НАН Беларуси, поскольку исключение из Кодекса об образовании раздела XII «Послевузовское образование» не лишает права научных организаций на реализацию образовательной программы аспирантуры (адъюнктуры) и подготовку научных работников высшей квалификации в форме соискательства.

В проекте Закона предусмотрено, что к организациям, реализующим образовательную программу аспирантуры (адъюнктуры), относятся в том числе научные организации, подчиненные НАН Беларуси.

Обращаем внимание: текст прямой линии опубликован и в "Настаўніцкай газеце".