8 лістапада 2012 года адбыўся ўстаноўчы сход, на якім быў прыняты Статут Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.

30 лістапада 2012 года Мiнiстэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала Статут Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту (далей - Асацыяцыя). Заснавальнікамі Асацыяцыі сталі 54 установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - УВА) і ГА «БРСМ»

Згодна са Статутам Асацыяцыя з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, камерцыйных i (або) некамерцыйных арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, якія займаюцца развіццём і папулярызацыяй відаў спорту, уключаных у праграму Алімпійскіх гульняў, як аднаго з напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, у далейшым названых членамі Асацыяцыі. Кіраванне Асацыяцыі ажыццяўляецца на аснове ўдзелу прадстаўнікоў членаў Асацыяцыі ў вырашэнні пытанняў дзейнасці Асацыяцыі.

У перыяд паміж Агульным сходам кіруючым органам Асацыяцыі з'яўляецца Выканаўчы камітэт (Выканкам), які збіраецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на квартал. У склад Выканкама ўваходзяць 17 чалавек.

Мэтай дзейнасці Асацыяцыі з'яўляецца садзейнічанне кансалідацыі намаганняў УВА, а таксама зацікаўленых арганізацый у развіцці і папулярызацыі фізічнай культуры і відаў спорту, уключаных у праграму Алімпійскіх гульняў.
www.sporteducation.by/bassbelorusskaya_associaciya_studencheskogo_sporta_

28 снежня 2015 года ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўручэння прэмій Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту студэнтам-спартсменам, якія актыўна і плённа займаюцца спортам, за дасягненні ў 2014 годзе.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр адукацыі, старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Міхаіл Жураўкоў.