На галоўную/ Сістэма адукацыі/Дадатковая адукацыя

Інфармацыя аб вывучэнні беларускай мовы

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва краіны.

Артыкулам 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, карыстацца роднай мовай, а дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання.

Рэалізацыя вышэйазначаных канстытуцыйных норм знайшла сваё развіццё ў Законе Рэспублікі Беларусь ”Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь“.

Закон Рэспублікі Беларусь ”Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь“ мае на мэце ўрэгуляванне адносiн у галiне развiцця i ўжывання беларускай, рускай i iншых моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi, ахову правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыянальнай годнасцi чалавека, яго культуры i мовы, далейшае ўмацаванне дружбы i супрацоўнiцтва народаў.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь, руская і беларуская. Дзяржава гарантуе грамадзянам магчымасць выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Аб арганізацыі навучання беларускай мове на ўзроўні дадатковай адукацыі дарослых

1). У сістэматызаваны паказальнік спецыяльнасцяў і кваліфікацый перападрыхтоўкі кадраў на базе вышэйшай адукацыі Агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь ОКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі», уведзенага ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2009 № 58, занесеная спецыяльнасць перападрыхтоўкі 1-02 03 72 «беларуская мова і літаратура», кваліфікацыя: выкладчык беларускай мовы і літаратуры.

БДПУ распрацаваны і зацверджаны:

- тыповы план перападрыхтоўкі 1-02 03 72 «Беларуская мова і літаратура» на 1250 вучэбных гадзін (зацверджаны 13.07.2010, рэг. № 25-17 / 179);
- стандарт перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, па спецыяльнасці 1-02 03 72 «Беларуская мова і літаратура» (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2013/03/28 г. № 13).
У тыпавыя навучальныя планы перападрыхтоўкі спецыяльнасцяў:
1-01 03 72 «Дашкольная адукацыя», 1-01 03 73 «Пачатковая адукацыя» уключаны навучальныя дысцыпліны «Беларуская мова» і «Беларуская мова (прафесійная лексіка)", таксама вывучаецца айчынная дзіцячая літаратура.

БДПУ праведзены навучальныя курсы і семінары:

- навучальны семінар на тэму "Выкарыстанне новай рэдакціі" правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі "ва ўмовах агульнай сярэдняй адукацыі (4 гадзіны);
- павышэнне кваліфікацыі для педагагічных работнікаў "Сучасныя падыходы да навучання беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі" (06.04.2015-10.04.2015).

2). Аб попыце на вывучэнне беларускай мовы (у выпадку наяўнасці такога попыту)

Арганізацыя павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў ажыццяўляецца на падставе запытаў. Але, на сёняшні момант, заяўкі не паступілі.

3). Пра наяўныя магчымасці вывучэння ўсімі жадаючымі беларускай мовы

Вывучэнне усімі жадаючымі беларускай мовы можа быць арганізавана на базе БДПУ ў рамках перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў па пералічаных ніжэй тэматыках, а таксама па запытам.
Прыкладная тэматыка навучання беларускай мове:
- Новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі;
- змена ў правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі;
- выкарыстанне новай рэдакціі "Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі" ва ўмовах агульнай сярэдняй адукацыі;
- беларуская мова ў дзяржаўным справаводстве і інш.
У БДПУ есць высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад і вучэбна-матэрыяльная база для арганізацыі навучання па названым кірунку.
4). Аб мэтазгоднасці стварэння дадатковых курсаў па вывучэнні беларускай мовы ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых

Мэтазгоднасць вызначаецца сацыяльным заказам.

5). Праграмы павышэння кваліфікацыі:

РІВШ ў рамках выканання Плана павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў адукацыі (штогод зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь) рэалізуе праграмы павышэння кваліфікацыі па актуальных праблемах вывучэння беларускай мовы і літаратуры.
Напрыклад, праграма павышэння кваліфікацыі "Сучасныя аспекты вывучэння беларускай мовы і літаратуры (для выкладчыкаў і спецыялістаў устаноў адукацыі)" (групы слухачоў навучаліся ў 2010, 2011, 2012 гг., а таксама 23.05-03.06.2016) прадугледжвае азнаямленне педагагічных работнікаў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі з гісторыка-літаратурным матэрыялам, сучаснымі праблемамі беларускага правапісу, педагагічным вопытам і методыкамі выкладання. Да выкладання прыцягваюцца дактары і кандыдаты філалагічных навук, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, выкладчыкі-практыкі з устаноў адукацыі, спецыялісты РІВШ. Указаная праграма ўключана ў План на 2017 г. (тэрмін рэалізацыі 23.10-03.11.2017).

У выпадку неабходнасці праводзіцца мэтавае павышэнне кваліфікацыі (напрыклад, у 2010 г. па праграме "Новыя правілы беларускай арфаграфіі"). Акрамя таго, праблематыка гістарычнага развіцця і сучаснага стану беларускай мовы прадстаўлена ў іншых адукацыйных праграмах ("Гісторыка-культурная спадчына Беларусі ў ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце", "Беларуская народная культура: традыцыі і сучаснасць" і інш.).
У рамках выканання плана ў 2016 годзе прайшлі навучанне 25 слухачоў па праграме "Беларуская мова як сродак педагагічнай, творчай І навуковай дзейнасці (для педагагічных работнікаў Ува, УДАД, Уса)" (24.10-04.11.2016). Праграма накіравана на рашэнне прафесійных задач, якія вызначаюць спецыфіку педагагічнай дзейнасці ў сферы навучання беларускай мове замежных грамадзян, і прызначана для выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай.
Мэтай дадзенай праграмы было павышэнне прафесійнай культуры і метадычнай эрудыцыі выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай за кошт актуалізацыі праблемнага характару метадычных пытанняў катэгарыяльнага і прагматычнага плана, інавацыйных падыходаў да распрацоўцы вучэбна-метадычнай літаратуры, асэнсавання заканамернасцей, якія ляжаць у аснове сучасных педагагічных тэхналогій навучання. Да выкладання прыцягваліся дактары і кандыдаты філалагічных навук, выкладчыкі-практыкі БДУ, УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт», вядучыя навуковыя супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, спецыялісты РІВШ.

У праекце плана на 2017 год прадугледжана павышэнне кваліфікацыі па праграме "Беларуская мова як замежны ў кантэксце сучаснай адукацыйнай парадыгмы (для педагагічных работнікаў)" (17-21.04.2017).
Рэалізуюцца ў РІВШ навучальныя праграмы павышэння кваліфікацыі арыентаваны на навучанне работнікаў сістэмы адукацыі на бюджэтнай аснове і не звязаны з функцыяй арганізацыі навучання беларускай мове ўсіх катэгорый дарослага насельніцтва Беларусі.

6).Аб попыце на вывучэнне беларускай мовы (у выпадку наяўнасці такога попыту)

Практыка паказвае, што попыт на вывучэнне беларускай мовы педагагічнымі работнікамі сістэмы адукацыі задавальняецца дзеючымі праграмамі РІВШ. Пры гэтым можна адзначыць тэндэнцыю да зніжэння цікавасці ў асноўнай масы педагагічных работнікаў да беларускай мовы, што абумоўлена агульнай моўнай сітуацыяй у рэспубліцы. У той жа час, пры ўзнікненні дадатковай патрэбы (як у 2010 г. пры увядзенні новых правіл беларускай арфаграфіі), а таксама пры вывучэнні асобных аспектаў, звязаных з асаблівасцямі выкладання розных навучальных дысцыплін на беларускай мове, на базе РІВШ можа быць арганізавана і праведзена мэтавае павышэнне кваліфікацыі па заяўках ўстаноў адукацыі.

7).Пра наяўныя магчымасці вывучэння усімі жадаючымі беларускай мовы

Правядзенне заняткаў з усімі жадаючымі вывучаць беларускую мову не прадугледжана штогадовым Планам, што рэалізуюцца на бюджэтнай аснове для кадраў сістэмы адукацыі. Мэта рэалізацыі праграм павышэння кваліфікацыі ў РІВШ - фарміраванне прафесійных кампетэнцый выкладчыкаў устаноў адукацыі. Пры ўзнікненні дадатковага попыту на вывучэнне беларускай мовы, розных аспектаў яго функцыянавання і выкарыстання ў прафесійнай дзейнасці РІВШ можа забяспечыць рэалізацыю адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых для ўсіх жадаючых на пазабюджэтнай (платнай) аснове.

8).Асвятленне актуальных пытанняў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі для настаўнікаў

У 2016 годзе ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі асаблівая ўвага надавалася асвятленню актуальных пытанняў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі для настаўнікаў пачатковых класаў. Былі праведзеныя наступныя мерапрыемсты:

- у межах павышэння кваліфікацыі “Удасканаленне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў пачатковых класаў у працэсе атэстацыі” (14.03.16- 18.03.16, 21.11.16-25.11.16) метадыст АПА Пашковіч Т,Ф. праводзіла практычныя заняткі “Удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці настаўнікаў пачатковых класаў”; падчас заняткаў вялікая ўвага надавалася новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008);

- на V Рэспубліканскім калядным фестывалі педагагічнага майстэрства (4.01.16-5.01.16) настаўнікам Емяльянавай-Раманоўскай С.П. быў праведзены майстар-клас для настаўнікаў пачатковых класаў “Урок карэкцыі арфаграфічных ведаў і ўменняў вучняў”.

У стадыі выканання.

АПА займаецца арганізацыяй і правядзеннем інтэрнэт-конкурсаў, алімпіяд у галіне беларускай мовы, літаратуры і культуры. У 2016 годзе АПА сумесна з ГА “Беларуская асацыяцыя конкурс” праводзіла:

- гульню-конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2016” (18.02.16); дадзеная гульня-конкурс выклікала вялікую цікавасць сярод вучняў 2-11 класаў Рэспублікі Беларусь, на што паказвае колькасць удзельнікаў – 103699 чалавек., чым спрыяла актывізцыі цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры;
- трэці этап Рэспубліканскга конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я–даследчык”, у якім прысутнічала намінацыя “Мая Радзіма – Беларусь” (28.04.16 -29.04.16); удзельнікі конкурсу ў гэтай намінацыі прадставілі шматлікія даследчыя работы, прысвечаныя беларускай мове і культуры.

АПА надае ўвагу рабоце з беларускімі пісьменнікамі. Актуальныя пытанні выкладання беларускай літаратуры ва ўмовах профільнага навучання абмяркоўваліся з удзелам беларускіх пісьменнікаў падчас круглага стала “Актуальныя пытанні выкладання беларускай літаратуры ва ўмовах профільнага навучання” (18.05.16), які выклікаў цікавасць у настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, метадыстаў, навукоўцаў, пісьменнікаў Беларусі. Ролю літаратуры і літаратуразнаўства ў адукацыйным працэсе прааналізаваў у сваім выступленні дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, доктар філалагічных навук, прафесар, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі І. В. Саверчанка. Сваімі думкамі з удзельнікамі круглага стала падзяліўся Я. І. Хвалей, пісьменнік, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У працэсе выканання АПА імкнецца да пашырэння правядзення ва ўстановах адукацыі віктарын, літаратурных конкурсаў. З гэтай мэтай АПА распрацавала і правяла анлайн-віктарыну “Гісторыя беларускай графікі” (3.10.16 -10.10.16), якая была разлічана на шырокую аўдыторыю і ўтрымлівала пытанні па творчасці беларускіх пісьменнікаў. Вялікая колькасць наведванняў адпаведнай інтэрнэт-старонкі гаворыць аб пэўнай папулярнасці віктарыны. Адказы на пытанні былі дасланыя як настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, так і іх вучнямі. Матэрыялы віктарыны размешчаныя на сайце АПА ў якасці дыдактычных.

АПА надае ўвагу правядзенню канферэнцый, якія асвятляюць вопыт педагогаў рэспублікі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.

У 2016 годзе АПА правяла е-mail-канферэнцыю “Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры” (12.09.16 – 30.09.16). У матэрыялах канферэнцыі (больш за 200 работ), размешчаных на сайце АПА, настаўнікі і метадысты разглядаюць пытанні, звязаныя з вывучэннем, абагульненнем і распаўсюджваннем вопыту педагогаў, у тым ліку, па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, па сучасным асэнсаванні літаратурнай спадчыны Беларусі.

Супрацоўнікі АПА прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні міжнароднай канферэнцыі “Інфармацыйна-чытацкая культура навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы” (29.04.16). Падчас гэтага мерапрыемства была разгледжана роля педагога ў развіцці інфармацыйна-чытацкай культуры навучэнцаў, прааналізавана значэнне бібліятэкі як цэнтра развіцця інфармацыйна-чытацкай культуры, адбыўся абмен вопытам у дадзенай сферы: ўдзельнікі канферэнцыі (сярод якіх Нікалаенка Г.І, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце АПА, старшыня ГА “Беларускае педагагічнае таварыства”, доктар педагагічных навук; Таяноўская І.У., загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ, кандыдат педагагічных навук; Ліцвінка Ф.М., прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ, доктар педагагічных навук; Суша А.А., старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі; Рашэтнікава Н.Б., дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ, кандыдат педагагічных навук і інш.) выступілі з дакладамі, прысвечанымі павышэнню інфармацыйна-чытацкай культуры на беларускай і рускай мовах, і абмеркавалі іх.

АПА пашырае ў друку матэрыялы з вопыту работы педагагічных калектываў па пытаннях далучэння дашкольнікаў, навучэнцаў, студэнтаў, іх бацькоў да каштоўнасцей беларускай культуры. У 2016 годзе пры ўдзеле АПА былі апублікаваныя наступныя арытыкулы:

- артыкул метадыста АПА А.А. Акушэвіча “Комплекс “гравюра-подпіс” у выданнях Францыска Скарыны як частка мастацкай прасторы кнігі” (“Мастацкая і музычная адукацыя”, 2016, №3, с. 30-34), дзе асвятляюцца пытанні, звязаныя з комплексам “гравюра-подпіс” у выданнях беларускага першадрукара;

- метадычная распрацоўка члена творчай групы настаўнікаў музыкі пры АПА Высоцкай М.А. “Музычная культура Беларусі: урок музыкі ў IV класе” (“Мастацкая і музычная адукацыя”, 2016, № 1, c. 47-51), дзе прадстаўлены план-канспект урока музыкі, прысвечаны пытанням музычнай культуры Беларусі;

- падрыхтаваны пры ўдзеле метадыста АПА Голубавай М.М. артыкул Мазурынай Н.Г. і Бачанок Г.М. “Формы і метады выкарыстання рэгіянальнага фальклору ў працы з вучнямі” (“Мастацкая і музычная адукацыя”, 2016, № 6, c. 35-37), дзе прадстаўляюцца эфектыўныя падыходы да выкарыстання рэгіянальнага фальклору ў адукацыйным працэсе.