На галоўную/ Сістэма адукацыі/Прафесійная адукацыя

 

                                                 Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Прафесійна-тэхнічная адукацыя - узровень асноўнай адукацыi, які накіраваны на развіццё асобы вучня, яго прафесійнае станаўленне, атрыманне спецыяльнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, прысваеннем кваліфікацыі рабочага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, служачага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

У цяперашні час у краіне функцыянуюць 219 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у якіх навучаюцца звыш 100 тыс. навучэнцаў, вядзецца падрыхтоўка па 102 вучэбных спецыяльнасцях, якія ўключаюць 430 прафесій.

У сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі рэалізуецца ўжо трэцяя па ліку зацверджаная Урадам дзяржаўная праграма, якая забяспечвае комплекснае вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі кадраў, умацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі.

Звыш 90% навучальных устаноў з'яўляюцца шматпрофільнымi. Кожны чацвёрты выпускнік ПТНУ мае падрыхтоўку з павышаным узроўнем кваліфікацыі. Больш за 96% навучэнцаў, ад агульнай колькасці залічаных, навучаюцца на аснове дамоў з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

Вопыт Беларусі па развіцці прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў рамках «Турынскага працэсу» атрымаў высокую ацэнку Еўрапейскага фонду адукацыі.