На галоўную/ Сістэма адукацыі

Нацыянальная адукацыя Рэспублікі Беларусь традыцыйна з'яўляецца адной з вышэйшых каштоўнасцей беларускага народа.

 Сведчаннем дасягнутых вынікаў з'яўляюцца датэрміновае выкананне Рэспублікай Беларусь шэрагу мэтаў развіцця тысячагоддзя, высокі ўзровень чалавечага развіцця, забеспячэнне палітычнай і сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне.
 
Выбар курсу на стварэнне сацыяльнай дзяржавы дазволіў вызначыць дакладную стратэгію яе функцыянавання і развіцця. Пра гэта сведчаць такія макрапаказчыкі, як узровень пісьменнасці дарослага насельніцтва (99,7%), ахоп базавай, агульнай сярэдняй і прафесійнайм адукацыяй занятага насельніцтва (98%). Па паказчыках паступлення дзяцей у пачатковую і сярэднюю школу, колькасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусь знаходзіцца на ўзроўні развітых краін Еўропы і свету. Кожны трэці жыхар рэспублікі вучыцца.
 
Дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі грунтуецца на ўмацаванні вядучых прынцыпаў развіцця беларускай школы, сярод якіх:
 
- дзяржаўна-грамадскі характар ​​кіравання;
 
- забеспячэнне прынцыпу справядлівасці, роўнага доступу да адукацыі;
 
- павышэнне якасці адукацыі для кожнага.
 
Прыярытэтнымі таксама з'яўляюцца задачы забеспячэння функцыянальнай пісьменнасці насельніцтва за кошт развіцця сеткі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
 
У краіне функцыянуюць амаль 8 тысяч устаноў адукацыі, якія прадстаўляюць усе яе ўзроўні. Тут навучаюцца і выхоўваюцца больш за 3 млн. дзяцей, навучэнцаў і студэнтаў. Створана развітая сістэма сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў.
 
Нацыянальная сістэма адукацыі развіваецца ў адпаведнасці з Праграмамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг., 2006-2010 гг. і 2011-2015 гг., а таксама прынятай у 2004 г. Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. Апошні праграмны дакумент вызначае перспектыўныя напрамкі і прагнозныя паказчыкі развіцця краіны з улікам дасягнутых вынікаў і глабальных тэндэнцый сусветнага развіцця.
 
У краiне распрацавана эфектыўная нарматыўная прававая база, якая рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы адукацыі. Прававую аснову галіны складае Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
 
Істотна абноўлена матэрыяльная база - пабудавана амаль 300 новых аб'ектаў, капітальна адрамантавана 1/3 ўстаноў адукацыі ад агульнай іх колькасці. Камп'ютэрныя тэхналогіі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе сталі не проста даступнымі, але і звыклымі. Створана нацыянальная сістэма вучэбнага кнігавыдання. 
.