20172016201520142013201220112010
29 красавіка 2017
Вучэбныя праграмы і падручнікі будуць абноўлены

28 красавіка ў Міністэрстве адукацыі адбылася нарада па абмеркаванні пытыння павышэння якасці вучэбных праграм і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
У абмеркаванні шляхоў якаснага паляпшэння праграм і падручнікаў прынялі ўдзел міністр адукацыі Ігар Карпенка, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў, спецыялісты Мінадукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, настаўнікі.
Падручнікам ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі адводзіцца вядучая роля. Менавіта ён стварае базу для навучання вучня і з’яўляецца арыенцірам для настаўніка. Як адзначыў міністр адукацыі, работа над праграмамі і падручнікамі ― сістэмны працэс, які вядзецца пастаянна. На сёння ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі выкарыстоўваецца 259 падручнікаў. 46 былі выдадзены ў 2016 годзе. Сёлета плануецца выпусціць 53 вучэбныя дапаможнікі, з якіх 41 ― новыя, а 12 будуць перавыдадзены.
Каб забяспечваць сучасны і якасны працэс навучання ў школе, неабходна абнаўляць вучэбныя праграмы і дапаможнікі своечасова ў адпаведнасці з запатрабаннямі часу. Як заўважыў Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, усе, хто працуе ў гэтым напрамку, павінны мабільна адгукацца на выклікі часу. Аб’ём інфармацыі ўвесь час расце і абнаўляецца, таму, каб не адставаць ад сусветных тэндэнцый пры падрыхтоўцы вучэбнай літаратуры для школы, мы павінны ўлічваць гэтыя змены.
Вядома, што поспех па жыцці вызначаюць веды. Гэта павінны разумець і дзеці, і бацькі, і настаўнікі. Вучэбная праграма павінна забяспечваць агульнакультурны ўзровень, які спатрэбіцца кожнаму вучню для паспяховай сацыялізацыі. І тут вызначальная роля адводзіцца настаўніку, які здолее правільна расставіць акцэнты пры падачы матэрыялу для ўспрымання вучнем. Менавіта педагог з’яўляецца вызначальнай фігурай у развіцці здольных і таленавітых дзяцей, якія нацэлены на самыя высокія дасягненні. Але сістэма школьнай адукацыі павінна не толькі даваць сваім выпускнікам скразныя кампетэнцыі, але і навучыць іх працаваць у камандзе.
Вельмі важна забяспечыць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу адпаведнымі праграмамі і вучэбнымі дапаможнікамі. Па словах начальніка навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі Васіля Русецкага, такая работа актыўна вядзецца. Працуюць экспертныя групы, якія аналізуюць вучэбныя праграмы і дапаможнікі. Акрамя таго, напружана працуюць і аўтарскія калектывы.
Змест школьных вучэбных праграм да 1 верасня плануецца перагледзець. Міністр звярнуў увагу на тое, што, каб паскорыць гэты працэс, трэба вызначыць, якія дадатковыя рэсурсы — арганізацыйныя, фінансавыя, навукова-педагагічныя ― трэба падключыць, каб зрабіць гэтую работу больш інтэнсіўнай і эфектыўнай.
Разам з праграмамі карэкціроўцы падвергнуцца і школьныя падручнікі. “Падручнікі не павінны быць перагружаны, але разам з тым і не павінны быць празмерна спрошчаны, ― адзначыў міністр адукацыі. ― Усё-такі веды развіваюцца, з’яўляецца шмат новай інфармацыі, трэба ўважліва выбраць неабходнае”.
Разам з тым Ігар Карпенка адзначыў важную ролю настаўніка і яго ўменне карыстацца не толькі матэрыяламі, прапісанымі ў праграмах і падручніках, але і дадатковымі. “Гэта пытанне падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Мы сёння выбудавалі пэўную сістэму, якая дазваляе прыходзіць у сістэму педагагічнай адукацыі матываванай моладзі. Гэтаму спрыяюць пэўныя навацыі пры паступленні ў педагагічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Падобная сістэма дазволіць нам выйсці на новы метадычны ўзровень выкладання ў сярэдняй школе”, ― упэўнены міністр.

Вольга ДУБОЎСКАЯ
“Настаўніцкая газета” для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі

29 красавіка 2017
Поздравляем команду Республики Беларусь, принявшую участие в 51-ой Международной Менделеевской олимпиаде школьников по химии

 23-30 апреля в г. Астана (Республика Казахстан) проходит 51-я Международная Менделеевская олимпиада школьников по химии.

Справочно

В 51-ой Международной Менделеевской олимпиаде школьников по химии принимают участие 120 школьников старших классов из 22 стран: России, Азербаджана, Армении, Беларуси, Болгарии, Венгрии, Грузии, Казахстана, Кыргызстана, Латвии, Литвы, Молдовы, Румынии, Саудовской Аравии, Таджикистана, Туркменистана, Узбекистана, Украины, Турции, Нигерии, Монголии, Израиля.

Традиционно олимпиада состоит из двух теоретических туров и одного практического. Первые два тура прошли 25, 26 апреля, экспериментальный тур проходил 28 апреля. Итоги олимпиады подведены 29 апреля.

Республику Беларусь на олимпиаде представляла команда из шести человек. Все участники белорусской команды награждены медалями (1 золотая и 5 – серебряных) и дипломами.

1.

Харлап

Алексей Юрьевич

учащийся XI класса ГУО «Гимназия № 2 г. Бобруйска»

золотая медаль,

диплом I степени

2.

Мазур

Роман Валерьевич

учащийся XI класса ГУО «Лицей БГУ»

серебряная медаль, диплом II степени

3.

Вербило

Кирилл Маратович

учащийся XI класса ГУО «Лицей БГУ»

серебряная медаль, диплом II степени

4.

Ресько

Анастасия Вячеславовна

учащаяся XI класса ГУО «Гимназия г. Иваново»

серебряная медаль, диплом II степени

5.

Гороховский Алескей Юрьевич

учащийся X класса ГУО «Гимназия № 29 г. Минска»

серебряная медаль, диплом II степени

6.

Булавская

Полина Евгеньевна

учащаяся класса ГУО «Лицей БГУ»

серебряная медаль, диплом II степени

Пресс-центр Министерства образования

28 красавіка 2017
II Республиканский форум специалистов по работе с молодежью «Современные формы участия работающей молодежи в реализации основных направлений государственной молодежной политики в Республике Беларусь» проходит в Минском районе

В работе форума принимают участие специалисты отделов идеологической работы, культуры и по делам молодёжи районных и городских исполкомов; специалисты, курирующие работу с молодёжью, представители Советов по делам молодёжи, действующих на предприятиях и в организациях страны. Стартом форума стало посещение XVII Республиканской выставки научно-методической литературы, педагогического опыта и творчества учащейся молодежи «Правильный профессиональный выбор – уверенное будущее молодого поколения!», где участники форума приняли участие в торжественном открытии и познакомились с выставочными стендами и интерактивными площадками.
В формате открытого диалога состоялась встреча министра образования Республики Беларусь Игоря Васильевича Карпенко с участниками форума.

Он подчеркнул, что в своей работе Министерство образования уделяет большое внимание молодёжной политике, учитывая, что под определение «молодёжь» попадают лица в возрасте от 14 до 31 года. В качестве важного направления работы министр выделил работу не только с учащейся, но и с рабочей молодёжью.
— Радует тот факт, что сегодня на ряде предприятий есть специалисты по работе с молодёжью, — обратился Игорь Васильевич Карпенко к собравшимся. — Перед молодыми людьми стоит глобальная задача — выстроить инновационную экономику, сделать ее конкурентоспособной и устойчивой в условиях современного мира. На вас возлагаются большие надежды.
И. В. Карпенко отметил, что для решения этой задачи крайне важна подготовка кадров — как их готовят, в каком количестве и насколько они востребованы. В связи с этим перераспределяются места для учащихся в учебных заведениях в сторону увеличения набора на специальности, выпускники которых востребованы на рынке труда. Планируется выстраивать новую систему формирования заказа подготовки кадров, принять меры для активизации участия заказчиков кадров в подготовке специалистов, а также совершенствовать институт целевого набора.
Также на встрече обсуждалась актуальность работы, направленной на то, чтобы научить молодёжь ориентироваться в огромных потоках информации, которая их окружает в современном мире, выработать у них умение критически осмысливать и анализировать, а не слепо верить сказанному или написанному.
Участники форума активно задавали вопросы министру. Интересовались, какие изменения ждут систему образования в ближайшее время. И. В. Карпенко заверил, что не стоит ожидать никаких революций и потрясений, однако, система не будет стоять на месте и продолжит развиваться. Министр отметил, что он видит три наиболее актуальных сегодня вопроса, которые требуют оперативного решения. Первое: необходим рывок в освоении школами компьютерных, информационных технологий, новых методик преподавания. Вторая проблема – преподавание в вузах на английском языке. В этом направлении необходим прорыв, чтобы не потерять рынки экспорта услуг и расширять их. Сегодня студентами белорусских вузов готовы стать представители различных стран, важно, чтобы этому не препятствовал языковой барьер, чтобы преподаватели были готовы свободно вести занятия, общаться с учащимися на английском языке. И третий вопрос – качество образования. Игорь Васильевич подчеркнул, что он актуален всегда - работа над качеством образования непрерывна.
Участники форума не только задавали вопросы, но и вносили предложения. Так, была озвучена идея провести совместный форум студенческого актива и специалистов по работе с молодёжью. Чтобы студенты, которые в скором времени придут на свои рабочие места, понимали, что их молодёжные инициативы могут быть реализованы и вне стен учебного заведения, а также для того, чтобы специалисты по работе с молодежью могли лучше изучить запросы и потребности молодых людей.
Форум продолжает свою работу, специалисты делятся опытом работы с молодёжью, накопленным в регионах. Сегодня в рамках форума также пройдёт Республиканский семинар «Проблемы и пути совершенствования порядка формирования и деятельности студенческих отрядов на территории Республики Беларусь». Итоги форума подведут в формате «открытого микрофона».

Настаўніцкая газета” для пресс-центра Министерства образования Республики Беларусь.

27 красавіка 2017
Не падмяняць дзейнасць Міністэрства адукацыі, а дапамагаць у развіцці беларускай адукацыі і выхаванні грамадзян нашай краіны

26 красавіка на базе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры ўдзеле міністра адукацыі Ігара Карпенкі прайшло пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі.
Падчас пасяджэння быў канчаткова вызначаны юрыдычны статус савета. Ён створаны пры Міністэрстве адукацыі. Загад аб стварэнні грамадска-кансультацыйнага савета па пытаннях адукацыі падпісаў міністр. Былі таксама выбраны старшыня, намеснікі і сакратар новай арганізацыі. Грамадска-кансультатыўны савет па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі ўзначаліў доктар педагагічных навук, прафесар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
У грамадскі савет увайшлі не толькі спецыялісты галіны адукацыі і навукі (дырэктары школ, гімназій, каледжаў, настаўнікі, прадстаўнікі вышэйшай школы), але і тыя, хто заняты ў іншых сферах: дэпутаты, ваенныя, спартсмены, артысты, медыйныя персоны. Сярод іх як прадстаўнікі сталіцы, так і рэгіёнаў. Акрамя таго, прадстаўлены дзяржаўныя і прыватныя ўстановы.
Сярод асноўных задач савета – абмеркаванне найбольш важных сацыяльна значных пытанняў дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, пытанняў у галіне аховы дзяцінства, апекі над непаўналетнімі. Савет будзе аналізаваць практыку прымянення нарматыўных прававых актаў і эфектыўнасць прававога рэгулявання ў адукацыйнай сферы. Немалаважны момант — экспертыза грамадска значных праектаў дакументаў, распрацаваных Міністэрствам адукацыі. Разам з тым мяркуецца, што члены савета будуць знаёміцца з лепшым вопытам устаноў адукацыі краіны, праводзіць сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі.
Другая частка пасяджэння грамадска-кансультатыўнага савета была прысвечана знаёмству з некаторымі важнымі аспектамі выхаваўчай і адукацыйнай дзейнасці. Паколькі пасяджэнне савета праходзіла ў дзень 31-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, то актуальным стала выступленне загадчыка кафедры радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксея Рыгоравіча Сыса, які засяродзіў увагу на пытаннях экалогіі і здаровага харчавання дзяцей.
Выступленне А.Р.Сыса перайшло ў абмеркаванне пытання школьнага харчавання, якое сёння хвалюе бацькоўскую грамадскасць. Тое, што дзеці павінны атрымліваць здаровае харчаванне, бяспрэчна. І меню школьных сталовых збалансаванае, узгодненае з медыкамі і дыетолагамі. Але многія бацькі лічаць яго непрымальным для свайго дзіцяці, у якога паспелі сфарміравацца іншыя харчовыя звычкі (вельмі часта зусім не карысныя). Па меркаванні прысутных, сёння на першы план выходзіць пытанне павышэння культуры харчавання саміх бацькоў. І неабходна вызначыць, якім чынам гэта рабіць. Падчас пасяджэння гучалі розныя прапановы: прапагандаваць здаровае харчаванне праз дзяцей, даваць магчымасць бацькам каштаваць стравы школьнай сталовай; здымаць спецыяльныя відэаролікі, дзе дэманстраваць, як выглядае чалавек, які харчуецца правільна, і той, які ігнаруе здаровыя харчовыя звычкі.
Як заўважыла заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь і маці чацвярых дзяцей Наталля Цылінская, у фарміраванні ўсіх звычак сваіх дзяцей (у тым ліку і харчовых) найпершая роля адводзіцца бацькам, якія павінны выхоўваць уласным прыкладам. “Сядаючы ў машыну, я заўсёды прышпільваюся, не п’ю кока-колу, стараюся харчавацца правільна. Дзіця можна навучыць толькі сваімі дзеяннямі. Інакш як яму патлумачыць, што кока-кола — шкодны напітак, калі ты сам яго рэгулярна спажываеш?” ― адзначыла Наталля.
Па меркаванні старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстанікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Макарынай-Кібак, харчовыя звычкі фарміруюцца ў дзяцей яшчэ ў дашкольным узросце, таму варта было б ствараць сумесныя школы па здаровым харчаванні для ўсёй сям’і на этапе дашкольнай адукацыі.
Яшчэ адным актуальным пытаннем абмеркавання стаў пачатак вучэбнага дня школьнікаў. На сёння статыстыка сведчыць, што прыкладна 30% агульных сярэдніх навучальных устаноў краіны пачынаюць заняткі ў 8 гадзін раніцы, столькі ж ― у 8.30, і каля 30% ― у 9 гадзін раніцы. Графік пачатку ўрокаў рэгулюецца санітарнымі нормамі і правіламі. І міністр адукацыі, і члены грамадскага кансультатыўнага савета выказалі меркаванне, што гэтае пытанне патрабуе больш дэталёвай прапрацоўкі. Пад увагу трэба браць не толькі магчымасці бацькоў прывесці дзіця ў школу, але і асаблівасці арганізацыі вучэбнага дня ва ўстанове адукацыі (неабходна ўлічваць дадатковыя заняткі, факультатывы, выхаваўчыя школьныя мерапрыемствы) і тое, што ў нас працуюць школы, у якіх дзеці вучацца ў дзве змены. Акрамя таго, многія школьнікі заняты ў цэнтрах дадатковай адукацыі, спартыўных, музычных, мастацкіх школах.
З асноўнымі зменамі ў Кодэксе аб адукацыі Рэспублікі Беларусь удзельнікаў грамадска-кансультатыўнага савета азнаёміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. У прыватнасці, Вадзім Анатольевіч адзначыў, што асноўныя змены тычацца двух дакументаў: Кодэкс аб адукацыі даецца ў новай рэдакцыі, а ў Закон аб навуковай дзейнасці ўносяцца змены. Дакументы выносіліся на грамадскае абмеркаванне, прайшлі юрыдычную экспертызу, пасля чаго тэксты дакументаў былі размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі. У адкрытым доступе яны былі больш за паўтара месяцы. За гэты час на адрас міністэрства прыйшло дастаткова шмат заўваг і прапаноў. Многія з іх былі ўзяты пад увагу.
Як адзначыў першы намеснік міністра адукацыі, у Кодэксе аб адукацыі адзначаюцца ў асноўным эвалюцыйныя змены. Калі, напрыклад, гаварыць пра сістэму сярэдняй адукацыі, то ў новай рэдакцыі кодэкса ёсць нарматыўнае замацаванне профільнай адукацыі ў старшай школе. Дапрофільная і профільная падрыхтоўка ў школе будуць ажыццяўляцца ва ўзаемасувязі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Мяркуецца, што наступнае пасяджэнне грамадкска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі пройдзе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і будзе прысвечана школьным падручнікам.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

26 красавіка 2017
24 Международная Конференция Юных Ученых (ICYS)

С 16 по 22 апреля 2017 года в г.Штутгарте (Германия) проходила 24-я международная конференция юных ученых (ICYS-2017), в которой приняли участие юные ученые из 26 стран мира, представившие свои исследования по физике, математике, информатике и экологии. На конференции также присутствовали наблюдатели из Туниса, которые в дальнейшем также планируют представить свои команды.
В этом престижном международном интеллектуальном состязании приняли участие команды учащихся из Беларуси, Бразилии, Болгарии, Хорватии, Чехии, Грузии, Франции, Германии, Греции, Венгрии, Литвы, Индии, Индонезии, Ирана, Македонии, Малайзии, Голландии, Польши, Румынии, России, Сингапура, Сербии, Таиланда, Турции, Украины, Шри-Ланки.
Программа конференции включала в себя доклады-презентации по всем дисциплинам, где учащиеся из разных стран на английском языке представляли свои исследования профессиональному жюри. В состав международного жюри входили ведущие ученые и практики, приглашенные оргкомитетом из различных стран и университетов Европы, Азии и Африки.
От Республики Беларусь на конференцию было представлено четыре лучших доклада по математике, физике и информатике, отобранных жюри после проведения республиканских конкурсов работ исследовательского характера, которые проходили с 24 по 26 февраля 2017 года. Дополнительно претенденты на участие в международной конференции прошли собеседование на знание английского языка.
В итоге наши ребята завоевали четыре медали, одна из которых золотая (Шешко Николай и Шведов Андрей из гимназии №41 г.Минска, доклад по математике) и три бронзовые (Шинкарев Константин из средней школы №30 г.Гомеля, доклад по математике; Гадалов Владислав из средней школы №11 г.Слуцка, доклад по информатике; Патеева Ксения из гимназии №3 г.Гродно, доклад по физике).
Победы наших ребят говорят и о высоком уровне проведения республиканских конкурсов работ исследовательского характера по учебным предметам, и о плодотворной работе учителей, подготовивших с учащимися исследования на конкурс.
Участники конференции не только напряженно работали, но и успели познакомиться с местными достопримечательностями благодаря богатой экскурсионной программе, подготовленной местным организационным комитетом. Ребята посетили заводы «Мерседес» и «Порше», которые составляют «костяк» автомобильного производства Германии, побывали в художественной галерее Штутгарта и исследовательских лабораториях местного университета. Незабываемые впечатления получили участники конференции и на пешеходной экскурсии по современному и старинному Штутгарту.
Поздравляем наших ребят и руководителей команды Жилко Виталия Владимировича, доцента кафедры теоретической физики и астрофизики физического факультета БГУ, Марковича Леонида Григорьевича, учителя физики лицея БГУ, и Задворного Бориса Валентиновича, заместителя декана факультета прикладной математики и информатики БГУ.

Пресс-центр Министерства образования

19 красавіка 2017
Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў TIBO

З 18 па 21 красавіка ў Мінску праходзіць XXIV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІВО-2017. Сёлета ў мерапрыемствах форуму бяруць удзел звыш 100 кампаній з 17 краін — вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі ІКТ-паслуг. Значнае месца на экспазіцыі ТІВО займаюць стэнды Міністэрства адукацыі і айчынных універсітэтаў, якія агульна прадставілі звыш сотні найноўшых распрацовак адпаведнай тэматыкі.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў універсітэцкія стэнды, дзе азнаёміўся з прадстаўленымі там тэхналогіямі і абсталяваннем, пагутарыў з распрацоўшчыкамі. Напрыклад, БДУ дэманструе на ТІВО больш за 30 сваіх распрацовак. Сапраўдным адкрыццём форуму абяцае стаць прэзентацыя выпрабавальнага цэнтра SZ-01, створанага на механіка-матэматычным факультэце БДУ. З яго дапамогай можна выпрабоўваць сістэмы і матэрыялы на механічную стомленасць, трэнне і знос. Акрамя таго, універсітэт дэманструе апаратна-праграмны комплекс “Каліброўка” для правядзення палётных калібровак спадарожнікавых здымачных сістэм, відэаспектральную сістэму, сістэму маніторынгу зямной паверхні з касмічных і авіяцыйных платформ, прыборы для вымярэння электрычных велічынь, апаратна-праграмныя комплексы крыптаграфічнай абароны інфармацыі, кантролю і размежавання доступу да ПЭВМ і іншыя распрацоўкі.
На стэндзе БНТУ Ігар Карпенка азнаёміўся з тым, як працуюць 3D-прынтары — іх выраб пастаўлены ва ўніверсітэце на паток і, як запэўнілі міністра распрацоўшчыкі, з’яўленне 3D-прынтараў ва ўстановах адукацыі —справа ўсяго некалькіх гадоў. Студэнты механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ прадэманстравалі Ігару Васільевічу майстэрства сучаснай зваркі.

Акрамя ўніверсітэцкіх стэндаў, міністр адукацыі пабываў таксама на пляцоўках Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, вядучых сусветных тэлекамунікацыйных кампаній. Азнаёміўшыся з інавацыйнымі распрацоўкамі, якія могуць быць карыснымі для сістэмы адукацыі, Ігар Карпенка прапанаваў субяседнікам выходзіць на сумесныя праекты ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Галіна СІДАРОВІЧ, Настаўніцкая газета”, для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Фота аўтара.

17 красавіка 2017
Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Богуш пабываў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і гімназіі № 1 імя Я.Ф.Карскага Гродна

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча са студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Удзел у ёй прынялі дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел Ліс, першы прарэктар ГрДУ Ірына Кітурка, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзь Гачко, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак, начальнік аддзела рэгіянальнага развіцця па Гродзенскай вобласці адміністрацыі ПВТ Юрый Вайтукевіч.
В.А.Богуш адзначыў, што сустрэча ва ўніверсітэце адбываецца напярэдадні правядзення ў Мінску XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2017” і што будучым спецыялістам ІТ-індустрыі вельмі важна пабываць на гэтым мерапрыемстве. Вадзім Анатольевіч прапанаваў правесці сустрэчу ў выглядзе дыялогу, каб акрэсліць важныя для студэнтаў тэмы, магчымасці іх кар’ернага развіцця.
У гэтыя дні на факультэце матэматыкі і інфарматыкі адбываюцца Дні кар’еры. Гэтае мерапрыемства ладзіцца на факультэце на працягу пяці апошніх гадоў і дае магчымасць студэнтам сустрэцца з прадстаўнікамі ІТ-кампаній, Парка высокіх тэхналогій, атрымаць карысную інфармацыю аб магчымасцях пабудовы кар’еры ў ІТ-індустрыі.
Дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі А.М.Лівак расказала аб супрацоўніцтве з ІТ-кампаніямі, сем з якіх з’яўляюцца заказчыкамі кадраў і ўдзельнічаюць у адукацыйным працэсе, рабоце студыі інавацыйных распрацовак E-KIDS, дзе навуковымі даследаваннямі займаюцца студэнты і школьнікі. Ю.А.Вайтукевіч расказаў аб тым, якія мерапрыемствы арганізуюцца ў Гродзенскім філіяле ПВТ для студэнтаў і школьнікаў.
Пытанні, якія ўдзельнікі сустрэчы задавалі першаму намесніку міністра адукацыі, тычыліся якасці адукацыі, матывацыі да вучобы, магчымасцей працаўладкавання.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Вадзім Анатольевіч сказаў:
— Упэўнены ў тым, што перад студэнтамі, якія абралі для сябе прафесію ў сферы інфармацыйных тэхналогій, у нашай краіне адкрываюцца вельмі шырокія магчымасці. Гэтая сфера патрабуе добрай базы падрыхтоўкі. Універсітэт дае вам такую базу, новыя магчымасці для добрага старту адкрывае і філіял Парка высокіх тэхналогій у Гродне.
В.А.Богуш і П.А.Ліс пабывалі таксама ў гімназіі № 1 імя Я.Ф.Карскага Гродна, дзе азнаёміліся з інфармацыйным забеспячэннем вучэбнага працэсу.

.

“Настаўніцкая газета” для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі

13 красавіка 2017
У цэнтры ўвагі — моўная кампетэнцыя

12 красавіка ў Цэнтры беларускай літаратуры імя Максіма Танка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсіта імя Максіма Танка адбыўся круглы стол, дзе абмяркоўваліся пытанні беларускамоўнай адукацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублики Беларсуь Алена Анісім, Таварыства беларускіх школ, дзіцячых садоў, сярэдніх школ.

У сваім выступленні дэпутат Алена Анісім агучыла некалькі прапаноў па яе папулярызацыі сярод школьнікаў і студэнтаў. У прыватнасці, яна прапанавала ва ўсіх педагагічных універсітэтах адкрыць групы з беларускай мовай навучання для падрыхтоўкі будучых настаўнікаў-прадметнікаў. Гаварыла Алена Анісім і пра неабходнасць выкладання на беларускай мове гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі, пра магчымасці выкарыстання ў вучэбна-выхаваўчым працэсе кінафільмаў студыі “Летапіс”, пра пашырэнне беларускай мовы на тэлебачанні.

Было заўважана, што распаўсюджванне беларускай мовы павінна адбывацца без прымусу і з дапамогай цікавых і запатрабаваных у моладзі праектаў. А для тых, хто жадае яе вывучаць, у нас створаны неабходныя ўмовы. Першы прарэктар БДПУ імя Максіма Танка Святлана Копцева адзначыла, што студэнты педуніверсітэта ініцыіруюць і рэалізоўваюць шмат беларускамоўных праектаў. У прыватнасці, 13 мая адбудзецца маштабнае мерапрыемства для школьнікаў сталіцы — спартыўна-адукацыйнае свята, якое стане кульмінацыяй рэалізацыі праекта “Беларусіяда” студэнтаў фізічнага факультэта педуніверсітэта. Яго ўнікальнасць у тым, што студэнты вывучалі старадаўнія беларускія спартыўныя гульні. 13 мая пагуляць у гэтыя гульні змогуць 500 школьнікаў Мінска.

Дэкан філалагічнага факультэта педагагічнага ўніверсітэта Васіль Старычонак адзначыў, што, акрамя мноства беларускамоўных выхаваўчых мерапрыемстваў, ва ўніверсітэце значная колькасць дысцыплін чытаецца на беларускай мове. Яго калега з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іван Роўда заўважыў, што для паўнацэннай беларускамоўнай падрыхтоўкі спецыялістаў прыродазнаўчага напрамку ў іншых ВНУ неабходна павялічыць гадзіны беларускай мовы.

Начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка звярнула ўвагу прысутных на тое, што мова навучання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам жаданняў вучняў i ix бацькоў.

У бягучым навучальным годзе ў 2 класе незалежна ад мовы навучання i выхавання на вывучэнне беларускай i рускай моў адведзена аднолькавая колькасць гадзін (мовы — 2,5 гадзіны на тыдзень, літаратурнага чытання 2 гадзіны на тыдзень). Для 3 класа пераход на новы тыпавы вучэбны план адбудзецца ў наступным навучальным годзе, а для 4 класа праз год.

У 5—11 класах на вывучэнне моў i літаратур адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін як ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, так i з рускай мовай навучання.

3 мінулага навучальнага года на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўведзена профільнае навучанне. Вывучэнне мовы i літаратуры арганізавана на двух узроўнях базавым і павышаным. На базавым узроўні на вывучэнне беларускай i рускай моў прадугледжана 1 гадзіна на тыдзень, беларускай i рускай літаратур 1,5 гадзіны на тыдзень, на павышаным узроўні — па 3 гадзіны на тыдзень на кожны вучэбны прадмет.

Пачынаючы з 2012 года Міністэрствам адукацыі вывучаецца запатрабаванасць школ з рускай мовай навучання, вучні якіх жадаюць вывучаць прадмет “Гісторыя Беларусі” на беларускай мове, што ўлічваецца пры фарміраванні тыражу на падручнікі па гэтым вучэбным прадмеце.

Дырэктар Дзераўнянскай сярэдняй школы Марыя Шумчык падкрэсліла значнасць дзейнасці беларускамоўных школ у рэгіёнах, дзе яны становяцца сапраўднымі культурнымі цэнтрамі па папулярызацыі роднага слова і беларускіх традыцый. Разам з тым яе клапоціць праблема пераемнасці, калі выпускнікі беларускамоўных школ не могуць вучыцца на роднай мове ва ўніверсітэтах (акрамя БДПУ і БДУ), сярэдніх спецыяльных установах адукацыі.

Станоўчая дынаміка ў вывучэнні беларускай мовы назіраецца і ў дзіцячых садках краіны. Пра гэта гаварыла начальнік аддзела дашкольнай адукацыі Мінадукацыі Альбіна Давідовіч. У нас досыць многа беларускамоўных садкоў у сельскай мясцовасці, і яны развіваюцца, бо бацькі не супраць, каб іх дзеці выхоўваліся па-беларуску. Акрамя таго, беларуская мова вывучаецца і ў дашкольных установах з рускай мовай навучання. І дзеці, і бацькі з задавальненнем прымаюць удзел у святах, Тыднях беларускай мовы.

Загадчыца беларускамоўнага дзіцячага сада № 187 Мінска Наталля Давідовіч адзначыла, што яшчэ ніхто з бацькоў, калі даведваліся пра беларускамоўнасць садка, не адмовіўся ад іх паслуг. Пэўныя праблемы ўзнікаюць з вучэбна-метадычным забеспячэннем такіх садкоў, але яны вырашальныя. Прынамсі ў наступным годзе паліцы выхавальнікаў папоўняцца новымі беларускамоўнымі выданнямі.

Намеснік старшыні Таварыства беларускіх школ Тамара Мацкевіч адзначыла, што папулярызацыі беларускай мовы будзе садзейнічаць яе прымяненне ў запатрабаваных сучасных прафесійных сферах, напрыклад, у ІТ-тэхналогій.

Існуючыя маладзёжныя ініцыятывы, якія папулярызуюць развіццё моўных кампетэнцый сярод моладзі, далейшае развіццё курсаў прафесійнай лексікі, пашырэнне спектра методык пры падрыхтоўцы беларускамоўных спецыялістаў, а таксама станоўчая інфармацыйная праца – вось тыя складальнікі, якія ў першую чаргу будуць спрыяць папулярызыцыі беларускай мовы.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.