20172016201520142013201220112010
23 чэрвеня 2017
Сегодня Министр образования Республики Беларусь Игорь Васильевич Карпенко накануне традиционного Республиканского бала выпускников встретился и наградил Грамотами Министерства образования за успехи в учебе, активное участие в научно-исследовательской работе и общественной жизни 28 юношей и девушек – выпускников различных вузов Беларуси

Это отличники, победители олимпиад и конкурсов, лауреаты спецфондов Президента. Те, кто смогли за пять лет учебы показать свои выдающиеся способности в науках и искусствах.

Выпускной для этих юношей и девушек станет настоящим балом. Эти ребята - гордость родителей, и надежда государства. Здоровые амбиции и целеустремленность помогли им стать лучшими в учебе. А значит, что и в своих профессиях они будут заметными специалистами.


«Сегодня день особенный и волнующий – для вас завершается один из самых ярких и интересных этапов в жизни – учеба в высших учебных заведениях. Без пяти минут вы специалисты. Я с ностальгией вспоминаю свои годы учебы. Зачеты, экзамены, коллоквиумы, курсовые – это все уже в прошлом. Жизнь перед вами поставит новые задачи и экзамены, которые я пожелаю вам выполнить на «отлично». Уверен, вы сумеете преодолеть все трудности и уверенно пойдете вперед по жизни».
В своем напутственном слове министр также отметил, что мало быть профессионалом. Надо дальше продолжать работать над собой, постоянно совершенствоваться, идти в ногу со временем. Важно при этом оставаться отзывчивым человеком, семьянином, неравнодушным к судьбам ближних и будущему своей страны.
«Получая образование, выбирая трудовой путь, создавая семью, вы закладываете основы своего счастья и благополучия, а значит, и благополучия нашей республики.
Желаю вам успехов, достижения поставленных целей и реализации намеченных планов! Пусть каждый из вас найдет свое место в жизни.
С праздником вас! В добрый путь!»



По сложившейся традиции лучшие выпускники этого года возложили цветы к стеле "Минск - город-герой". Это - как дань памяти тем поколениям, которые пожертвовали своими жизнями, чтобы сегодня в Беларуси молодежь могла мирно учиться и работать.
Этот день они запомнят на всю жизнь. Помогут те сотни фотоснимков, которые уже бывшие студенты сегодня делали по пути на бал.

 Пресс-центр Министерства образования.

22 чэрвеня 2017
З 22 па 30 чэрвеня ў Мінску адбудзецца рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

З 22 па 30 чэрвеня 2017 года Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства аб'яднае юных краязнаўцаў з усіх рэгіёнаў краіны ў рамках рэспубліканскага злёту. 
Рэспубліканскі злёт стаў традыцыйным і праводзіцца штогод у перыяд летніх канікул. Удзельнікі сёлетнега злёту – 92 навучэнца аб'яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю краіны, актывісты рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

У праграмме злёту запланаваны разнастайныя мерапрыемствы: 
конкурсы «Візітоўка каманды» − творчае прадстаўленне свайго рэгіёну, «Таленты летніка», краязнаўчая канферэнцыя; 
мітынг-рэквіем «І памятае свет выратаваны», прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня, абеліск на 9 км. Маскоўская шаша); 
экскурсійна-адукацыйныя праграмы «Мінск – сталіца Беларусі», «Тэрыторыя новых ведаў», «Архітэктурная спадчына Мінска»; 
інтэрактыўныя праграмы «Мірны атам», «Экатэхна», «Сцяжынка ў прыроду»; 
спартыўная праграма «Выбар моладзі – быць здаровым!»; 
культурна-пазнавальныя праграмы «Тэатральныя сустрэчы», «Цырк дзецям», «Юнацтва. Майстэрства. Талент»; 
творчыя сустрэчы з вядучымі літаратарамі, музыкамі і мастакамі краіны.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў дазволіць дакрануцца да гісторыка-культурнай спадчыны краіны праз экскурсіі, вандроўкі, творчыя сустрэчы, папоўніць краязнаўчую скарбонку новымі ведамі, атрымаць станоўчыя і яркія ўражанні.

Пресс-центр Министерства образования.

20 чэрвеня 2017
Более 13 тыс. детей приняли участие в республиканском творческом конкурсе юных чтецов "Живая классика"

В нынешнем году он обрел формат масштабного всеобъемлющего республиканского мероприятия, участниками которого стали дети из разных уголков Беларуси. Заключительный этап конкурса пройдет 1 и 2 сентября в Полоцке в День белорусской письменности. В полуфинале примут участие 34 победителя областных и минского городского отборочного тура. По его итогам 12 человек будут соревноваться в финале.

Этот конкурс важен для популяризации чтения белорусской и русской, классической и современной литературы. Организаторы - Министерство информации и Министерство образования, Союз писателей Беларуси, ЗАО "Столичное телевидение" - делают все возможное, чтобы информация о конкурсе разошлась как можно шире: не только в СМИ, но и в социальных сетях, где по инициативе учреждений образования появятся группы чтецов. Как сообщила начальник управления социальной, воспитательной и идеологической работы Министерства образования Беларуси Мария Соротник, всего в конкурсе приняли участие 13 тыс. 394 ученика учреждений образования Беларуси от 6 до 16 лет. Наиболее активной оказалась Гродненская область - более 4 тыс. участников, на втором месте Витебская область, на третьем – Могилевская.


Список авторов, чьи произведения звучат в исполнении юных чтецов, очень широк, и все же предпочтение многие из них отдают классику белорусской литературы Якубу Коласу.

По информации БЕЛТА

19 чэрвеня 2017
Сур’ёзная навука пачынаецца ва ўніверсітэце

У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.

Ва ўрачыстасцях прыняў удзел першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. “Найперш дазвольце павіншаваць вас ад імя ўсяго міністэрства, — звярнуўся да прысутных Вадзім Анатольевіч. — Мне вельмі прыемна бачыць у зале столькі матываванай і мэтанакіраванай моладзі. Мы разумеем значнасць першых крокаў у навуцы. Многае залежыць ад старту, ад умоў, створаных ва ўніверсітэце.

Сучасны ўніверсітэт — гэта сплаў адукацыйнай і навуковай дзейнасці, таму ў кожнага ёсць шанс рэалізаваць самыя смелыя навуковыя даследаванні і задумы. Хацеў бы падзякаваць усім выкладчыкам, навуковым кіраўнікам, без якіх поспех на конкурсе быў бы нерэальным”.
Да віншаванняў далучыліся старшыня вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Генадзь Пальчык, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін, якія не раз падкрэслівалі, што пераможныя навуковыя даследаванні студэнтаў варты працягу як мінімум у кандыдацкіх работах. Сур’ёзная навука пачынаецца ва ўніверсітэце. Лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу — яркае пацвярджэнне гэтага.
У XXIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў прынялі ўдзел студэнты і выпускнікі 58 устаноў вышэйшай адукацыі і філіялаў. Усяго на рэспубліканскім этапе конкурсу ўдзельнічала амаль 4 тысячы работ, а калі быць дакладным, то 3768.
Найбольш актыўны ўдзел у конкурсе прынялі студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якія прадставілі 344 работы; Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (252 работы); Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (240); Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (227).
Варта адзначыць, што сярод аўтараў работ ёсць студэнты ўсіх курсаў (ад першага да магістратуры). Больш за трэць аўтараў (38%) — выпускнікі УВА (1548 чалавек), магістрантаў 585, студэнтаў і курсантаў 1965. Радуе, што студэнты 1 курса таксама ўдзельнічаюць у конкурсе. На гэты раз іх было 19 чалавек, 11 з іх — студэнты БНТУ.
Па выніках конкурсу званне лаўрэата конкурсу атрымалі 70 навуковых прац. 64 навуковыя працы падрыхтаваны індывідуальна, 6 — у суаўтарстве. У выніку атрымалася, што лаўрэатамі сталі 76 чалавек. Першую катэгорыю атрымалі 647 навуковых прац; другую — 1343 навуковыя працы, трэцюю — 934 навуковыя працы.
Якасць конкурсных работ студэнтаў у значнай ступені вызначаецца прафесіяналізмам іх навуковых кіраўнікоў. Былі адзначаны студэнты і навуковыя кіраўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія падрыхтавалі 10 работ (іх аўтары ўдастоены звання лаўрэата конкурсу), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія падрыхтавалі 5 такіх работ, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якія падрыхтавалі па 4 такія работы. Па 3 працы са сваімі студэнтамі падрыхтавалі выкладчыкі БДТУ, БДУІР, ГДУ, ГрДМУ.
Асобна хочацца спыніцца на гаспадарах урачыстай цырымоніі — Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Як заўважыў яго рэктар Ігар Войтаў, на сёння БДТУ — буйны навуковы цэнтр. Толькі ў 2016 годзе агульны аб’ём фінансавых сродкаў на развіццё навуковых даследаванняў склаў больш за 3 млн рублёў. Вынікі 71 навуковай распрацоўкі былі ўкаранёны на прадпрыемствах, 131-й — у вучэбны працэс.
Ва ўніверсітэце дзейнічае 18 навукова-педагагічных школ, існуе 5 саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, дзейнічае 95 студэнцкіх навуковых лабараторый. Ад універсітэта пададзена 6 заявак на вынаходніцтвы. На рахунку навучальнай установы — 50 узнагарод па выніках удзелу ў міжнародных конкурсах.

Прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

14 чэрвеня 2017
На трох кітах, або як фарміруецца здароўезберагальнае асяроддзе для нашых дзяцей

Уздымаючы пытанні аб фарміраванні здароўезберагальнага асяроддзя, на пасяджэнні калегіі вялася размова аб бяспецы і прафілактыцы траўматызму сярод навучэнцаў, аб арганізацыі харчавання, аб фізічным выхаванні, аб прафілактыцы шкодных звычак, аб выкананні патрабаванняў санітарных норм і правіл пры арганізацыі адукацыйнага працэса. Міністр адукацыі Ігар Крпенка адзначыў, што выкананне галоўных складнікаў здароўезберагальнага асяроддзя павінна няўхільна выконвацца, таму што з іх складаецца фізічны і маральны стан нашых дзяцей.
Важным, па словах І.В.Карпенкі, з’яўляецца фізічнае выхаванне нашых школьнікаў ва ўстановах адукацыі, дзе па сутнасці павінен быць закладзены фундамент здаровага ладу жыцця, дзе пачынацца фарміраванне адказных адносін навучэнцаў да свайго здароўя. Таму неабходна, каб выкладанне фізічнай культуры ў школе вялося на самым высокім узроўні, каб настаўнік фізкультуры быў аўтарытэтнай асобай для школьнікаў, асабістым прыкладам прывіваў у сваіх выхаванцаў прыхільнасць да заняткаў фізкультурай.
Міністэрства адукацыі пастаянна вывучае пытанні, як звязаны паміж сабой выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэса і функцыянальны стан навучэнцаў, як ўплывае на ўзровень стамляльнасці і разумовай працаздольнасці навучэнцаў формы і метады арганізацыі дзейнасці на ўроках, якая роля настаўніка ў захаванні здароўя дзяцей, наколькі ўсе педагагічныя работнікі, пачынаючы ад кіраўніка ўстановы адукацыі і заканчваючы педагогам, валодаюць здароўезберагальнымі тэхналогіямі і выкарыстоўваюць іх у адукацыйным працэсе.
Актуальным сёння з’яўляецца і пытанне падрыхтоўкі настаўнікаў фізічнай культуры. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры С.Б. Рэпкін паведаміў, як універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Сёння выпускнікі ўстановы працуюць у многіх школах нашай краіны. Вучэбны працэс ва ўніверсітэце арганізаваны так, што практычнае навучанне прэвалюе. Студэнты ўжо з першых курсаў накіроўваюцца ў школы, дзе вядуць валанцёрскую работу, арганізоўваюць спартыўныя мерапрыемствы, і такім чынам наладжваюць цесныя сувязі з педагогамі школ і навучэнцамі, што дазваляе паспяхова адаптавацца ў педагагічным асяроддзі пасля працаўладкавання. Хацелася б, заявіў рэктар, каб для праходжанні практыкі былі яшчэ падключаны кваліфікаваныя настаўнікі-метадысты, а ў прафесійныя кампетэнцыі настаўніка фізкультуры метазгодным было ўключыць уменні і навыкі, звязаныя з дыягностыкай спартыўнай схільнасці навучэнцаў для іх адбора ў спецыялізаваныя класы.
А.М. Лашын, намеснік Генеральнага пракурора, прызнаў, што ў краіне прымаюцца эфектыўныя меры для развіцця здароўезберагальнага асяроддзя для нашых дзяцей і моладзі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, будуюцца новыя фізкультурна-спартыўныя аб’екты, у тым ліку ў рэгіёнах, укараняюцца ўсё новыя формы і метады ў рабоце па далучэнні навучэнцаў да фізічнай культуры і спорту. На думку прадстаўніка Генеральнай пракуратуры трэба больш дасканала вызначыць асноўныя напрамкі канцэпцыі развіцця фізічнай культуры і спорта, далучаць да работы не толькі профільныя, але і іншыя міністэрствы і ведамствы, наладзіць паміж імі надзейныя механізмы узаемадзеяння і каардынацыі. А.М. Лашын засяродзіў увагу і на выкананні дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь, які прызваны быць стандартам у фізічнай культуры нашага насельніцтва.
П.Р. Воран, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму, выступіў з прапановамі аб удасканаленні работы па рэалізацыі палажэнняў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. На гэты конт Міністэрства адукацыі мяркуе стварыць рэспубліканскую камісію для правядзення аналізу устаноўленых нарматываў, эфектыўнасці ўкаранення комплексу і далейшага яго ўдасканалення.
Здароўе дзяцей: комплексны падыход у фарміраванні здароўезберагальнага асяроддзя – гэта тэма выступлення Н.П. Жукавай, намесніка Міністра аховы здароўя, галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь.Так, у прыватнасці Наталья Паўлаўна закранула пытанне арганізацыі харчавання ў школах.
-- Харчаванне -- галоўны фактар захавання здароўя дзяцей, -- падкрэсліла Н.П. Жукава.—Я гавару “дзякуй” педагагічным калектывам кожнай школы, якія на працягу доўгіх гадоў прывучалі бацькоў да таго, што гарачае харчаванне вельмі важны складнік у фарміраванні арганізму школьнікаў і іх працаздольнасці. Сёння амаль 100 % нашых школьнікаў ахоплена гарачым харчаваннем.
У працяг размовы І.В. Карпенка заявіў, што кантроль над якасцю харчавання ў школах будзе ўзмоцнены. Мяркуецца да пачатку новага навучальнага года дасканала прааналізаваць сістэму кантролю арганізацыі харчавання ў школах з боку органаў кантролю за гандлем і грамадскім харчаваннем.
Падводзячы вынікі пасяджэння калегіі кіраўнікі трох міністэрстваў падкрэслілі значнасць сумесных дзеянняў у фарміраванні здароўезберагальнага асяроддзя для дзяцей і навучэнскай моладзі. У прыватнасці, першы намеснік міністра спорту і турызму В.В. Дурноў падкрэсліў, што гадуючы здаровымі нашых школьнікаў, мы тым самым ствараем рэзерв для алімпійскіх герояў і маем здаровую нацыю. Важную ролю ў фарміраванні здаровага ладу жыцця павінна адыгрываць школа ў цеснай звязцы з сям’ёй. Пачаткам здаровага жыццёвага шляху павінен стаць асабісты прыклад бацькоў. Міністр аховы здароўя В.А. Малашка адзначыў, што акрамя іншых функцый міністэрства забяспечвае медыцынскае суправаджэнне адукацыйнага працэсу ў школе. Ён звярнуў увагу кіраўніцтва рэгіёнаў прааналізаваць дзейнасць медыцынскіх служб на месцах і падрыхтаваць прапановы на конт нарміравання, функцыянальных абавязкаў медыцынскіх работнікаў, прафілактыкі захворванняў, правядзення аздараўленчых мерапрыемстваў. Па ўсіх узнятых пытаннях прынята адпаведная пастанова пасяджэння калегіі. 

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

12 чэрвеня 2017
ЦТ в Беларуси

Централизованное тестирование (ЦТ) в Беларуси в 2017 году пройдут 92 тыс. человек. Около 40% абитуриентов зарегистрировались на ЦТ по четырем предметам. График проведения ЦТ: - белорусский язык - 12 июня, понедельник; - русский язык - 14 июня, среда; - обществоведение - 16 июня, пятница; - математика - 18 июня, воскресенье; - биология - 20 июня, вторник; - иностранный язык (английский, немецкий, французский, испанский, китайский) - 22 июня, четверг; - химия - 24 июня, суббота; - физика - 26 июня, понедельник; - история Беларуси - 28 июня, среда; - география - 30 июня, пятница; - всемирная история (новейшее время) - 2 июля, воскресенье. Резервные дни: 6-10 июля Регистрация на ЦТ в резервные дни: 30 июня - 3 июля. Начало ЦТ - 11.00. Что взять на ЦТ: пропуск (выдается при регистрации); паспорт; ручка (гелевая или капиллярная с черными чернилами); калькулятор (только ЦТ по физике и химии).

Явиться нужно за 30 минут до начала тестирования. Источник: РИКЗ.

Читать полностью: http://www.belta.by/infographica/view/tst-v-belarusi-7864/
При любом использовании материалов активная гиперссылка на belta.by обязательна.

12 чэрвеня 2017
Централизованное тестирование по белорусскому языку

В Беларуси централизованное тестирование по белорусскому языку сегодня планируют пройти 28 тыс.474 абитуриента, сообщил корреспонденту БЕЛТА директор Республиканского института контроля знаний (РИКЗ) Николай Феськов. В прошлом году на централизованное тестирование по белорусскому языку было зарегистрировано около 22 тыс. абитуриентов. Директор РИКЗ, комментируя увеличение количества желающих сдавать белорусский, пояснил, что произошло это из-за предоставленного абитуриентам права сдавать ЦТ по четырем предметам. "Я думаю, что число зарегистрировавшихся выросло за счет абитуриентов, решивших сдавать русский и белорусский языки. Хотя считаю, что это иррационально", - сказал Николай Феськов. Он отметил, что ежегодно на сдачу централизованного тестирования по белорусскому и русскому языкам не являются примерно 2-3% от общего числа зарегистрировавшихся, по гуманитарным предметам этот процент увеличивается до 4-6%. "Люди могут передумать, заболеть, могут появиться какие-то форс-мажорные обстоятельства. Эти величины у нас из года в год постоянные", - пояснил руководитель РИКЗ. Белорусский язык - первое испытание из ряда предметов ЦТ, которые предложено сдать абитуриентам для поступления в учреждения высшего образования Беларуси. Для поступающих подготовлены все экзаменационные материалы, а специалисты, ответственные за проведение испытаний, находятся в пунктах проведения ЦТ. Само испытание стартует по всей стране одновременно - в 11.00. Каждый абитуриент должен иметь при себе заполненный и зарегистрированный пропуск, документ, удостоверяющий личность (паспорт, вид на жительство, удостоверение беженца), и ручку с черным стержнем. В ходе испытаний категорически запрещается использовать различные устройства связи. Абитуриенты, которые нарушат требования и принесут на ЦТ мобильные телефоны и шпаргалки, покинут аудиторию и будут лишены возможности сдавать испытания в этом году, даже в резервный день. Так называемое нижнее пороговое значение отметок ЦТ-2017 по белорусскому или русскому языку для абитуриентов составит от 0 до 19 баллов для филологических специальностей, от 0 до 9 баллов - для остальных специальностей. В 2017 году неудовлетворительными отметками установлены: по первому предмету профильного испытания - математика, физика, химия, биология - от 0 до 14 баллов; история Беларуси, всемирная история (новейшее время), обществоведение, география, иностранные языки (английский, немецкий, французский, испанский, китайский) - от 0 до 19 баллов; по второму предмету профильного испытания - математика, физика, химия, биология - от 0 до 9 баллов; история Беларуси, всемирная история (новейшее время), география, иностранные языки (английский, немецкий, французский, испанский, китайский) - от 0 до 14 баллов. Нижние пороговые значения отметок ЦТ также установлены при наборе в вузы, находящиеся в подчинении Министерства обороны, МЧС и Госпогранкомитета, на военные факультеты, на специальности "производство, хранение и переработка продукции растениеводства", "животноводство, рыбоводство, пчеловодство", "сельское строительство и обустройство территорий", "мелиорация и водное хозяйство", "агроинженерия", а также в учреждения высшего образования, находящиеся в подчинении МВД (на места дополнительного набора). В этом случае к неудовлетворительным будут приравнены отметки от 0 до 4 баллов по таким учебным предметам, как белорусский язык, русский язык, математика, физика, химия, биология, история Беларуси, всемирная история (новейшее время), обществоведение, география, иностранные языки (английский, немецкий, французский, испанский, китайский).

По информации БЕЛТА

09 чэрвеня 2017
Галоўны прыярытэт, які дае права на паступленне, гэта ўзровень ведаў абітурыента

8 чэрвеня ў Камітэце дзяржаўнага кантроля адбылося пасяджэнне Дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў бягучым годзе. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў адукацыі, інфармацыі. Вёў пасяджэнне старшыня дзяржаўнай камісіі, віцэ-прэм’ер урада нашай краіны В. І. Жарко.
На пачатку пасяджэння старшыня КДК  Л. В. Анфімаў адзначыў, што Дзяржаўная камісія па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з’яўляецца важнейшым і вельмі магутным дзеючым інструментам у правядзенні ўступнай кампаніі, у забеспячэнні законных правоў і інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы адукацыі. Галоўнай задачай дзяржаўнай камісіі, якой дадзены шырокія паўнамоцтвы, з’яўляецца кантроль за прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ў ВНУ альбо ССНУ. Для забеспячэння яе дзейнасці пры КДК створана рабочая група, якая прызвана кантраляваць выкананне заканадаўства пры правядзенні ўступнай кампаніі. Таксама на КДК ускладзена задача арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўнай камісіі.
Першы этап – цэнтралізаванае тэсціраванне – пройдзе з 12 чэрвеня па 2 ліпеня (6,8,10 ліпеня –рэзервовыя дні) у 41 установе адукацыі па ўсёй краіне, якія вызначаны як пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. 13 з такіх устаноў знаходзяцца ў Мінску. На другім этапе дзяржкамісія будзе кантраляваць прыём дакументаў, падрыхтоўку і правядзенне уступных іспытаў і залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў. Разам з выкананнем пастаўленых задач па прадухіленні парушэнняў у ходзе ўступнай кампаніі члены дзяржкамісіі павінны будуць аб’ектыўна і аператыўна разглядаць звароты абітурыентаў і іх бацькоў па праблемных пытаннях.
На сённяшні дзень дзяржаўнай камісіяй праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, сфарміраваны і зацверджаны склады абласных камісій і камісій па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах адукацыі, распрацаваны неабходныя матэрыялы, якія рэгламентуюць іх дзейнасць.
Аб асаблівасцях уступнай кампаніі гэтага года паведаміў міністр адукацыі І. В. Карпенка.
--Асноўныя прынцыпы арганізацыі ўступнай кампаніі выпрацаваны шматгадовай практыкай іх прымянення, --адзначыў Ігар Васільевіч.-- Штогадовае ўдасканаленне выбраных стратэгічных падыходаў, якія ажыццяўляюцца ў працэсе ўзаемадзеяння дзяржкамісіі, КДК, Міністэрства адукацыі і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, павышае іх эфектыўнасць і спрыяе далейшаму развіццю сістэмы адбору абітурыентаў ва ўстановы адукацыі рознага профілю і ўзроўню.
Арганізацыя ўступнай кампаніі 2017 года была праведзена ў адпаведнасці з указам прэзідэнта краіны ад 9 студзеня 2017 года №4, якім унесены змяненні і дапаўненні ў дзеючую рэдакцыю правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі 1 ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Ігар Васільевіч спыніўся на асноўных новаўвядзеннях. Так, у прыватнасці, гэта здача ЦТ па 4 вучэбных прадметах пры захаванні працэдуры залічэння па выніках трох ЦТ, з якіх цэнтралізаванае тэсціраванне па дзяржаўнай мове з’яўляецца абавязковым, прызнанне вынікаў ЦТ сапраўдным на працягу 2 гадоў, уключаючы год праходжання ЦТ, правядзенне 3 рэзервовых дзён тэсцірававання. Акрамя таго, гэта далучэнне да атрымання педагагічнай адукацыі высокаматываваных прафесійна арыентаваных выпускнікоў школ. У гэтай сувязі ўведзена норма, якая прадастаўляе права паступлення без уступных іспытаў на педагагічныя спецыяльнасці асобам, якія прайшлі навучанне ў профільных педагагічных класах і атрымалі адзнакі не ніжэй 7 балаў па ўсіх прадметах і адзнакі не ніжэй 8 па прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных іспытаў. Для павышэння патрабаванняў да адбору абітурыентаў уведзена норма, якая прадугледжвае залічэнне без уступных іспытаў на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці пераможцаў алімпіяд, асоб, узнагароджаных залатым (сярэбраным) медалём альбо атрымаўшых дыплом аб прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай. Уведзена норма, якая прадугледжвае наяўнасць спартыўнага разрада, звання для паступлення у ВНУ на трэнерскія спецыяльнасці. Таксама надаецца пераважнае права для паступлення ў ВНУ пераможцаў конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, членаў валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца”, членаў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Для стварэння роўных конкурсных умоў ўведзена норма, якая забяспечвае аднолькавыя ўмовы пры паступленні на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе УВА, а не толькі сельскагаспадарчага профіля. Уведзена норма, якая рэгулюе адзіны алгарытм залічэння абітурыентаў пры выкарыстанні аўтаматызаванай сістэмы.
Акрамя таго, на аснове практыкі правядзення ўступнай кампаніі 2016 года і рэкамендацый, дадзеных дзяржкамісіяй, у правілах прыёма ўведзены прававыя нормы, якія рэгламентуюць паслядоўнасць залічэння льготных катэгорый абітурыентаў у выпадку, калі іх колькасць перавышае кантрольныя лічбы прыёма па спецыяльнасці. У мэтах прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з новаўвядзеннямі, Міністэрства адукацыі ўнесла змяненні і дапаўненні ў рад дакументаў, якія тычацца арганізацыі і правядзення ўступнай кампаніі з мэтай яе удасканалення. Так, у прыватнасці, прынята пастанова Міністэрства адукацыі ад 20 сакавіка 2017 года №25 аб устанаўленні пераліку найбольш запатравабаных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія залічваюцца без устутных іспытаў асобныя катэгорыі абітурыентаў. У гэты пералік увайшлі 29 спецыяльнасцей, па якіх назіраецца з аднаго боку высокая запатрабаванасць заказчыкаў кадраў на такіх спецыялістаў, а з другога боку нізкая сацыяльная запатрабаванасць пры паступленні на дадзеную спецыяльнасць абітурыентаў.
Міністр адукацыі адзначыў, што ў рамках арганізацыі ўступнай кампаніі-2017 Міністэрства адукацыі зацвердзіла пастанову ад 9 сакавіка 2017 года № 17 аб тэрмінах правядзення ў 2017 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі 1 ступені. У параўнанні з мінулым годам у сувязі са здачай ЦТ па 4 вучэбных прадметах і ўвядзення трох рэзервовых дзён тэрміны пачатку прыёму дакументаў на бюджэтныя месцы змешчаны і гэты прыём будзе праходзіць з 12 па 17 ліпеня. З 18 ліпеня пачынаюцца уступныя іспыты, якія будуць праводзіцца ва ўстановах адукацыі па творчасці, фізічнай культуры, а таксама іспыты для тых абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі.Устаноўлены таксама тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання субяседвання. Падача дакументаў будзе ажыццяўляцца з 12 па 14 ліпеня.Завяршыцца ўступная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі 6 жніўня.
Тэрміны правядзення прыёмнай кампаніі на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі удакладнены пастановай Міністэрства адукацыі ад 31 сакавіка гэтага года за №29. Уступная кампанія на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі пройдзе з 20 ліпеня па 17 жніўня. У параўнанні з мінулым годам тэрміны  ўступнай  кампані ў ССНУ скарочаны на 6 дзён.
Усяго за кошт сродкаў бюджэта плануецца прыняць на вучобу ва ўстановы вышэйшай адукацыі крыху больш за 27 тысяч чалавек. На платнай аснове у дяржаўныя УВА плануецца прыняць 26,3 тысячы чалавек. Абедзьве гэтыя лічбы меньшыя ў параўнанні з мінулым годам. У ССНУ за кошт сродкаў бюджэта плануецца прыняць 24 200 чалавек, на платнай аснове – 15 100 чалавек. Каб пазбегнуць самавольнай карэкціроўкі кантрольных лічбаў прыёму з боку кіраўнікоў УВА і ССНУ, у правілы прыёму ўнесены нормы, якія абавязваюць установы адукацыі ўзгадняць з Міністэрствам адукацыі не толькі кантрольныя лічбы прыёму за кошт сродкаў бюджэту, але і лічбы прыёма на платнай аснове па спецыяльнасцях і формах атрымання вышэйшай адукацыі ў тым ліку атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаныя тэрміны.
М. С. Фяськоў, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў заявіў, што цяпер інстытутам вядзецца напружаная работа па зладжанаму правядзенню ўступнай кампаніі. І мяркуючы па папярэдніх выніках, ёсць усе падставы правесці яе на высокім узроўні. Першае тэсціраванне пройдзе 12 чэрвеня. У гэты дзень 29 тысяч чалавек будуць здаваць тэсты па беларускай мове.

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

01 чэрвеня 2017
Для 145 тысяч вучняў 9 і 11 класаў беларускіх школ прагучалі апошнія званкі і пачаліся выпускныя экзамены, якія пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.

Для выпускнікоў 11-х класаў сёлета праводзяцца 4 экзамены — па рускай або беларускай мове (па выбары) у форме пераказу, па матэматыцы (пісьмова), па гісторыі Беларусі і замежнай мове (вусна).
У гімназіі №36 Мінска навучэнцы 11-х класаў здавалі экзамен па матэматыцы і рускай мове.

Гімназія сёлета выпускае 48 юнакоў і дзяўчат. Як адзначыў дырэктар гімназіі Андрэй Валер’евіч Стрыгельскі, навучэнцы 11-х класаў установы маюць добрую падрыхтоўку. Яны займаліся ў двух профільных класах, дзе на павышаным узроўні вывучалі англійскую і рускую мовы, а таксама матэматыку і англійскую мову.
Першапачаткова для пераказу навучэнцам прапаноўвалася два тэксты: “Чэхаў” і “Магія лічбаў”(для класаў, дзе навучанне рускай мове вялося на павышаным узроўні). Настаўнікі-філолагі, якія ўваходзілі ў экзаменацыйную камісію гімназіі, спынілі свой выбар на тэксце “Чэхаў”. Адпаведна навучэнцы гімназіі, якія вывучалі матэматыку на павышаным узроўні, у гэты дзень выконвалі больш аб’ёмную і складаную кантрольную работу.


Па словах дырэктара гімназіі, 7 выпускнікоў 11-х класаў могуць атрымаць атэстаты з адзнакай. Многія з іх — удзельнікі, прызёры і пераможцы прадметных алімпіяд і конкурсаў рознага ўзроўню. Напрыклад, Вольга Паляшчук — пераможца гарадскога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, Лізавета Бычко — заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, Лізавета Карзюк была лепшай на раённым этапе алімпіяды па рускай мове поспехаў юным мінчанам!

Надзея ЦЕРАХАВА (“Настаўніцкая газета”)
для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.