Бохан Галіна Паўлаўна

Нарадзілася 18 верасня1924 года ў вёсцы Малінаўка.

У 1946-1955 гг. працавала настаўніцай у Забалоцкай пачатковай сярэдняй школе, Станькаўскай сярэдняй школе. У 1956 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У.І. Леніна. У 1961-1993 гг. - завуч, настаўніца Станькаўскай школы- інтэрната.

З 1993 года на пенсіі.
Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
Званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1967 годзе.

Узнагароджана ў 1985 годзе ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.