Кануннікава Ніна Паўлаўна
Нарадзілася 06.08.1946 г. у г. Рэчыца Гомельскай вобласці. У 1970 г. скончыла лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1975 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Обмен ГАМК в мозге при действии некоторых нейротропных средств» у спецыялізаваным савеце пры Інстытуце фізіялогіі АН БССР. У 2000 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Роль ГАМК в механизмах действия этанола в мозге» ў спецыялізаваным савеце пры Інстытуце радыёбіялогіі НАН Беларусі. Вучонае званне старшага навуковага супрацоўніка прысвоена ў 1987 г., вучонае званне дацэнта – у 2008 г.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2002 года. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў - нейрахімія, нейрафізіялогія, вывучэнне метабалічных парушэнняў у тканцы мозгу ў працэсах нерадэгенерацыі і карэкцыя гэтых парушэнняў з дапамогай сродкаў метабалічнай тэрапіі. З’яўляецца аўтарам больш за 250 навуковых прац, 1 навучальнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кануннікава Ніна Паўлаўна-прафесар кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання, доктар біялагічных навук, дацэнт.
Курсы, якія выкладаюцца:
·          Фізіялогія чалавека і жывёл
·          Нейрафізіялогія
·          Узроставая анатомія і школьная гігіена
·          Анатомія, фізіялогія і паталогія органаў слыху і мовы
Спецкурсы, якія выкладаюцца:
·          Біяактыўныя рэчывы
·          Біясенсорные сістэмы
·          Біяэнэргетычныя рэсурсы