Няфёдаў Леанід Іванавіч
Прафесар Л.І.Няфёдаў – відны вучоны ў галіне біяхіміі. Пад ягоным кіраўніцтвам абаронена 3 доктарскіх і 11 кандыдацкіх дысертацый. Сёння навуковая школа прафесара Л.І.Няфёдава – гэта некалькі дзесяткаў вучоных, якія паспяхова працуюць ва універсітэтах Гродна.
Нарадзіўся 20 жніўня 1952 года ў горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 2 г.Ляхавічы. Вышэйшую медычную – у Гродзенскім медыцынскім інстытуце (зараз – універсітэт), які закончыў у 1975 годзе па спецыяльнасці «Лячэбная справа». У 1975-1978 гадах навучаўся ў аспірантуры кафедры біяхіміі. З 1978 года навуковы супрацоўнік Аддзела рэгуляцыі абмена рэчываў (з 1985 г. Інстытут біяхіміі НАН Беларусі). З 1989 года загадчык лабараторыі амінакіслот і роднасных злучэнняў інстытута, пазней (1998-2002) – дырэктар Інстытута біяхіміі.
У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Содержание свободных аминокислот в тканях крыс при различной обеспеченности организма тианином». Доктарскую дысертацыю «Формирование фонда свободных аминокислот и их производных в условиях метаболического дисбаланса» абараніў у 1993 годзе. Прафесар па спецыльнасці «Біялогія» з 1997 года.
Прафесар Л.І.Няфёдаў – вядомы даследчык-біяхімік і эксперт у галіне біяхіміі амінакіслот і роднасных злучэнняў. Ён сфармаваў новы перспектыўны навуковы накірунак і акрэсліў канцэпцыю заканамернасцей фармавання фонда вольных амінакіслот і іх праізводных ва ўмовах метабалічнага дысбаланса. Неаднаразова запрашаўся вядомымі выдавецтвамі для публікацыі аглядаў па біяхіміі амінакіслот. Выступаў з дакладамі на біяхімічных навуковых з’ездах і сімпозіумах. Арганізатар і навуковы рэдактар матэрыялаў шасці міжнародных сімпозіумаў па біяхіміі, якія праводзіліся ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку - першых (1996, 2001гг) міжнародных "амінакіслотных" зъездаў краін СНД.
Навуковы кіраўнік (1994 - 2002 гг.) біяхімічнага раздзела чатырнаццаці завершаных заданняў Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы ”Лекавыя прэпараты: высокаачыщчаныя амінакіслоты”. Распрацаваныя і запатэнтованыя лекавыя прэпараты (таблеткі "таурин", "лейцин", "триптофан", капсулы "тавамин") з 2000г. праізводяцца на Гродзенскім (г. Скідзель) заводзе медпрэпаратаў.
Аўтар 425 навуковых публікацый, у тым ліку: 3 манаграфій, 5 эборнікаў матэрыалаў пад яго навуковай рэдакцыяй, больш за 30 аглядаў, 210 артыкулаў у акадэмічных айчынных і замежных выданнях, 7 агульных і спецыяльных курсаў лекцый па біяхіміі, 2 метадыяных дапаможнікаў, 25 патэнтаў, 4 новых айчынных лекавых сродкаў на падставе амінакіслот і іх кампазіцый.
За распрацаўку канцэпцыі фармавання амікіслотнага дысбаланса ўзнагароджаны дыпломам і медалём міжнароднай выставы «Bruxelles Eureca’95», а за абгрунтаванне механізмаў рэалізацыі спецыфічнай супроць опухалевай актыўнасці праізводных амінакіслот – дыпломам і імянным медалём Альберта Швейцэра «За заслуги в области науки». Прафесар Л.І.Няфёдаў сапраўдны сябра і ганаровы акадэмік Рымскай акадэміі навук, ганаровы доктар («Honoris Causa») Мюнхенскага міжнароднага універсітэта альтэрнатыўнай медыцыны.
У Гродзенскім універсітэце з 2001 года: загадчык кафедры біяхіміі, прафесар кафедры, загадчык (з 2004) створанай на базе навукова-даследчага сектара і акрэдытаванай (2009) навукова-даследчай лабараторыі біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў УА «ГрДУ імя Янкі Купалы”. З 2007 года – навуковы кіраўнік заданняў Рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы «Устойлівае развіццё: навука, інавацыі, тэхналогіі Гродзенскай вобласці”.
Актыўна працуе над новымі метадамі клінічнай лабараторнай дыягностыкі, даследуе механізмы супрацьпухліннага дзеяння азотаутрымоўваючых біярэгулятараў прыроднага паходжання (амінакіслот, іх дэрыватаў, алкалоідаў і іншых), распрацоўвае новыя эфектыўныя лекавыя прэпараты, харчовыя дабаўкі і прадукты функцыянальнага харчавання на аснове амінакіслот, шляхі іх укаранення ў практычную ахову здароўя.
Прафесарам Л.І.Няфёдавым:
    створана канцэпцыя, якая дазваляе сфармуляваць агульныя механізмы супрацьпухліннага дзеяння азотаўтрымоўваючых біярэгулятараў прыроднага паходжання, абгрунтавана распрацоўка новай айчыннай тэст-сістэмы для дыягностыкі злоякасных захворванняў і кантролю за іх лячэннем;
    распрацаваны новыя айчынныя прадукты функцыянальнага харчавання і метадалогія стварэння спецыялізаваных айчынных кровазамяшчальнікаў накіраванага функцыянальна-метабалічнага дзеяння;

          атэставаны новыя высокаселектыўныя метады вадкаснай хроматаграфіі азотаўтрымоўваючых злучэнняў прыроднага паходжання ў біялагічным матэрыяле.

Публикации

Amino Acids And Their Derivatives // Proc of Internat. Symp.Grodno, 1996. (в соавт.)

Biochemical mechanisms of realization of Ukrain antitumor activity // European Journal of Cancer. – 1997. – V. 33, Supp. 5. соавт.)

Антинеопластоны – новые противоопухолевые препараты // Terra Medica. – 1997. – № 1. (в соавт.)

Механизмы регуляции метаболического баланса: результаты и перспективы применения аминокислот и их композиций в качестве универсальных биологически активных природных регуляторов направленного действия и эффективных лекарственных препаратов // Весці НАН Беларусі. Сер. биол. наук. – 1998. – № 4. (в соавт.)

Таурин. – Гродно: ГОУПП, 1999.

Mechanisms of regulatory effects and strategy of using amino acids and their derivatives as effective agents for metabolic therapy and medicinal preparations // Proc of Internat. Symp. Biological activity and transport of drugs. – Grodno, 1999. (в соавт.)

Механизмы реализации метаболической активности производных L-глутамина – противоопухолевых низкомолекулярных пептидов // Доклады НАН Беларуси. – 1999. – Т. 43, № 2. (в соавт.)

Патент. Препарат, содержащий производное L-глутамина, обладающий противоопухолевой активностью. Авторская заявка а 19990937 от 15.10.1999. (в соавт.)

Патент. Новый антинаркотический агент на основе L-триптофана. авторская заявка 19991021 от 17.11.1999 (в соавт.)

Ukrain® (биологическая активность и применение в медицине). – Гродно: ГОУПП, 2000. (в соавт.)

Mechanisms of the anticancer effect of Ukrain in the treatment of cancer of the urinary bladder // Drugs under Exptl. Clin. Res. – 2000. – V. XXVI, № 5-6. (в соавт.)

Biologically active compounds in control of metabolic homeostasis // Proc of Internat. Symp. – Grodno, 2000.

VI Ordinary General Assembly Society of Biochemistry of Belarus. – Grodno, 2000.

Planowa regulacja równowagi metabolizmu aminokwasami i strategia ich zastosowania w jakości nowych efektywnych preparatów leczniczych // XXXVII Zjazd Polskiego towarzystwa biochemicznego. – Torun. 2001.

Amino Acids And Their Derivatives // Proc of Iternat. Symp. – Grodno, 2001.

Патент. Лекарственное средство «тавамин» гепатопротекторного, антиоксидантного и радиопротекторного действия. Авторская заявка 19991021 от 17.09.2001. МПК А 61 К 31-195. (в соавт.)

Особенности действия производных L-глутамина и L-фенилаланина в организме опухоленосителей. – Гродно: ГрГУ, 2003. (в соавт.)

Metabolic control and treatment of malignant growth:tumor development, patterns of amino acid imbalance and Ukrain // Int. J. Immunotherapy. – 2003. – V. XIX, № 2-4. соавт.)

Патент BY № 5882 CI. Препарат, включающий производное L-глутамина, обладающий противоопухолевой активностью // Официальный бюллетень национального центра интеллектуальной собственности РБ. – 2004. – № 1. (в соавт.)

Metabolic control and treatment of malignant growth: tumor development, patterns of amino acid imbalance and Ukrain // FEBS Journal. – 2005. – V. 272, № 1; Abst. 30th FEBS Congress & 9th IUBMB Conference «The Protein World Proteins and Peptides: Structure, Function & organization», 3-7 July 2005, V1-067P Budapest. соавт.)

Регуляторное действие дипептида деглутам на глутаминметаболизирующую систему в клетках карциносаркомы SM-1 // Биомедицинская химия. – 2005. – Т. 51, № 1. (в соавт.)

Патент BY № 5882 CI. Препарат, обладающий противоопухолевой активностью, представляющий собой гидрат магниевой соли α-толуидиновой кислоты // Официальный бюллетень национального центра интеллектуальной собственности РБ. – 2005.

Anticancer drug Ukrain®: mechanisms of anticancer effects and perspectives of its application in the cancer diagnostics // Abstracts of the 41st Meeting of the Polish Biochemical Society, September 12-15, 2006. – Bialystok, 2006. (в соавт.)

Changes in amino acid patterns of blood plasma in tumor pateients with anticancer drug NSC-631570: possible approaches to cancer diagnostics // Biochemistry (Moscow). Suppl. series B. Biomedical chemistry. – 2008. – V. 2, № 3. (в соавт.)

Изменения в аминокислотном пуле плазмы крови у онкологических больных под воздействием противоопухолевого препарата NSC-631570: возможные подходы к диагностике рака // Биомедицинская химия. – 2008. – Т. 54, № 3. (в соавт.)

Взаимодействие восстановленного глутатиона с тиофосфорными производными алкалоидов Chelidonium majus L. in vitro // Биомедицинская химия. – 2009. – Т. 55, № 1. (в соавт.)

Патент. Лекарственный препарат «таурин». Регистрационное свидетельство МЗ РБ № 08-1-6/856. (в соавт.)

Патент. Лекарственный препарат «лейцин». Регистрационное свидетельство МЗ РБ № 12-1-6. (в соавт.)

 

Niafiodau (Nefyodov) Leanid Ivanavich (b.1952).­ Professor Biology (1997), Ph.D. [Cand. of Sciences (Biology)1979],M.D. [Doctor of Sciences (Medicine),1993], D.h.c, A. Schweitser Prize Winner. Author 430 books, reviews, articles and academic publications. Main directions of research: biochemistry of amino acids and its derivatives, clinical biochemistry, amino acid pool formation, clinical applications of natural substances of amino acids and designe novel medicinal drugs on its basis.